няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1940 годзе паступіў у [[Мінскі гарадскі педагагічны каледж|Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай]]. З першых дзён [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] прыняў удзел у партызанскім руху ў складзе 752-га атрада 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады. Са студзеня 1944 года мабілізаваны ў [[Чырвоная Армія|Чырвоную Армію]], ваяваў у складзе 37-й гвардзейскай дывізіі 65-й арміі 2-га Беларускага фронту.
Скончыў [[Мінскае мастацкае вучылішча]] (1956). Некаторы час працаваў выкладчыкам чарчэння і малявання. У 1958 годзе скончыў [[Інстытут журналістыкі БДУ|факультэт журналістыкі]] [[БДУ]], паступіў у аспірантуру [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору|Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору]] [[Акадэмія навук БССР|Акадэміі навук БССР]]
У 1965 годзе скончыў мастацкі факультэт [[Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут|Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута]]. Вучыўся ў [[Ахрэмчык|І. Ахрэмчыка]], [[А. Мазалёў|А. Мазалёва]], [[Пётр Серапіёнавіч Крахалёў|П. Крохалёва]].
Член [[БСМ|Беларускага саюза мастакоў]] з 1964 года. Удзельнік мастацкіх выставак (з 1965).
==
Сфера навуковых інтарэсаў — беларускі жывапіс XIX–XX стст., станаўленне стыляў і жанраў у [[Выяўленчае мастацтва Беларусі|беларускім мастацтве]].
У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму ''«Живопись Белоруссии XIX – начала XX века»'', дзе быў даследаваны шлях беларускага жывапісу ад [[класіцызм]]а да [[Рэалізм (жывапіс)|рэалізма]].
Выдадзенная у 1974 годзе кніга Л. Дробава ''«Живопись Белоруссии XIX – начала XX в.»'' (1974) была крокам наперад у вывучэнні развіцця беларускага мастацтва дарэвалюцыйнага перыяду, змяшчала ў сабе шмат фактычнага матэрыяла аб творчасці выдатнейшых майстроў выяўленчага мастацтва, паходзіўшых з беларускіх земляў. Пытанням развіцця савецкага мастацтва прысвечана манаграфія ''«Живопись Советской Белоруссии (1917–1975)»'', якая выйшла у 1979 годзе. Гэтыя манаграфіі сталі асновай для распрацоўкі праграм па курсу мастацтвазнаўства ў вышэйшых навучальных установах БССР.
У 1983 годзе ў ленінградкім [[Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна|Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна]] абараніў доктарскую дысертацыю на тэму ''«Становление и развитие реализма в белорусской живописи XIX–XX вв.»''
Як аўтар і член рэдкалегіі Л. Дробаў удзельнічаў у напісанні дзевяцітомнага выдання ''«История искусства народов СССР»'' (тамы 5–9, 1972–1982), за што атрымаў Залаты медаль Прэзідыума Акадэміі мастацтваў СССР (1982).
Навуковы кіраўнік аўтарскага калектыва і аўтар шматлікіх артыкулаў у шасцітомнай ''«Гісторыі беларускага мастацтва»'' (1987–1994).
Даследаваў творчасць выбітных беларускіх мастакоў. Пяру Л. Дробава належыць кніга «Беларускiя мастакi XIX стагоддзя» (1971), а таксама манаграфіі аб [[А. Мазалёў|А. Мазалёве]] (1976), [[А. Шаўчэнка|А. Шаўчэнку]] (1980), [[Антон Бархаткоў|А. Бархаткове]] (1988), [[Анатоль Шыбнёў|А Шыбневе]] (1991).
== Творчасць ==
|