13 435
правак
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
(Новая старонка: {{вызнч|1=Сымон БАРАНАВЫХ}}, сапр.: {{вызн2|1=Сымон Якаўлевіч БАРАНАЎ (БАРАН)}} (1 верасня 1900, в. ...) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
{{вызнч|1=Сымон БАРАНАВЫХ}}, сапр.: {{вызн2|1=Сымон Якаўлевіч БАРАНАЎ (БАРАН)}} ([[1 верасня]] [[1900]], в. [[Рудакова]] [[Ігуменскі павет|Ігуменскага
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920-1923 служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у баях з польскімі войскамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1924—1925 старшыня сельсавета, загадчык хаты-чытальні, адначасова карэспандэнт беларускіх газет. У 1925-1928 вучыўся ў Мінску на рабфаку. Уваходзіў у літаратурныя аб'яднанні «Маладняк» (з 1927) і [[БелАПП]] (з 1928). У 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака [[БДУ]]. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса «Беларусь калгасная», у бібліятэцы Дома пісьменніка. Сябраваў з [[Я. Купала]]м. Пасля выхаду ў 1936 у свет аповесці «Новая дарога» пакінуў службу і вырашыў цалкам аддацца мастацкай творчасці. Член СП СССР (з 1934). Арыштаваны 4.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Віpская, д. 37а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 5.10.1937 як «''член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі і за антысавецкую дзейнасць''» да 10 гадоў ППК. Загінуў на Калыме. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Б. № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|