Хірон: Розніца паміж версіямі

47 байтаў выдалена ,  6 месяцаў таму
др
неіснуючы шаблон з дапамогай AWB
(→‎Спасылкі: афармленне)
др (неіснуючы шаблон з дапамогай AWB)
 
}}
{{значэнні|Хірон}}
'''Хіро́н''' ({{lang-grc|Χείρων}}, Хейрон, «рука») у старажытнагрэчаскай [[Фесалія|фесалійскай]] міфалогіі<ref> Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.593; Гл. Титаномахия, фр.11 Бернабе; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 4; II 5, 4.11; III 4, 4; 10, 3; 13, 3.5-6.8 </ref> — [[кентаўр]], сын [[Кронас]]а і [[Філіра|Філіры]]<ref> Тытанамахія, фр.6 Іўлін-Уайт; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 4 </ref>, першапачаткова надзелены неўміручасцю. Гесіёду прыпісвалася паэма «Навучанні Хірона»<ref> фр.283-285 М.-У. </ref>. Яго жонкай была [[Харыкло]], а дачкой — [[Гіпа]].
 
У адрозненне ад большасці кентаўраў, якія славіліся буянствам, схільнасцю да п'янства і варожасцю да людзей, Хірон быў мудрым і добрым. Ён жыў на гары Пеліёне. Быў вучнем [[Апалон, міфалогія|Апалона]] і [[Артэміда|Артэміды]]. У сваю чаргу вучыў вельмі шматлікіх герояў — [[Ясон]]а (для падарожжа якога стварыў першы [[нябесны глобус]]), а таксама [[Дыяскуры|Дыяскураў]], [[Ахіл]]а<ref> Гарацый. Эподы 13, 11-18 </ref> (які лічыўся яго нашчадкам), якога ён карміў ільвіным мясам, магчыма, [[Арфей|Арфея]] і іншых. Навучаў медыцынскаму мастацтву [[Асклепій|Асклепія]]<ref> Гамер. Іліяда IV 219 </ref> і [[Патрокл]]а<ref> Гамер. Іліяда XI 832 </ref>, а паляўнічаму — [[Актэон]]а. Удзельнік індыйскага паходу Дыяніса<ref> Нон. Дзеянні Дыяніса XIV 51 </ref>. Падарыў Пелею дзіду з [[Ясень, драўніна|ясеню]]<ref> Гамер. Іліяда XVI 143; XIX 390; Стасін. Кіпрыі, фр.5 Іўлін-Уайт </ref>.
 
Быў асабістым сябрам [[Геракл]]а. Абхоплены каханнем, да яго прыйшоў Геракл і жыл у пячоры<ref> Псеўда-Эратасфен. Катастэрызмы 40 </ref>. Быў смяротна паранены атручанай стралой, выпадкова пушчанай Гераклам. Або Геракл ненаўмысна паразіў яго выстралам з лука<ref> Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 12, 8 </ref>, параніўшы яго ў калена, або яго нагу зачапіла выпушчаная ім страла Геракла<ref> Авідзій. Фасты V 398 </ref>. Паводле некаторых аўтараў, ён пасяліўся ў Малеі, дзе загінуў ад стралы Геракла<ref> Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 4 </ref>. Малея — гэта або мыс у Лаканіцы, або горад у Фесаліі.
 
Зведаўшы страшныя пакуты, адмовіўся ад сваёй неўміручасці, перадаўшы яго [[Праметэй|Праметэю]].
 
Змешчаны на небе ў выглядзе [[сузор'е|сузор'я]] [[сузор'е Цэнтаўр|Кентаўра]]<ref> Псеўда-Эратасфен. Катастэрызмы 40; Гігін. Астраномія II 38, 1 </ref>, ці [[сузор'е Стралец|Стральца]].
 
{{зноскі}}
{{Commons|Category:Chiron}}
 
{{Кентаўры}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
310 659

правак