Розніца паміж версіямі «П’ер Лоці»

2 056 байтаў дададзена ,  1 месяц таму
→‎Біяграфія: дапаўненне
(→‎Біяграфія: дапаўненне)
Паступова прасоўваючыся па службе, даслужыўся ў [[1906]] годзе да [[капітан]]а; са студзеня [[1910]] года — у рэзерве. Пісьменніцкую дзейнасць пачаў у [[1876]] годзе, калі пасля наведвання [[Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]] яго калегі пераканалі Лоці пачаць публікацыю урыўкаў з дзённіка. Вынікам быў ананімна апублікаваны раман ''«{{нп3|Азіядэ|Азіядэ|en|Aziyadé}}»'' ({{lang-fr|Aziyadé}}) у [[1879]] годзе, часткова любоўны раман, часткова [[аўтабіяграфія]], як і працы яго прыхільніка [[Марсель Пруст|Марселя Пруста]].
 
Падарожжы ў экзатычныя краіны давалі сюжэты і месцы дзеяння раманам Лоці. Падарожжа на два месяцы ў [[Папеэтэ]] ў [[1872]] годзе прывяло да публікацыі ў [[1880]] годзе «палінезійскай ідыліі» ''«{{нп3|Шлюб Лоці|Шлюб Лоці|en|Le Mariage de Loti}}»'' ({{lang-fr|Le Mariage de Loti}}), па матывах якой [[Леа Дэліб]] стварыў оперу «[[Лакмэ]]» ([[1883]]). Менавіта гэтая кніга абудзіла цікавасць да [[Палінезія|Палінезіі]] мастака [[Поль Гаген|Поля Гагена]].<ref>{{Кніга|аўтар=Sean Brawley, Chris Dixon|загаловак=The South Seas: A Reception History from Daniel Defoe to Dorothy Lamour|спасылка=https://books.google.ru/books?id=L_6dCAAAQBAJ&pg=PA117&redir_esc=y|выдавецтва=Lexington Books|год=2015-04-21|старонак=321|isbn=9780739193365}}</ref>
 
Наступным творам стаў ''«Раман аднаго [[спагі]]»'' (1881), дзеянне якога разгортвалася ў [[Сенегал]]е. У [[1882]] годзе Лоці выдаў зборнік з чатырох кароткіх твораў, трох апавяданняў і падарожнага твора пад назвай ''«Кветкі нуды»'' ({{lang-fr|Fleurs d'ennui}}).
 
У [[1883]] годзе Лоці прыцягнуў шырокую ўвагу грамадскасці. Спачатку ён апублікаваў раман ''«Мой брат Іў»'' ({{lang-fr|Mon Frère Yves}}), які апісвае жыццё французскага марскога афіцэра (П’ера Лоці) і [[Брэтань|брэтонскага]] марака (Іў Кермадэк, натхнёны таварышам Лоці П’ерам ле Корам). {{нп3|Эдмунд Гос|Эдмунд Гос|ru|Госс, Эдмунд}} назваў гэты раман ''«адным з яго [Лоці] найбольш характэрных твораў»''. Па-другое, падчас службы ў [[Танкін]]е (паўночны [[В’етнам]]) у якасці ваенна-марскога афіцэра на борце {{нп3|Французскі браненосец Аталанта|браненосца Atalante|en|French ironclad Atalante}}, Лоці апублікаваў тры артыкулы ў газеце ''«[[Le Figaro]]»'' у верасні і кастрычніку 1883 года пра зверствы, якія адбыліся падчас {{нп3|Бітва пры Тун-Ане|бітвы пры Тун-Ане|en|Battle of Thuận An}} ([[20 жніўня]] [[1883]] года), напад французаў на в’етнамскую прыбярэжную абарону [[Хюэ]]. За такую неасцярожнасць яму пагражалі адхіленнем ад службы, што спрыяла набыццю шырокай вядомасці ў грамадстве. У [[1884]] годзе яго сябар {{нп3|Эміль Пувілон|Эміль Пувілон|en|Émile Pouvillon}} прысвяціў яму свой раман ''«Нявінны»''.
 
У [[1886]] годзе выйшаў раман з жыцця [[брэтонцы|брэтонцаў]] — ''«{{нп3|Ісландскі рыбак|Ісландскі рыбак|ru|Исландский рыбак}}»'' ({{lang-fr|Pêcheur d'Islande}}). У «[[Энцыклапедыя Брытаніка|Брытанскай энцыклапедыі]]» (1911) раман ахарактарызаваны як вяршыня творчасці пісьменніка.<ref name="eb911" /> Крытыкі адзначалі, што Лоці не без поспеху спрабаваў адаптаваць імпрэсіянісцкую тэхніку для літаратурнай творчасці.
 
У [[1887]] годзе быў апублікаваны раман ''«{{нп3|Мадам Хрызантэма|Мадам Хрызантэма|en|Madame Chrysanthème (novel)}}»'', навеяны летнім візітам [[1885]] года ў [[Нагасакі]], дзе Лоці ўзяў сабе часовую жонку-японку. У першыя пяць гадоў пасля выхаду ў свет раман вытрымаў 25 выданняў і быў пераведзены на шэраг моў. Гэты раман шмат у чым вызначыў лад Японіі ў масавым ўспрыманні еўрапейцаў канца XIX стагоддзя і стаў асновай для двух опер: «{{нп3|Мадам Хрызантэма (опера)|Мадам Хрызантэма|en|Madame Chrysanthème (opera)}}» [[Андрэ Месажэ]] (1887) і «[[Мадам Батэрфляй]]» [[Джакома Пучыні]] (1904).<ref>{{Кніга|аўтар=Christopher Reed|загаловак=The Chrysanthème Papers: The Pink Notebook of Madame Chrysanthème and Other Documents of French Japonisme|адказны=|выданне=|месца=Honolulu|выдавецтва=University of Hawaii Press|год=2010|старонкі=1|старонак=165|isbn=9780824833459|isbn2=}}</ref>
 
{{зноскі}}