Іван Фядотавіч Ермакоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: сям'і → сям’і, га універсітэта → га ўніверсітэта з дапамогай AWB
арыгінальная назва кнігі, выдадзенай да рэформы правапісу
Радок 1:
{{Цёзкі2|Ермакоў}}
{{навуковец}}
'''Іван Фядотавіч Ермакоў''' ({{ДН|24|2|1892}}, [[Вёска Пруднікі, Гарадоцкі раён|вёска Пруднікі]], [[Гарадоцкі павет]], [[Віцебская губерня]], цяпер {{МН|Гарадоцкі раён|у Гарадоцкім раёне|}}, [[Віцебская вобласць]] — ?) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, [[педагог]], рэктар [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]] (1931-19331931—1933).
 
== Біяграфія ==
Іван Ермакоў паходзіў з сялянскай сям’і. У 1911  г. скончыў [[Полацкая настаўніцкая семінарыя|Полацкую настаўніцкую семінарыю]]. Выкладаў у Пушчанскім народным вучылішчы ([[Гарадоцкі павет]]). Удзельнік Першай сусветнай (як радавы) і грамадзянскай (камісар стралковага палка) войнаў. У 1918  г. уступіў у ВКП(б). З пачатку 1920-х гадоў знаходзіўся на службовых пасадах у розных партыйных і савецкіх установах. У 1925  г. жыў у [[Віцебск|Віцебску]]у. З 1926  г.  — загадчык Мазырскага акруговага аддзела народнай асветы. Актыўна ўключыўся ў [[беларусізацыя|беларусізацыю]].
 
З 1928  г. па прапанове наркама асветы [[Антон Васілевіч Баліцкі|Антона Баліцкага]] прызначаны загадчыкам Мінскага акруговага аддзела народнай асветы. З восені 1930  г. па прапанове новага наркама асветы А. Платуна — рэктарам [[Гомельскі аграпедагагічны інстытут|Гомельскага аграпедагагічнага інстытута]]. Са снежня 1931  г. выконваў абавязкі рэктара (потым рэктар) БДУ. З лютага 1935  г.  — сакратар Шклоўскага райкама ВКП(б). З чэрвеня 1937  г.   намеснік старшыні [[Дзяржплан БССР|Дзяржплана БССР]].
 
11 жніўня 1938  г. Ермакоў быў арыштаваны за «ўдзел у нацыянал-фашысцкай арганізацыі і незаконнае захоўванне зброі» (потым высветлілася, што на нашэнне пісталета «браўнінг» Ермакоў як сакратар райкама меў права). 15 лістапада 1939  г. пасля разгляду справы ў ваеннай пракуратуры БССР, потым у трыбунале [[Беларуская ваенная акруга|БВА]], яна была вернута на даследаванне ў НКУС, а 30 снежня 1939  г. Ермакоў быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.
 
У 1940 прызначаны рэктарам [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскага педагагічнага інстытута]]. Удзельнік Другой сусветнай вайны (як і падчас грамадзянскай, быў камісарам). Пасля дэмабілізацыі  — рэктар [[Аршанскі настаўніцкі інстытут|Аршанскага настаўніцкага інстытута]]. У красавіку 1953  г., амаль цалкам страціўшы зрок, выйшаў на пенсію. Асабовая справа Ермакова № 4330-с (спынена 11.1.1940) захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтауніверсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 37—46.
* Актыўныя змагары за новы лад жыцця // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шклоўс. р-на. — Мн., 1998. — С.91.
 
{{Рэктары БДУ}}