Лібералізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др неіснуючы шаблон з дапамогай AWB
Радок 24:
 
=== Этымалогія і гістарычнае выкарыстанне ===
Слова «ліберальны» паходзіць ад {{lang-la|Liber}}. Так звалі аднаго з [[Старажытны Рым|рымскіх]] [[бог|багоў]], заступніка [[плебс]]а. Свята Лібераліі, якое арганізоўвалася ў яго гонар увесну, суправаджалася працэсіямі ў [[маска]]х, раскаванымі паводзінамі і вольнымі выказваннямі. У [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] і эпоху [[Адраджэнне|Адраджэння]] паняцці ''liber'' і ''liberum'' значылі наяўнасць [[права]] на пэўную дзейнасць (напрыклад [[Liberum veto]]) або адсутнасць абмежаванняў, якія надаваліся ў якасці прывілегіі. [[Асветніцтва|Асветнікі]] пазначалі словам «ліберальны» асоб, пазбаўленых прадузятасцяў.
 
Такім чынам, першасна тэрмін «ліберальны» не быў звязаны з [[палітыка|палітычнымі]] дактрынамі. Аднак, барацьба за палітычныя правы і сацыяльную свабоду існавала незалежна ад самога тэрміна. [[Ціт Лівій]] у «Гісторыі Рыма ад заснавання горада» апісвае барацьбу за свабоду паміж плебеямі і [[Патрыцыі|патрыцыямі]]. [[Марк Аўрэлій]] у сваіх «Развагах» піша пра ўяўленне «аб дзяржаве, з законам, роўным для ўсіх, дзе прызнаюцца роўнасць і роўнае права на выказванне; таксама аб адзінаўладдзі, што ўсяго больш шануе свабоду падданых». [[Нікало Макіявелі]] ў сваіх «Развагах аб першай дэкадзе Ціта Лівія» падтрымаў вартасць [[рэспубліка]]нскага ладу.
 
Заснаванне ліберальнай палітычнай дактрыны звычайна прыпісваецца [[Джон Лок|Джону Локу]], які сцвярджаў, што пры наяўнасці роўнасці і незалежнасці «ніхто не павінен шкодзіць іншаму ў яго жыцці, здароўі, свабодзе або валоданнях»<ref>[http://press-pubs.uchicago.edu/founders/print_documents/v1ch2s1.html John Locke, Second Treatise]</ref>. Тэорыі грамадскай палітычнай роўнасці, падзелу ўладаў і [[Тэорыя грамадскага дагавора|грамадскага дагавора]] развівалі такія асветнікі, як [[Томас Гобс]], [[Шарль Луі дэ Мантэск’ё]], [[Жан-Жак Русо]], [[Бенджамін Франклін]], [[Адам Сміт]] і інш. Імі былі распрацаваны прынцыпы клачічнага лібералізму. [[Вайна за незалежнасць ЗША|Амерыканская рэвалюцыя]] прывяла да ўзнікнення першай [[Нацыя|нацыі]], што зацвердзіла [[Канстытуцыя ЗША|Канстытуцыю]] на аснове ідэі ліберальнай дзяржавы, у асаблівасці ідэі, што ўрад кіруе дзяржавай са згоды тых, кім кіруюць. Прыхільнасць да ліберальнага ладу была таксама абвешчана дзеячамі [[Вялікая французская рэвалюцыя|Вялікай французскай рэвалюцыі]]. Аўтары [[Іспанія|іспанскай]] [[Канстытуцыя|Канстытуцыі]] [[1812]] г., што знаходзіліся ў апазіцыі адносна [[абсалютызм]]у, верагодна, першымі ўвялі ва ўжытак слова «ліберал» для пазначэння прыхільнікаў палітычнага руху. У першай трэці [[19 стагоддзе|XIX]] ст. паняцце «лібералізм» выкарыстоўвалася ў дачыненні патрабаванняў [[Вялікабрытанія|брытанскай]] партыі [[вігі|вігаў]], што арыентаваліся на ўтылітарныя погляды [[Англія|англійскага]] асветніка [[Джэрамі Бэнтам|Джэрамі Бэнтама]]а.
 
Пачынаючы з канца [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]], лібералізм стаў адной з пануючых ідэалогій практычна ва ўсіх развітых краінах. Многія пачатковыя спробы рэалізацыі ліберальных ідэй мелі толькі частковы поспех і часам нават прыводзілі да супрацьлеглых вынікаў ([[Дыктатура|дыктатур]]). Лозунгі свабоды і роўнасці падхоплівалі [[Авантура|авантурысты]]. Паміж прыхільнікамі розных інтэрпрэтацый ліберальных прынцыпаў ўзнікалі вострыя канфлікты. Войны, рэвалюцыі, эканамічныя крызісы і ўрадавыя скандалы правакавалі масавае расчараванне ў ідэалах. У сілу гэтых прычын, у розныя перыяды ў слова «лібералізм» ўкладваўся розны сэнс. З цягам часу прыйшло больш сістэмнае разуменне асноў гэтай ідэалогіі, якія сталі падмуркам для адной з самых распаўсюджаных на дадзены момант палітычных сістэм у свеце — [[Ліберальная дэмакратыя|ліберальнай дэмакратыі]].
Радок 43:
* [http://www.3dway.org Трэці Шлях] — беларуская ліберальная супольнасць
 
{{Лібералізм footer}}
{{Палітыка}}
{{Бібліяінфармацыя}}