Элам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 131:
Болей падрабязныя звесткі пра Элам з'яўляюцца ў месапатамскіх крыніцах часоў [[Акад|Акадскай імперыі]]. У спісе ваенных трыўмфаў [[Сарган Старажытны|Саргана I]] значыцца перамога над Эламам і здабыча, захопленая ў Аване. Сярод пераможаных ворагаў узгадваецца эламскі валадар Лух-ішан, які ў эламскім тэксце выступае як восьмі кіраўнік аванскай дынастыі Хішыпрашіні<ref>[https://iranicaonline.org/articles/awan-name-of-a-place-in-ancient-western-iran-the-nominal-dynastic-seat-of-elamite-rulers-in-the-late-third-millennium-b AWAN – Encyclopaedia Iranica]</ref>. Нягледзячы на перамогу, Сарган I далучыў да свайго тытула толькі фармулёўку «заступнік Элама». Сузы і Аван не пералічваліся сярод гарадоў, што ўвайшлі ў склад яго імперыі. Паспяховыя ваенныя кампаніі супраць Элама вялі яго прыемнікі [[Рымуш]] і [[Маніштушу]]. Тым не меней, акадскі валадар [[Нарам-Сін, цар Акада|Нарам-Сін]] быў вымушаны заключыць з Эламам дагавор. Яго тэкст дайшоў да нашага часу на [[акадская мова|акадскай]] і [[эламская мова|эламскай]] мовах. Ён пачынаецца са згадвання імёнаў эламскіх [[бог|багоў]], некалькіх шумерскіх і акадскіх багоў. Неназваны ў дакуменце валадар Элама сцвярджае: «Вораг Нарам-Сіна — мой вораг, сябар Нарам-Сіна — мой сябар!»<ref>[https://cdli.ox.ac.uk/wiki/doku.php?id=the_old_elamite_treaty_of_naram-sin The Treaty of Naram-Sin]</ref> Некаторыя даследчыкі лічаць, што дагавор сведчыў аб падпарадкаваным стане Элама ў адносінах да Акада, але таксама выказваецца думка, што ён быў раўнапраўным. У ім зафіксаваны абмен пасланцамі і падарункамі.
 
Апошнім вядомым прадстаўніком Аванскай дынастыі стаў Пузур-Іншушынак<ref>''Potts, D. T.'' The Archaeology of Elam: Formation and Transformation of an Ancient Iranian State — P. 118 - 119</ref>. Дакладны час яго кіравання не вядомы. Некаторыя [[гісторык]]і лічаць, што ён ўзвысіўся пры нашчадках Нарам-Сіна, але ў запісах трэцяй дынастыі Ура ён называецца як сучаснік [[Ур-Наму]]. У надпісах ранняга перыяду ён сціпла называў сябе энсі Сузаў і вайскаводам Авана, але на [[Стэла|стэле]] пазнейшых гадоў кіравання ён ужо адзначаны як валадар усёй краіны і чатырох бакоў свету. Дзякуючы паспяховай ваеннай кампаніі Пузур-Іншушынак падначаліў сабе суседнія горныя вобласці. Валадар Сімашкі прызнаў яго вяршэнства. У гонар сваіх перамог ён пабудаваў [[храм]] у Сузах. Пузур-Іншушынак быў апошнім [[манарх]]ам Элама, пры якім выкарыстоўвалася лінейнае пісьмо.
 
Пасля знішчэння Акадскай імперыі [[Гутыі|гутыямі]] адносіны паміж Шумерам і Эламам былі складанымі. [[Гудэа]], энсі [[Лагаш]]а, паведамляў, што перамог Элам і Аван. На адной з яго цыліндрычных [[пячатка|пячатак]] кажацца, што эламіты і жыхары Суз удзельнічалі ў пабудове храма ў Лагашы<ref>''Price, I. M.'' The Topography of the Gudea Inscriptions // Journal of the American Oriental Society. Vol. 43, 1923. P. 41 - 48</ref>. Сярод абласцей, заваяваных Пузур-Іншушынакам, узгадвалася вобласць Кут, населеная гутыямі. Такім чынам, яго перамога магла садзейнічаць паўстанню [[Утухегаль|Утухегаля]] і ўзвышэнню трэцяй дынастыі Ура. Яе другі прадстаўнік [[Шульгі (Ур)|Шульгі]] падначаліў сабе Элам. Сузы былі пераўтвораны ў адзін з найважнейшых гарадоў агульнай шумерскай дзяржавы. Болей за тое, эламіты былі вымушаны служыць у шумерскім войску.
 
== Зноскі ==