Элам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 142:
У канцы XIX ст. да н. э. або да сярэдзіны XVIII ст. да н. э. у Эламе адбылася змена кіравання, калі ўлада апынулася ў валадароў з першасным тытулам ''сукальмах''. Звычайна іх вылучаюць у самастойную дынастыю, паколькі сувязь з папярэдняй дынастыяй Сімашкі не ясная. Першым яе прадстаўніком быў Эпарты, або Эбарат<ref>[https://biblio.ugent.be/publication/5697139/file/6933360.PDF Katrien De Graef, Susa in the Late 3'd Millennium: From a Mesopotamian Colony to an Independent State (MC 2f 10-f9S0)]</ref>, таму гэтую дынастыю часам называюць Эпартыдамі. Перад сваім імям Эпарты ставіў [[клінапіс]]ны знак «дэнгір», што значыла «бажаство» — не звычайны выпадак для Элама, дзе ў адрозненні ад Акада і Шумера валадары не абагаўляліся. Для ўзмацнення свайго стану ён ажаніўся на прынцэсе з Ісіна. Яго сын Шылхаха не меў прамых нашчадкаў і перадаў уладу нашчадкам сваёй сястры. У далейшым усе валадары дынастыі спасылаліся на свой род ад сястры Шылхахі.
 
Дынастыя ''сукальмах'' вяла актыўную палітыку ў дачыненні да Месапатаміі, аднак ёй прыйшлося сутыкнуцца з узвышэннем [[Вавілон]]а. У 1764 г. да н. э. [[Хамурапі]], валадар Вавілона, перамог кааліцыю Элама, Эшнуны і [[Асірыя|Асірыі]]<ref>[https://www.britannica.com/biography/Hammurabi Hammurabi - Biography, Code, Importance, & Facts - Britannica]</ref>, а ў 1763 г. да н. э. разбурыў Ларсу і паланіў Рым-Сіна, прадстаўніка апошняй дынастыі Ларсы, якая па меркаванню некаторых вучоных паходзіла з Элама<ref>[https://www.penn.museum/sites/bulletin/2633 Leon Legrain, ELAM. ISIN-LARSA]</ref>. У канцы XVII ст. да н. э. або ў пачатку XVI ст. да н. э. эламскі ''сукальмах'' Кутыр-Нахунтэ зрабіў спусташальнае нашэсце на [[Вавілонія|Вавілонію]], дзе зруйнаваў святыні Акада <ref>''Potts, D. T.'' The Archaeology of Elam: Formation and Transformation of an Ancient Iranian State — P. 237</ref>.
 
== Зноскі ==