Розніца паміж версіямі «Пётр Андрэевіч Палягошка»

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
'''Пётр Андрэевіч Палягошка'''<ref name=":0">http://lists.memo.ru/d26/f484.htm</ref> (9 ліпеня 1893, [[Малое Залужжа]]<ref name=":0" /> — 19 кастрычніка 1961, [[Саўт-Рывер]]) — аўтар успамінаў пра пачаткі функцыянавання [[ГУЛАГ]].
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыі<ref name=":0" />, працаваў у лясной гаспадарцы, лічыўся калгаснікам «Зары Рэвалюцыі»<ref name=":0" />. На пачатку 1930-х гадоў арыштаваны за супраціў стварэнню калгаса, але праз некалькі дзён вызвалены. Зноў арыштаваны 18 красавіка 1932 года і 19 ліпеля 1932 года асуджаны [[Тройка НКУС|«тройкай»]] па абвінавачванні ў антысавецкай агітацы (арт. 72 КК БССР) да 5 гадоў ППЛ<ref name=":0" />. Тэрмін адбываў у лагеры на станцыі Сегежа Мурманскай вобласці, на пабудове [[Беламорска-Балтыйскі канал|Беламорска-Балтыйскага каналу]]. Пасля вызвалення пэўны час працаваў у Тульскай вобласці, у сакавіку 1938 года зноў арыштаваны, перапраўлены ў Мінскуюмінскую турму, падчас следства сядзеў у рэгіянальных турмах. Вызвалены 30 красавіка 1939 года.
 
Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Смалявічах і Рудзенску. Ад 1944 года ў Германіі.
 
У 1950 годзе выехаў у ЗША. Спачатку жыў у [[Дэтройт|Дэтройце]], пасля выхаду на пенсію пераехаў у Саўт-Рывер (Нью-Джэрсі). Удзельнік беларускага жыцця, быў прыхаджанінам [[Царква Святой Ефрасінні Полацкай (Саўт-Рывер)|царквы Св. Еўфрасінні Полацкай]]. У 1968 годзе у Нью-Ёрку выйшлі яго «Успаміны з жыцьця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу».
 
Памёр у Саўт-Рыверы, пахаваны на [[Беларускія могілкі (Саўт-Рывер)|могілках царквы Св. Еўфрасінні Полацкай]].