Пераклад Бібліі Чарняўскага: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Пераклад Бібліі | назва = Біблія | выява = | поўная назва = Пераклад Бібліі Чарняўскага | іншыя назвы = | скарачэнне = | мова перакладу = беларуская | публікацыя_СЗ = | публікацыя_НЗ = | публікацыя_цалкам = | апокры...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:06, 20 лістапада 2021

Перакла́д Чарня́ўскага — рукапісы каталіцкага святара Уладзіслава Чарняўскага, на базе якіх быў зроблены поўны пераклад Бібліі на беларускую мову, выдадзены Беларускім біблейскім таварыствам у 2012 годзе.

Біблія
Поўная назва Пераклад Бібліі Чарняўскага
Мова беларуская
Апакрыфічныя кнігі 1-я і 2-я Макавеяў, Кніга Прамудрасць Ісуса Сірахава, Тавіт, Юдзіф, Кніга Баруха
Аўтар(ы) Уладзіслаў Чарняўскі
Канон каталіцкі
Вэб-старонка http://casasloviec.co.uk/index.php?do=cat&category=charniauski

Гісторыя

Уладзіслаў Чарняўскі ажыццяўляў пераклад біблійных кніг пачынаючы з 1970 г., а ў 1995—1998 гг. перадаў рукапісы свайго перакладу Бібліі Антонію Бокуну, цяпер пастару пратэстанцкай царквы «Ян Прадвеснік», у апрацоўцы якога выйшлі «Кніга Роду» (1997), «Новы Запавет» (1999) і «Пяцікніжжа» (2002)[1].

Далей Антоній Бокун дапамог наладзіць кантакты прадстаўнікоў Беларускага Біблейскага таварыства з ксяндзом Чарняўскім. Пазней да гэтай справы далучыліся айцец Андрэй Абламейка і айцец Сяргей Гаек[2]. Незадоўга да сваёй смерці, напрыканцы 2001 года, Уладзіслаў Чарняўскі перадаў Біблейскаму таварыству правы на выданне ўласных рукапісаў.

Асаблівасці

Версія Чарняўскага змяшчае больш беларускіх паняццяў, азначэнняў, канструкцыяў у параўнанні з іншымі «апалячанымі» каталіцкімі перакладамі[3]. У тэксце ўжываюцца дыялектызмы з гаворак Гарадзеншчыны і Валожыншчыны, дзе Уладзіслаў Чарняўскі нарадзіўся і пражыў значную частку жыцця.

Спасылкі

Зноскі

  1. а. Сяргей Сурыновіч.. Біблія, што зачыніла стагоддзе…. LiveJournal. Праверана 20 лістапада 2021.
  2. Сяргей Абламейка.. Які будзе лёс перакладу Бібліі айца Уладзіслава Чарняўскага?. Радыё «Свабода». Праверана 20 лістапада 2021.
  3. А. А. Турилов.. БИБЛИЯ. IV. ПЕРЕВОДЫ. На славянские языки. Белорусский (руск.). Церковно-научный центр «Православная Энциклопедия». Праверана 20 лістапада 2021.