Іван Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 99:
 
Іван Луцкевіч актыўна ўдзельнічае ў працы [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з арганізатараў [[Беларускі народны камітэт|Беларускага народнага камітэта]], які дзейнічаў пад прыкрыццём таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і пры якім канцэнтруецца беларуская асветніцкая праца{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=16}}. Быў адным з трох дэлегатаў ад беларусаў у Віленска-ковенскім абывацельскім камітэце. У 1915 годзе закладзены блок беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх арганізацый [[Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага]], арганізатарам якога стаў Іван Луцкевіч. У снежні 1915 года выдадзены першы «ўніверсал» Канфедэрацыі, напісаны Іванам Луцкевічам. На той час браты Луцкевічы прытрымліваліся ідэй «[[Краёўцы|краёвасці]]». У 1916 годзе Беларускі нацыянальны камітэт, старшынёй якога быў Антон Луцкевіч, ухваліў канфедэрацыйную канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года]] выказвалася ідэі за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае навучанне на роднай мове. Аднак, паводле Антона Луцкевіча, ідэя канфедэрацыі была разбітая [[Літоўцы|літоўскім]] нацыяналізмам.
[[Файл:Ivan Lutskevich.jpg|міні|злева|Іван Луцкевіч, 1918 г.]]
 
У 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа, але кваліфікаваных настаўнікаў не хапала. У снежні Іван Луцкевіч і [[Алаіза Пашкевіч]] стварылі настаўніцкія курсы, на іх Іван Луцкевіч выкладае краязнаўства. Працуе скарбнікам кааператыва «Райніца». Арганізатар [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група|Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы]]. Улетку 1916 года пры актыўнай працы Івана Луцкевіча адрываецца [[Беларускі клуб (Вільня)|Беларускі клюб]], ён становіцца яго старшынёй. Таксама ўлетку 1916 года разам з [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлавам Ластоўскім]] удзельнічае ў III канферэнцыі народаў, якая была арганізаваная Саюзам народаў 27—29 чэрвеня ў швейцарскай [[Лазана|Лазане]], у мемарыяле беларускай дэлегацыі была выкладзена канцэпцыя Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.
 
Радок 105:
 
У 1916 годзе дапамагае ў арганізацыі беларускіх школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне. У 1917 годзе нямецкія ўлады рыхтуюцца да арганізацыі літоўскага прадстаўнічага органа — [[Літоўская Тарыба|Тарыбы]], дзе беларусам вызначаецца адно месца. Акупацыйныя ўлады шукаюць кандыдатаў, якія б былі цалкам лаяльныя да нямецкай адміністрацыі, таму Зузэміль высоўвае кандыдатам Вацлава Ластоўскага. 16 верасня 1917 года на сацыялістычным мітынгу партый усіх нацыянальнасцяў, прамоўцы сярод беларусаў, між імі Іван Луцкевіч, кляймяць палітыку немцаў і тых літоўцаў, якія пайшлі на згоду з імі.
 
[[Файл:Ivan Lutskevich.jpg|міні|злева|Іван Луцкевіч, 1918 г.]]
18—23 верасня 1917 года ў Вільні праходзіць Літоўская канферэнцыя, якая абірае прадстаўнічы орган Літвы — [[Літоўская Тарыба|Тарыбу]]. У адказ на гэта 30 верасня ў Беларускім клубе пад старшынствам Івана Луцкевіча адбываецца беларускі мітынг, які выносіць ноту пратэсту супраць адносін да беларусаў і патрабуе ў нямецкіх уладаў дазволу на скліканне ў Вільні беларускай нацыянальнай канферэнцыі для ўтварэння беларускага прадстаўнічага органа. Неўзабаве дазвол на правядзенне быў атрыманы, Арганізацыйны камітэт дзеля склікання Беларускай канферэнцыі паведамляў аб сваім афіцыйным заснаванні 17 лістапада 1917 года. Іван Луцкевіч актыўна займаецца арганізацыяй канферэнцыі, прадаючы рэчы з сваёй калекцыі старасвеччыны дзеля фінансавага забеспячэння. У справах канферэнцыі едзе ў [[Беласток]], дзе прадстаўнікі нямецкіх уладаў спрабуюць пераканаць яго ў карысці далучэння да Германіі, на што Іван Луцкевіч адказвае: «''Я маю на гэта яшчэ адзін аргумент. Калі і нашым манархам стане [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельм]], дык нам не прыйдзецца рабіць свае асобнае рэвалюцыі, каб скінуць яго: гэта зробіць сам нямецкі народ!''».