Касцёл Узвышэння Святога Крыжа і кляштар кармелітаў (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 44:
== Гісторыя ==
 
Ордэн кармелітаў з'явіўся ў [[Палестына|Палестыне]], а пасля выгнання крыжакоў з [[Святая зямля|Святой зямлі]] ў XIII ст. кармеліты пасяліліся ў [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]]. У [[Каталіцтва|Каталіцкім касцёле]] ордэн лічыўся «жабрацкім», яго сябры павінны былі займацца місіянерствам, адукацыяй і дабрачыннасцю. Для распаўсюду каталіцкай веры ў пачатку XVII ст. кармеліты пачалі шлях у [[Персія|Персію]], а сваёй базай абралі [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]]. На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] дзейнічала не менш за 10 кляштароў, гродзенскі быў адным з найбуйнейшыхбуйнейшых.
 
Упершыню босыя кармеліты з’явіліся ў Гродне ў 1650 годзе, калі [[Кашталяны віленскія|віленскі кашталян]] [[Андрэй Францішак Катовіч|А. Катовіч]] падараваў ордэну ўчастак зямлі насупраць праваслаўнай Часнахрэсцкай царквы, якая належала цэху гарбароў, а ў XVII ст. стала уніяцкай. Першы драўляны касцёл кармелітаў знаходзіўся направа ад моста праз [[Нёман]] на нізкай падпоймавай тэрасе. Кляштар атрымаў дадатковыя ахвяраванні ў XVII ст. і паступова пашыраў свае ўладанні ў тым ліку і за кошт уніяцкай абшчыны.
Радок 52:
У XVIII ст. кармеліты вялі ў горадзе актыўную асветніцкую дзейнасць, бібліятэка кляштара налічвала звыш за 1000 кніг. Аднак да канца стагоддзя колькасць манахаў зменшылася, і ў пачатку XIX ст. іх было толькі 4. У сувязі з гэтым трэці паверх кляштара стаў нежылым: у ім не было ніводнага цэлага акна, падлогі, печы. Кляштар быў пашкоджаны падчас [[Напалеонаўскія войны|напалеонаўскіх войнаў]] і ўжо не аднаўляўся. Пасля роспуску кляштара босых кармелітаў, у 1843 годзе маёмасць ордэна перайшла да ваеннага ведамства, адначасова былі зроблены абмеры будынкаў. У 1875 годзе планавалі перарабіць комплекс пад акруговы суд, таму былі зроблены паўторныя абмеры, паводле іх часткі будынкаў і памяшканняў ужо не было. У 1881 годзе комплекс перадалі гораду, а ў памяшканнях размяшчалася гаўпвахта і перасыльная турма. У 1901 годзе ў Расійскай імперыі адмяняецца ссылка ў [[Сібір]], таму ўзнікла патрэба ў новых турмах, адна з іх павінна была з’явіцца ў Гродне. У тым жа 1901 годзе дзяржаўная камісія ацаніла будынкі комплекса ў 41 тысячу рублёў, а гарадская Дума разглядала прапанову губернатара пра пераробку пад турму былога кармеліцкага кляштара, але будынкі прызналі непрыдатнымі для гэтых мэтаў.
 
Касцёл разабралі ў 1903 годзе, ад яго засталіся толькі падвалы і невялікая частка сцен. У 1904—1906 гадах па праекце гродзенскага губернскага інжынера У. Небальсіна на месцы касцёла і кляштара пабудаваны казармы Гродзенскага крэпастногакрапаснога батальёна. У 1920-1930-я гады у будынку знаходзіліся казармы 81-га пахотнага палка. У ліпені 1937 года прадстаўнікі кармелітаў звярнуліся да польскіх уладаў з просьбай вяртання казармаў, аднак улады вырашылі перадаць кармелітам зямельны участак у іншым месцы, а таксама грашовую субсідыю. Аднак будоўля новага кляштара так і не пачалася — парашкодзіла [[Другая сусветная вайна]]. У 1994 годзе праведзена рэстаўрацыя будынка, падчас якой будынку былых казармаў дабудаваны стылізаваны франтон, які аддалена нагадвае абрысамі фасад колішняга касцёла кармелітаў.
 
== Літаратура ==