Дрысвяты (аграгарадок): Розніца паміж версіямі

→‎Гісторыя: вікіфікацыя
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (→‎Гісторыя: арфаграфія, перанесена: областого → областного з дапамогай AWB)
(→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
== Гісторыя ==
[[Выява:Пакланнее Вешчуноў.jpg|thumb|злева|180пкс|[[Пакланенне вешчуноў (Дрысвяты)|Пакланенне вешчуноў]]. 16 — 17 ст. Дошка, яечная тэмпера]]
Паводле археалагічных даследаванняў, паселішча ўзнікла на цяперашнем [[Замак (востраў, возера Дрысвяты)|востраве Замак]] (пл. 0,26 км²), дзе захаваліся гарадзішча, селішча і культурны пласт сярэднявечнага горада. Першапачаткова гарадзішча днепра-дзвінскай культуры. У 11—13 ст. Дрысвяты верагодна з'яўляліся ўмацаваным пунктам на паўночна-заходняй мяжы Полацкай зямлі, невялікім горадам пры крэпасці. Матэрыялы раскопак сведчаць аб даволі высокім узроўні рамеснай вытворчасці, гандлёвых сувязях, знойдзена праселка з кірылічным надпісам.
 
Назва вёскі паходзіць ад назвы возера. Верагодна, што назва ўтварылася шляхам трансфармацыі літоўскіх слоў ''driektis'' — выцягнутае, расцягнутае, ці ''drutas'' — вялікі, шырокі. [[Казімірас Буга|К. Буга]] не выключаў, што тапонім паходзіць ад славянскага ''дрыва'' — крывавы. Некаторыя даследчыкі чаргаванне гукаў «д» і «р» звязваюць з фіна-угорскімі асновамі і перакладаюць як «возера», «вада». У 19 ст., у час русіфікацыі краю, узнікла версія, што назва возера і адпаведна вёскі паходзіць ад слоў ''тры святыя'', нават было створана паданне, што вял. княгіня Алена Іванаўна пабудавала на востраве храм у імя трох свяціцеляў: св. Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Златавуста, некаторыя тагачасныя выданні пачалі пісаць назву ў форме '''Трысвяты'''. У крыніцах паселішча згадваецца пад назвамі '''Дрысвет''', '''Дрысват''', '''Дрысвата''', '''Ісдрысвата''', '''Дрысвяты'''.