Пераклад Бібліі Беларускага экзархата РПЦ: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Перакла́д Бі́бліі Белару{{subst:націск}}скага экзарха{{subst:націск}}та РПЦ''' быў пачаты ў 1992 годзе па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева)<ref name="belta">[http://blr.belta.by/culture/view/peraklad-svjashchennaga-pisannja-novaga-zapavetu-na-belaruskuju-m...'
 
(Няма розніцы)

Актуальная версія на 17:59, 20 лістапада 2021

Перакла́д Бі́бліі Белару́скага экзарха́та РПЦ быў пачаты ў 1992 годзе па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева)[1] і на цяперашні час працягваецца.

Перакладам займаюцца члены Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы, якія пачалі гэтую працу ў супрацоўніцтве з Біблейскім таварыствам у Беларусі.

15 лістапада 2017 года Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) прэзентавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі свой пераклад Новага Запавету на беларускую мову. Пераклад зроблены са старажытнагрэчаскага тэксту, які традыцыйна ўжываецца ў праваслаўнай царкве. У працэсе сваёй работы Біблейская камісія аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.[1]

Зноскі

Спасылкі правіць