Сымон Баранавых: Розніца паміж версіямі

25 байтаў дададзена ,  12 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
{{вызнч|1=Сымон БАРАНАВЫХ}}, сапр.: {{вызн2|1=Сымон Якаўлевіч БАРАНАЎ (БАРАН)}} ([[1 верасня]] [[1900]], в. [[Рудакова]] [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (цяпер [[Уздзенскі раён]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]) — [[10 лістапада]] [[1942]]), беларускі празаік, дзіцячы пісьменнік, член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1934 г.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920-1923 служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у баях з польскімі войскамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1924—1925 старшыня сельсавета, загадчык хаты-чытальні, адначасова карэспандэнт беларускіх газет. У 1925-1928 вучыўся ў Мінску на рабфаку. Уваходзіў у літаратурныя аб'яднанні «Маладняк» (з 1927) і [[БелАПП]] (з 1928). У 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака [[БДУ]]. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса [["Беларусь калгасная"]], у бібліятэцы Дома пісьменніка. Сябраваў з [[Я. Купала]]м. Пасля выхаду ў 1936 у свет аповесці «Новая дарога» пакінуў службу і вырашыў цалкам аддацца мастацкай творчасці. Арыштаваны 4.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Віpская, д. 37а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 5.10.1937 як «''член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арга­нізацыі і за антысавецкую дзейнасць''» да 10 гадоў ППК. Загінуў на Калыме. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Б. № 9935-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.