Элам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 136:
Пасля знішчэння Акадскай імперыі [[Гутыі|гутыямі]] адносіны паміж Шумерам і Эламам былі складанымі. [[Гудэа]], энсі [[Лагаш]]а, паведамляў, што перамог Элам і Аван. На адной з яго цыліндрычных [[пячатка|пячатак]] кажацца, што эламіты і жыхары Суз удзельнічалі ў пабудове храма ў Лагашы<ref>''Price, I. M.'' The Topography of the Gudea Inscriptions // Journal of the American Oriental Society. Vol. 43, 1923. P. 41 - 48</ref>. Сярод абласцей, заваяваных Пузур-Іншушынакам, узгадвалася вобласць Кут, населеная гутыямі. Такім чынам, яго перамога магла садзейнічаць паўстанню [[Утухегаль|Утухегаля]] і ўзвышэнню трэцяй дынастыі Ура. Яе другі прадстаўнік [[Шульгі (Ур)|Шульгі]] падначаліў сабе Элам. Сузы былі пераўтвораны ў адзін з найважнейшых гарадоў агульнай шумерскай дзяржавы. Тут дзейнічалі законы Ур-Наму, выплочваліся штогадовыя правінцыйныя падаткі<ref>''Potts, D. T.'' The Archaeology of Elam: Formation and Transformation of an Ancient Iranian State — P. 132</ref>. Болей за тое, эламіты былі вымушаны служыць у шумерскім войску. Але ў горных ускраінах працягвала існаваць мясцовая ўлада. У прыватнасці, захавалася дынастыя Сімашкі, у якой усяго налічвалася 12 валадароў. Характэрна тое, што ў перыяд трэцяй дынастыі Ура яны прынялі шумерскі тытул вайскаводаў.
 
Падчас кіравання [[Ібі-Суэн]]а, апошняга лугаля трэцяй дынастыі Ура, Элам паўстаў супраць шумераў. Ібі-Суэн здолеў адбіць у паўстанцаў Сузы, але яго поспехі былі перарваны прыроднай [[катастрофа]]й на радзіме. Паміж 2022 г. да н. э. і 2018 г. да н. э. [[Тыгр (рака)|Тыгр]] і [[Еўфрат]] змянілі свае рэчышчы. У Шумеры пачаліся [[голад]] і распад дзяржавы. Ібі-Суэн захаваў уладу толькі ў Уры<ref>[https://www.penn.museum/sites/expedition/the-empire-of-ur-nammu-under-his-descendants/ Richard Zettler, THE EMPIRE OF UR-NAMMU UNDER HIS DESCENDANTS]</ref>. У [[2004]] г. да н. э. Кіндату, шосты прадстаўнік дынастыі Сімашкі, узначаліў кааліцыю горных народаў і ўзяў Ур у аблогу<ref>[https://thebiography.us/en/ibbi-sin Biography of King of Ur Ibbi-Sin (2028-2004 a.с.)]</ref>. Эламіты перакрылі [[Канал (гідраграфія)|канал]], які злучаў горад з Еўфратам, што дапамагло ім скончыць аблогу перамогай. Ур быў разбураны, Ібі-Суэна і сакральную статую [[Сін (міфалогія)|Сіна]] вывезлі ў Элам.
 
== Зноскі ==