Іосіф Флавій: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
др афармленне
Радок 5:
Актыўна ўдзельнічаў у паўстанні старажытных іўдзеяў супраць [[Старажытны Рым|Рыма]]. У час [[Іўдзейская вайна, 66—73|Іўдзейскай вайны (66—73)]] военачальнік у [[Галілея|Галілеі]]. Пасля паражэння каля крэпасці Іатапата (67) перайшоў на бок рымскага ваяводы, будучага імператара [[Веспасіян]]а.
 
У [[Рым]]е атрымаў правы грамадзяніна і прызначаны гістарыёграфам [[Дынастыя Флавіяў|Флавіяў]] (узяў іх радавое імя). Аўтар твораў «[[Іўдзейская вайна]]», «[[Іўдзейскія старажытнасці]]», «Аб старажытнасці іудзейскага народа. Супраць Апіёна», «Жыццё», у якіх выкарыстоўваў і цытаваў шмат каштоўных крыніц і дакументаў, якія не дайшлі да нашага часу.
 
== «[[Іўдзейская вайна]]» ==
Гісторыя Іўдзейскай вайны была напісана ў [[Рым]]е каля 75—79 гадоў. Маючы публіцыстычную (уславіць магутнасць Рыма і высакароднасць яго імператараў, пераканаць у марнасці намаганняў іудзейскіх прасталюдзінаў выратавацца ад рымскага рабства) і разам з тым гістарыяграфічную мэту («выратаваць ад забвення тое, што яшчэ нікім не апісана, і зрабіць набыткам нашчадкаў падзеі свайго часу»), аўтар вырашыў у першых дзвюх кнігах падаць нарыс жыцця [[Іўдзея|іўдзеі]] ад [[175 да н.э.]] (перад Макавейскай вайной) да [[66]] н.э., каб вытлумачыць паражэнне паўстанцаў у вайне 66—73 гадоў як гістарычна заканамерны факт. Першыя раздзелы занялі амаль адну трэцюю частку твора. Дзякуючы гэтаму, няхай і тэндэнцыёзнаму, гістарычнаму экскурсу чытач знаёміўся з сапраўднай, а не міфілагізаванай ці біблейскай гісторыяй чалавечай цывілізацыі, якая ў тыя часы была лакалізавана ў асноўным у [[Міжземнамор'е|Міжземнамор’і]].