Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Біяграфія: фота і шлюб малодшай дачкі
Радок 38:
[[Файл:Buinicki.jpg|міні|злева|І. Буйніцкі з дочкамі Вандай (злева) і Аленай]]
[[Выява:Bujnicki2.jpg|thumb|І. Буйніцкі з дачкой Вандай у час выступлення на [[Першая беларуская вечарынка ў Вільні|Першай беларускай вечарынцы ў Вільні]]. 1910 г.]]
[[Выява:Gruszecki Bujnicka.jpg|thumb|Станіслаў-Ян Грушэцкі і жонка Анатолія-Іаланта (малодшая дачка Ігната Буйніцкага)]]
 
Ажаніўся Ігнат Буйніцкі зусім маладым на збяднелай шляхцянцы Францішцы Бжазоўскай (1869—1899), ад гэтага шлюбу ў яго было чатыры дачкі: Ванда-Ігнаціна (нар. 13 красавіка 1890), Гелена-Герменгільда (нар. 16 сакавіка 1892), Людвіга (нар. 19 сакавіка 1894), Леанціна-Эміліана (нар. 1898). У [[1899]] годзе жонка Буйніцкага памерла і ён ажаніўся зноў — са збяднелай шляхцянкай з [[Магілёў|Магілёва]] Марыяй Аношка (1863—1937). Ад гэтага шлюбу нарадзіліся яшчэ дзве дачкі: Яўгенія (нар. 20 снежня 1900) і Анатолія-Іаланта (нар. 1903)<ref>''Няфёд, У.'' Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра : вачыма сучаснікаў і ў памяці нашчадкаў… С. 23.</ref>. Другая жонка кінула Ігната Буйніцкага, сказаўшы: ''«Здурнеў пан Ігнат, я не магу глядзець на тыя мужыцкія танцы»''<ref name="svaboda">[https://www.svaboda.org/a/27937897.html 20 нечаканых фактаў пра Ігната Буйніцкага]</ref>. Дачка ад другога шлюбу Анатолія-Іаланта была шлюбам за Станіславам-Янам Грушэцкім (капітан Войска Польскага, адзначаны [[Крыж Храбрых|Крыжам Храбрых]])<ref>{{cite web |url= https://onoszko-ludwika.blogspot.com/p/blog-page_4.html|title= Оношко: воспоминания, фотографии|author= Людвика Оношко|date= 2012 | publisher= onoszko-ludwika|accessdate=2021-10-23|lang= ru|archiveurl= https://web.archive.org/save/https://onoszko-ludwika.blogspot.com/p/blog-page_4.html|archivedate= 2021-10-23}}</ref><ref>{{cite web |url=https://timenote.info/pl/Stanislaw-Jan-Gruszecki|title= Stanisław Jan Gruszecki |author= |date= | publisher=Timenote.info |accessdate=2021-10-23|lang=pl |archiveurl= https://web.archive.org/save/https://timenote.info/pl/Stanislaw-Jan-Gruszecki|archivedate= 2021-10-23}}</ref>.
 
У час [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] ў 1917 адправіўся на [[Заходні фронт, Першая сусветная вайна, Расія|Заходні фронт]]<ref name="Бія">[http://gorodglubokoe.com/page50.html Буйницкий Игнат Терентьевич, биография] {{ref-ru}}</ref>, быў на вайсковай службе ў Маладзечне. Па сведчанні музыкі трупы [[Ян Янавіч Голер|Яна Голера]], Буйніцкі памёр на сцэне ў час рэпетыцыі (з роту пайшла кроў), займаючыся салдацкай мастацкай самадзейнасцю<ref name="Бія"/>. Быў пахаваны на мясцовых могілках<ref name="Бія"/>.