Палевачы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дадаў крыніцу
др афармленне
Радок 70:
У 1907 г. у сваёй сядзібе ў Палівачах (каля [[Вёска Празарокі|Празарокаў]]) Ігнат Буйніцкі заснаваў самадзейны тэатр, дзе спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. У ім удзельнічала 8 акцёраў, і чалавек прыблізна 16 танцораў. Перад канцэртамі былі рэпетыцыі, якія праводзіў сам Буйніцкі. Тэатр даваў канцэрты і спектаклі ў Палівачах, Празароках і навакольных вёсках. Вывучаў беларускія песні, танцы, народнае адзенне.
 
Палівачы былі адным з найбольш дударскіх асяродкаў у Глыбоцкім краі. Па ўспамінах аднавяскоўцаў, мясцовыя музыкі (з цымбаламі, скрыпкай і дудой) заўжды віншавалі Буйніцкага на Вялікдзень. Адсюль праўдападобна паходзіў таксама дудар з трупы Ігната Буйніцкага — [[Адам Шульга]]<ref>http://repository.buk.by/bitstream/handle/123456789/4295/%D0%94%D0%90%20%D0%9F%D0%AB%D0%A2%D0%90%D0%9D%D0%9D%D0%AF%20%D0%9C%D0%A3%D0%97%D0%AB%D0%A7%D0%9D%D0%90-%D0%86%D0%9D%D0%A1%D0%A2%D0%A0%D0%A3%D0%9C%D0%95%D0%A2%D0%90%D0%9B%D0%AC%D0%9D%D0%90%D0%93%D0%90%20%D0%A1%D0%A3%D0%9F%D0%A0%D0%90%D0%92%D0%90%D0%94%D0%96%D0%AD%D0%9D%D0%9D%D0%AF%20%D0%92%D0%95%D0%9B%D0%86%D0%9A%D0%9E%D0%94%D0%9D%D0%AB%D0%A5%20%D0%A1%D0%92%D0%AF%D0%A2%D0%9A%D0%90%D0%92%D0%90%D0%9D%D0%9D%D0%AF%D0%8E.pdf?sequence=1&isAllowed=y repository.buk.byy</ref>. Ігнат Буйніцкі зрабіў [[Беларуская дуда|дуду]] сімвалам свайго тэатра і вывеў гэты інструмент на тэатральныя сцэны Вільні, Варшавы і Пецярбурга.
 
Сядзіба Ігната Буйніцкага ў Палівачах не захавалася.