Сымон Баранавых: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Сымон БАРАНАВЫХ}}, сапр.: {{вызн2|1=Сымон Якаўлевіч БАРАНАЎ (БАРАН)}} ([[1 верасня]] [[1900]], в. [[Рудакова]] [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (цяпер [[Уздзенскі раён]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]) — [[10 лістапада]] [[1942]]), беларускі празаік, дзіцячы пісьменнік, член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1934 г.
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920-1923 служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у баях з польскімі войскамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1924—1925 старшыня сельсавета, загадчык хаты-чытальні, адначасова карэспандэнт беларускіх газет. У 1925-1928 вучыўся ў Мінску на рабфаку. Уваходзіў у літаратурныя аб'яднанні «Маладняк» (з 1927) і [[БелАПП]] (з 1928). У 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака [[БДУ]]. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса «[["Беларусь калгасная»"]], у бібліятэцы Дома пісьменніка. Сябраваў з [[Я. Купала]]м. Пасля выхаду ў 1936 у свет аповесці «Новая дарога» пакінуў службу і вырашыў цалкам аддацца мастацкай творчасці. Член СП СССР (з 1934). Арыштаваны 4.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Віpская, д. 37а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 5.10.1937 як «''член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арга­нізацыі і за антысавецкую дзейнасць''» да 10 гадоў ППК. Загінуў на Калыме. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Б. № 9935-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
 
Выступаў у друку спачатку з карэспандэнцыямі як селькор. Асноўная тэма творчасці — беларуская вёска і сацыяльныя працэсы, якія адбываліся там у 1920—1930-я. У 1927 апублікаваў першае апавяданне (газета «[["Чырвоная змена»"]]). Выдадзены зборнік апавяданняў «Злосць» (1930), аповесці «Чужая зямля» (1930), «Межы» (1930), «Новая дарога» (1936), аповесць для дзяцей «Пастка» (1935), раман «Калі ўзыходзіла сонца» (1957), «Дзве аповесці» (1967), «Новая дарога» (апавяданні, аповесці, раман, 1989).
 
== Бібліяграфія ==