Рыж­ская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Школа|Назва=Рыж­ская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы|Адрас={{Сцягафікацыя|Латвія}}, г. Рыга, вул. Ілукстэс, 10|Заснавана=1994 год|Дырэктар=Анжэла Дзмітрыева (на 2021)|Сайт=https://www.jkbkps.lv/|Выява=Jankas Kupalas...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:43, 19 лістапада 2021

Рыж­ская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы (лат.: Jankas Kupalas Rīgas Baltkrievu pamatskola) — адзіная беларуская школа ў Латвіі[1]. У школе дзейнічае музей, які беражліва захоўвае старонкі жыцця і творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра[1].

Рыж­ская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы
Заснавана 1994 год
Дырэктар Анжэла Дзмітрыева (на 2021)
Тып Асноўная школа
Вучняў 154 (на 2021)
Адрас  Латвія, г. Рыга, вул. Ілукстэс, 10
Сайт jkbkps.lv

Выкладанне ў школе вядзецца на латышскай, беларускай і рускай мовах. Беларуская мова выкарыстоўваецца на ўроках мовы і літаратуры, а таксама на пазакласных мерапрыемствах[1].

Мінуўшчына

У 1989 годзе пры сярэдняй школе № 15 горада Рыгі адкрыўся першы беларускі клас[2]. У 1994 годзе набраліся чатыры класы, з якіх паўстала беларуская школа, атрымаўшы памяшканне занядбалага дзіцячага сада[2]. Школа была адкрытая, дзякуючы латвійскаму таварыству беларускай культуры «Світанак» і актыўнасці былога дырэктара Вячаслава Целеша[3].

У 1998 годзе школа атрымала статус Рыжскай беларускай асноўнай, а ў 2011-м ёй было нададзенае імя беларускага класіка Янкі Купалы[3].

17 чэрвеня 2010 года школа, паводле пастановы Рыжскай гарадской думы, пераехала ў будынак сярэдняй школы № 86 г. Рыгі[1].

Навучанне

На 2010 год у беларускай школе 9 класаў — 115 вучняў і 22 педагогі[2]. На 2014 было ўжо 150 дзяцей[3]. У 2019–2020 навучальным годзе ў школу паступіла 18 першакласнікаў[4].

Навучальны год 2013/2014 2014/2015 2015/2016 2016/2017 2017/2018 2018/2019 2019/2020
Колькасць вучняў 126[5] 148[5] 163[5] 167[5] 157[5] 154[5] 154[6]

Гурткі

У школе дзейнічае дзіцячы вакальны гурт «Вавёрачка», гурток візуальнага мастацтва і гурток вырабу мяккіх цацак[1].

Супрацоўніцтва

Беларускае пасольства забяспечвае школу мастацкай літаратурай і падручнікамі, яе настаўнікі праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі ў Беларусі. Мінская гімназія № 23 заключыла з Рыжскай беларускай школай дагавор аб супрацоўніцтве[2].

Дырэктары

Спасылкі

  1. а б в г д е Беларуская школа ў Рызе // Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Латвіі.
  2. а б в г У Рызе вывучаюць Беларусь. Беларуская асноўная школа ў Рызе рыхтуецца да наваселля: з сёлетняга навучальнага года яна будзе займаць асобнае крыло сярэдняй школы № 86. // Беларусь сегодня. — 18 АВГУСТА 2010.
  3. а б в Вучымся жыць разам // Беларусь сегодня. — 23 АПРЕЛЯ 2014.
  4. Ганна Іванэ. У Рызе — школа беларуская // Звязда. — 28.11.2019.
  5. а б в г д е Pašnovērtējuma ziņojums 2019
  6. Pašnovērtējuma ziņojums 2020