Пасаж (Санкт-Пецярбург): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 2:
'''Пасаж''' — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых гандлёвых дамоў у [[Санкт-Пецярбург]]у. Паштовы адрас — [[Неўскі праспект]], дом № 48. Будынак ўнівермага пабудаваны ў 1846—1848 гадах, адкрыты 9 мая 1848 года. Архітэктарам выступіў Р. А. Жалязевіч па замове тагачаснага ўладальніка зямельнага ўчастка графа Якава Іванавіча Эсэн-Стэнбак-Фермара. На першым паверсе будынка размяшчаліся склады, на другім — гандлёвыя памяшканні, на трэцім — кватэры.
 
У [[1879]] годзе ў частцы памяшканняў «Пасаж» размясціўся адзіны замежны банк, дапушчаны да працы ў Расіі, французскі «Crédit Lyonnais».
 
У размешчанай з боку [[Італьянская вуліца|Італьянскай вуліцы]] канцэртнай зале ладзіліся публічныя навукова-асветніцкія лекцыі, праходзілі вечары Літаратурнага фонду. Тут выступалі Тургенеў, Някрасаў, Дастаеўскі, Чарнышэўскі, Шаўчэнка.
 
У 1899—1901 гадах будынак па волі яго новай уладальніцы княгіні Н. А. Барацінскай быў перабудаваны архітэктарам С. С. Казловым. Будынак стаў чатырохпавярховым, да галоўнага фасада быў прыбудаваны ўваходных двухкалонны [[порцік]]. У рэканструяваным будынку размяшчалася шэсцьдзесят чатыры гандлёвыя залы агульнай плошчай больш за 5000 м².
 
У 1904—1906 гадах у канцэртнай зале працаваў [[Акадэмічны драматычны тэатр імя В. Ф. Камісаржэўскай|Новы драматычны тэатр В. Ф. Камісаржэўскай]]. З [[1908]] года тут штогод гастраляваў маскоўскі тэатр С. Ф. Сабурава. У 1920—1922 гадах «Пасаж» быў зачынены на чарговую рэканструкцыю.
 
У [[1933]] годзе «Пасаж» стаў дзяржаўным універмагам. У 1934 годзе будынак быў часткова перапланаваць па праекце М. А. Троцкага. Былі зладжаны лесвіцы і мост-пераход паміж галерэямі, а таксама праведзена рэканструкцыя залы на трэцім паверсе са светлавымі вокнамі, дзе цяпер размешчаная секцыя «Тавары для дома».
 
У [[1941]] годзе «Пасаж» быў зачынены на кансервацыю і быў зноў адкрыты ў лютым [[1947]] года.
 
У [[1961]] годзе ў «Пасажы» адкрыўся першы ў [[СССР]] універмаг для жанчын.
{{Славутасці Санкт-Пецярбурга}}