Элам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 129:
Першай вядомай узгадкай пра Элам у [[Месапатамія|месапатамскіх]] крыніцах стала сведчанне пра паспяховае ўварванне ў гэту краіну з боку Энмебарагесі, прадстаўніка першай дынастыі [[Кіш (Шумер)|Кіша]]. Мяркуецца, што гэта адбылося ў 2675 г. да н. э.<ref>''Potts, D. T.'' The Archaeology of Elam: Formation and Transformation of an Ancient Iranian State — P. 81</ref> Паміж 2600 г. да н. э. і 2550 г. да н. э. эламіты перамаглі і паланілі Балулу, апошняга валадара першай дынастыі [[Ур]]а, але ў выніку былі выгнаны з [[Шумер]]а дзякуючы валадару Кіша. Варта мець на ўвазе, што запісы пра гэтыя падзеі з'явіліся значна пазней у перыяд [[Трэцяя дынастыя Ура|трэцяй дынастыі Ура]] і ў час існавання [[Вавілон]]а былі ўнесены ў спіс шумерскіх валадароў. У варыянце спіса, складзенага ў 2 тысячагоддзі да н. э. і знойдзенага ў [[Сузы|Сузах]], прысутнічае запіс пра кіраванне ў Эламе старога перыяда дынастыі з Авана<ref>[https://iranicaonline.org/articles/awan-name-of-a-place-in-ancient-western-iran-the-nominal-dynastic-seat-of-elamite-rulers-in-the-late-third-millennium-b AWAN – Encyclopaedia Iranica]</ref>. У ім пералічаны 12 імёнаў валадароў, аднак пра дзейнасць першых сямі нічога не вядома.
 
Болей падрабязныя звесткі пра Элам з'яўляюцца ў месапатамскіх крыніцах часоў [[Акад|Акадскай імперыі]]. У спісе ваенных трыўмфаў [[Сарган Старажытны|Саргана I]] значыцца перамога над Эламам і здабыча, захопленая ў Аване. Сярод пераможаных ворагаў узгадваецца эламскі валадар Лух-ішан, які ў эламскім тэксце выступае як восьмі кіраўнік аванскай дынастыі Хішыпрашіні<ref>[https://iranicaonline.org/articles/awan-name-of-a-place-in-ancient-western-iran-the-nominal-dynastic-seat-of-elamite-rulers-in-the-late-third-millennium-b AWAN – Encyclopaedia Iranica]</ref>. Нягледзячы на перамогу, Сарган I далучыў да свайго тытула толькі фармулёўку «заступнік Элама». Сузы і Аван не пералічваліся сярод гарадоў, што ўвайшлі ў склад яго імперыі. Паспяховыя ваенныя кампаніі супраць Элама вялі яго прыемнікі [[Рымуш]] і [[Маніштушу]].
 
== Зноскі ==