Ганад Бадрыевіч Чарказян: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў тэхнічным вучылішчы № 1 у [[Ерэван]]е (1967—1968). Працаваў токарам на суднарамонтным заводзе ў горадзе [[Туапсэ]] [[Краснадарскі край|Краснадарскага края]] (1968—1969). Служыў у Савецкай Арміі (1969—1971). Працаваў выхавацелем прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 27 у Эчміядзіне (1971—1973, Арменія). З 1973 г. жыве і працуе ў [[Мінск]]у: старшы тэхнік у Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце, інжынер-сметчык рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 10, начальнік участка рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 15. Завочна скончыў Ерэванскі індустрыяльны тэхнікум (1974), будаўніча-педагагічны факультэт [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт|Беларускага політэхнічнага інстытута]] (1984). З чэрвеня 1982 г. — інжынер-тэхнолаг мінскага ўчастка Слонімскай фабрыкі «Гасцінічная мэбля». З 1993 да 2004 года — загадчык аддзела выдавецтва «Мастацкая літаратура».
 
== Творчасць ==
Першы [[верш]] апублікаваў у 1963 г. (часопіс «Пионер», Ерэван). У друку Беларусі выступае з 1977 г. Піша на курдскай і армянскай мовах. У Мінску ў перакладзе на рускую мову выйшлі зборнікі паэзіі «Прочность» (з армянскай, 1980), «Цвет доброты» (з курдскай, 1986), «Пространство и время» (з курдскай, 1990)., «Обожженные жаворонки» (1992), «Плач»
(1994), «Караваны гор» (1996), «Казкі дзеда Ганада» (1996), «Шамдин» (1998), «Камни печали» (1990), «Чаргави» (2001), «Дом дождя» (2001), «Тоска по дому» (2003), «Пум-пур в коляске и другие сказки» (2004), «Опередить смерть» (2005), «Зорная глыбіня» (2005), «Мелодия разлуки» (2006), «Мир под крылом» (2008), «Бяжыць жыцця дарога» (2019), «Дорога на Ушачи» (2020) і іншыя.
 
== Прызнанне ==