Škoda Felicia: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне: Laurin & Klement
дапаўненне: Felicia Kit Car
Радок 359:
 
Тармазы: з узмацняльнікам, спераду — дыскавыя, ззаду — барабанныя.
 
== У спорце ==
[[Выява:Feliciakitcar.JPG|thumb|left|Škoda Felicia Kit Car]]
У [[1995]] годзе з'явілася спартыўная версія '''Škoda Felicia Kit Car'''. Стандартным застаўся каркас кузава, дах, капот і шыбы. Для магчымасці ўсталявання буйнейшых і шырэйшых колаў з'явіліся крылы з шырокімі аркамі, але ўвогуле габарыты былі практычна ідэнтычныя серыйнай Felicia. У салоне быў усталяваны каркас бяспекі, спераду былі гоначныя сядзенні. Задніх сядзенняў не было для зніжэння вагі. Прыборная панэль была стандартная, але самі прыборы замянілі на спецыялізаваныя гоначныя.
 
Акрамя праверанага рухавіка 1,3 л (136 к.с.), які быў вядомы яшчэ па мадэлі Favorit, таксама быў амалагаваны матор аб'ёмам 1,5 л (156 к.с.). Гэты рухавік атрымаў каваныя поршні і каленчаты вал, шматкропкавы ўпырск паліва OBR, фарсункі Bosch, дроселі Jenswey, свечкі запальвання Champion, а таксама выкарыстоўваліся адмысловыя спартыўныя каталітычныя нейтралізатары, якія не змяншалі магутнасць. Дзякуючы інтэграцыі з Volkswagen Group, Škoda атрымала чатырохцыліндравы рухавік аб'ёмам 1,6 літра са шматкропкавым упырскам. Volkswagen ніколі не выкарыстоўваў гэты агрэгат для гонак і амаль уся распрацоўка праходзіла пад кіраўніцтвам чэшскай каманды. Дапрацаваны матор атрымаў каваныя поршні, шатуны і каленчатыя валы. Магутнасць склала 128 кВт (174 к. с.).
 
Таксама былі ўсталяваныя спартыўныя тармазы (дыскавыя на ўсе колах) і амартызатары, а таксама самаблакаваны дыферэнцыял. Задняя вось была ўзмоцнена, пры гэтым яна была зроблена не на базе падвескі хэтчбека, а на аснове версіі Pickup.
 
Felicia Kit Car выехала на трасы ў [[1995]] годзе, але на міжнароднай арэне ў машыны была кароткая кар'ера. Ужо ў [[1997]] годзе завадская каманда замяніла аўтамабіль на [[Škoda Octavia|Škoda Octavia Kit Car]]. Далей Felicia Kit Car выкарыстоўвалі толькі прыватныя каманды. Усяго было пабудавана 48 аўтамабіляў ''Felicia Kit Car''.
 
== У Беларусі ==
Радок 484 ⟶ 494:
|lang = pl
}}
* {{cite web |url = https://www.auto.cz/skoda-felicia-kit-car-a-jeji-historie-znate-nejuspesnejsi-zavodni-predokolku-z-boleslavi-141662 |title = Škoda Felicia Kit Car a její historie. Znáte nejúspěšnější závodní předokolku z Boleslavi? |date = 2021-11-20 |publisher = auto.cz |accessdate = 2021-11-21 |lang = cs }}
 
== Гл. таксама ==