Зянон Станіслававіч Пазняк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 41:
Займаўся мастацтвазнаўствам. У [[1974]] пазбаўленны працы ў Інстытуце мастацтвазнаўства, з 1976 займаўся археалогіяй. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, вывучаў перыяд позняга Сярэднявечча ў Беларусі, займаючыся раскопкамі [[Мінск]]а, [[Лоскі замак|Лоска]] і інш. У 1981 абараніў дысертацыю па гісторыі беларускага тэатра, з прычыны канфлікту з кіраўніцтвам інстытута абарона адбылася ў [[Ленінград]]зе.
 
 
[[Выява:Pazniak1989.jpg|thumb|Мая Кляшторная і Зянон Пазняк. [[Дзяды]]. Курапаты, 1989 год. Фотаздымак [[Уладзімір Сапагоў|Уладзіміра Сапагова]].]]
У [[1988]] адкрыў і археалагічна даследаваў масавыя пахаванні людзей у [[Курапаты|Курапатах]]. У чэрвені 1988 у газеце «Літаратура і мастацтва» апублікаваў артыкул «[[Курапаты — дарога смерці]]» аб растрэлах у прыгарадзе Мінска тысяч мірных грамадзян у сталінскую эпоху. Масавая дэманстрацыя памяці ахвяр сталінізму («Дзяды-88») 30.10.1988 была разагнаная ўладамі з ужываннем дубінак і слёзатачывых газаў. Вынікам стаў рост апазіцыйных настрояў і ўтварэння Аргкамітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту, начале якога стаў З. Пазняк. Старшыня [[БНФ Адраджэньне|Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»]] (1989—1999) і [[партыя БНФ|партыі БНФ]] (1993—1999).