Элам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 145:
 
=== Сярэдні эламскі перыяд ===
На мяжы XV ст. да н. э. і XIV ст. да н. э. дынастыя Эпартыдаў спынілася пры невядомых абставінах. На чале Элама стаў валадар Кідыну, які ўжо не ўжываў тытул ''сукальмах''. Ён і яго 4 пераемнікі зваліся ''сункір'' Элама і Аншана, а таксама служкамі Кірвашыра, [[бог|бажаства]] з [[Іранскае нагор’е|Іранскага плато]]<ref>[https://iranicaonline.org/articles/elam-i The history of Elam – Encyclopaedia Iranica]</ref>. Відавочна, іх кіраванне было спынена нашэсцем касіцкага валадара [[Курыгальзу I|Курыгальзу]]. Згодна [[Месапатамія|месапатамскім]] крыніцам, валадар Элама кпіў над ім і прапаноўваў пазмагацца. Курыгальзу атрымаў перамогу, захапіў праціўніка ў палон і ўвайшоў у [[Сузы]]. Захоп [[палац]]а ў гэтым горадзе ён прысвяціў багіне [[Нінліль]]<ref>[https://alchetron.com/Kurigalzu-I Kurigalzu I - Alchetron, The Free Social Encyclopedia]</ref>. На троне Элама апынуўся заснавальнік новай дынастыі Ігіхалкі, які дзякаваў за прыход да ўлады багіню [[Іштар]]<ref>''Potts, D. T.'' The Archaeology of Elam: Formation and Transformation of an Ancient Iranian State — P. 205 - 209</ref>. Яго сын Пахір-Ішан ажаніўся з сятрой (або дачкой) Курыгальзу.
 
== Зноскі ==