Розніца паміж версіямі «Іван Луцкевіч»

3 036 байтаў дададзена ,  1 месяц таму
=== Беларуская Народная Рэспубліка. Апошнія гады ===
[[Файл:Udzielniki Biełaruskaj kanferencyi 1918 hodu.jpg|300px|міні|Удзельнікі Беларускай канферэнцыі ў Вільні. Іван Луцкевіч сядзіць другі справа]]
Удзельнік [[Беларуская канферэнцыя (1918)|Беларускай канферэнцыі]] ў Вільні, якая праходзіла 25, 26 і 27 студзеня 1918 года. Канферэнцыя абрала Івана Луцкевіча адным з членаў [[Віленская беларуская рада|Беларускай Рады]], якая стала галоўным прадстаўніцтвам беларусаў на тэрыторыі нямецкай акупацыі. У часе канферэнцыі ў Менску памірае маці Луцкевічаў. 18 сакавіка некалькі сяброў Віленскай беларускай рады, сярод якіх [[Антон Луцкевіч|Антон]] і Іван Луцкевічы, [[Дамінік Сямашка]], [[Язэп Туркевіч]], [[Вацлаў Ластоўскі]], былі ўключаныя ў склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]], якая дзейнічала ў Менску.
 
Дэлегацыя Віленскай беларускай рады, у склад якой уваходзілі [[Антон Луцкевіч]], Іван Луцкевіч, [[Ян Станкевіч|Янка Станкевіч]], [[Дамінік Сямашка]], [[Язэп Туркевіч]], едзе ва ўжо заняты немцамі Менск, каб прыняць удзел у пасяджэнні ў [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]. У ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года на пасяджэнні Рады была прынятая [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяя Устаўнай грамата]], паводле якой была абвешчаная незалежнасць [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублкі]]. Неўзабаве вяртаецца ў Вільню. Паводле Антона Луцкевіча, паездка ў Менск моцна падарвала здароўе брата.
 
У Вільні працягвае дзейнасць у Віленскай беларускай радзе, але найперш займаецца культурнай працай, працуе над адкрыццём беларускага музея. Ладзіць выстаўкі беларускай старасвеччыны ў Вільні і Менску, па вяртанні з менскай выстаўкі доўга лечыцца ў пасцелі.
Адзін з арганізатараў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1919), [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]] (1918).
 
Пасля ваенных паражэння і [[Лістападаўская рэвалюцыя|Лістападаўскай рэвалюцыі]] ў Германіі, нямецкія ўлады дазваляюць літоўцам закласці ўрад у Вільні, пры гэтым забараняючы беларускую палітычную дзейнасць. У гэтых умовах беларусы ідуць на супрацоўніцтва з літоўцамі. Літоўцы абяцаюць беларусам 6 месцаў у [[Літоўская Тарыба|Тарыбе]] і [[Міністэрства беларускіх спраў Літвы|Міністэрства беларускіх спраў]] пры Урадзе, выбар міністра застаецца за Віленскай беларускай радай. Беларуская рада збіраецца пад старшынствам цяжка хворага Івана Луцкевіча і абірае 6 членаў у Тарыбу (Іван Луцкевіч, [[Вацлаў Ластоўскі]], [[Ян Станкевіч]], [[Дамінік Сямашка]], кс. [[Уладзіслаў Талочка]], [[Казімір Фалькевіч]]), міністрам беларускіх спраў стаў [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Язэп Варонка]]. Іван Луцкевіч дапамагае ў арганізацыі беларускіх паветаў і [[Беларускі асобны батальён у складзе арміі Літвы|беларускага войска]].
 
Адзін з арганізатараў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1919), [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]] (1918).
 
У сярэдзіне чэрвеня 1919 г. выехаў на лячэнне на польскі курорт [[Закапанэ]], дзе і памёр. У 1991 г. прах Івана Луцкевіча перапахаваны на [[Могілкі Роса|могілках Роса]] ў Вільні.
9 326

правак