Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Дапоўніў тэкст
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
Радок 44:
 
== Гісторыя ==
Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі створаны ў адпаведнасці з пастановай [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь]] ад 18 верасня 1998 г. № 1465 «Аб стварэнні Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі». У яго складзе на правах аддзела пачаў працаваць архіў электронных дакументаў.
 
Работа па стварэнню архіва электронных дакументаў пачалася ў 1993 г. З-за праблем з фінансаваннем яны зацягнуліся, і архіў быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю толькі ў снежні 1999 г., а дапрацоўкі праграмнага забеспячэння для яго аўтаматызаванай сістэмы працягваліся да канца 2000 г. <ref>''Носевич, В.Л. Архив электронных документов: белорусский опыт / В.Л. Носевич //'' http://vln.by/node/131</ref>
[[Файл:NARB LA 7 16 868 209.jpg|міні|Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі (НАРБ. Ф. 7. Воп. 16. Спр. 868. Л. 209-210).]]
У 1999 г. была створана экспертная камісія БелНДЦЭД (з 2000 г. — экспертна-праверачная камісія, з 2006 г. — экспертна-метадычная)
Штатны расклад Цэнтра ў 1998 г. прадугледжваў 44 адзінкі супрацоўнікаў. Фактычна на канец 1998 г. у ім працавалі 11 чалавек. У тым ліку 2 кандыдаты навук, 5 маладых спецыялістаў-выпускнікоў 1998 г. [[Гістарычны факультэт БДУ|гістарычнага факультэта БДУ]]. Адзін чалавек пачаў навучанне ў аспірантуры і адзін — у магістратуры.
Радок 53 ⟶ 55:
З 30 лістапада 2000 г. БелНДЦЭД зарэгістраваны ў Адзіным рэгістры юрыдычных асоб як «Дзяржаўная ўстанова «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі».
 
У 2001 г. была падрыхтавана Канцэпцыя лічбавага капіравання дакументаў дзяржаўнай часткі Нацыянальнага архіўнага фонду. У 2005 г. распрацавана метадалогія сканавання і апісання адсканаваных дакументаў для забеспячэння далейшага выкарыстання фонда лічбавых копій архіўных дакументаў. Фонд пачаў фармавацца ў 2008 г. у адпаведнасці з палажэннем аб Фондзе лічбавых копій, зацверджаным 22.06. 2007 г. загадам Дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
 
У 2016 г. у прамысловую эксплуатацыю была ўведзена першая чарга Сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь [http://www.sodd.by/funds www.sodd.by/funds]. Адміністратарам партала і аператарам САДД НАФ з’яўляецца БелНДЦЭД. У 2017-2018 гг. была праведзена мадэрнізацыя інфармацыйнай сістэмы і створана цэтралізаванае сховішча з мэтай прыёму ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый на пастаяннае архіўнае захоўванне электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. На 1.10.2021 г. у сістэму загружаны апісанні 45843 фондаў ці 95% ад агульнай колькасці фондаў (48,5 тыс.), 91461 вопісаў, 12602281 спраў і 651577 дакументаў.
 
У 2019 г. архіў правёў вопытную эксплуатацыю інфармацыйнай сістэмы архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
 
== Дзейнасць ==
=== Напрамкі дзейнасці ===
* Правядзенне прыкладных навуковых даследаванняў, накіраваных на забеспячэнне доўгатэрміновай захаванасці і даступнасці электроннай дакументацыі, удасканаленне тэхналогій беспапяровага дакументавання ў дзяржаўных, грамадскіх і камерцыйных установах, арганізацыях, прадпрыемствах.
* Удзел ва ўдасканаленні заканадаўчай, нарматыўнай і метадычнай базы ў мэтах забеспячэння сапраўднасці, дакладнасці і захаванасці электронных дакументаў.
* Пастаяннае дзяржаўнае захоўванне электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
* Метадалагічнае і метадычнае забеспячэнне ведамаснага захоўвання электронных дакументаў, фарміравання і выкарыстання дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў.
* Распрацоўка навуковых прынцыпаў і непасрэднае ажыццяўленне экспертызы каштоўнасці электронных дакументаў.
* Укараненне і ўдасканаленне інфармацыйных тэхналогій доступу да традыцыйных архіўных дакументаў.
* Навуковае выкарыстанне і публікацыя дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду, матэрыялаў па гісторыі развіцця інфарматыкі ў Беларусі, навуковай і навукова-метадычнай літаратуры па напрамках дзейнасці цэнтра.
* Выяўленне дакументаў па гісторыі Беларусі ў замежных архівах і набыццё іх электронных копій.
* Публікацыя ў друку, сродках электронных камунікацый і на машынных носьбітах зборнікаў дакументаў і іншай літаратуры, грамадска-палітычнага, навукова-тэхнічнага, юрыдычнага, навучальнага і даведачнага характару на беларускай мове, рускай і іншых мовах, падрыхтоўка да публікацыі сумесна з архіўнымі ўстановамі зборнікаў навуковых работ і перыядычных выданняў па ўжыванні інфарматыкі ў архіўным справе.
* Распрацоўка праграмных сродкаў, якія забяспечваюць аўтаматызацыю асноўных тэхналагічных працэсаў у дзейнасці архіўнай галіны.
* Забеспячэнне функцыянавання інфармацыйнага рэсурсу архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь — сайта «Архівы Беларусі».
 
=== Структура ===
 
* адміністрацыя
* аддзел камплектавання
* аддзел аўтаматызацыі архіўных тэхналогій
* аддзел інфармацыйных камп'ютарных тэхналогій
* архіў электронных дакументаў (на правах аддзела)
 
=== Склад фондаў архіва электронных дакументаў ===
Радок 84 ⟶ 92:
* Дзяржаўны рэестр навукова-тэхнічных, даследна-канструктарскіх і даследна-тэхналагічных работ
 
Акрамя таго, у архіве БелНДЦЭД захоўваюцца статыстычныя дадзеныя па установам культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь, архіўная калекцыя лічбавых копій дакументаў [[Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва|Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва]], нарматыўныя, метадычныя дакументы і публікацыі [[Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы|БЕЛНДІДАСБелНДІДАС]], нарматыўныя і метадычныя дакументы БелНДЦЭД, заключныя справаздачы НДР навукова-даследчай установы «[[Інстытут ядзерных праблем БДУ|Інстытут ядзерных праблем]]» БДУ.
 
У 2019 г. архіў правёў вопытную эксплуатацыю інфармацыйнай сістэмы архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
 
=== Навуковая дзейнасць ===
За гісторыю свайго існавання ў БелНДЦЭД было выканана (на канец 2021 г.) 107 планавых навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ.
 
БелНІЦЭД выступаў арганізатарам шэрагу навуковых і практычных мерапрыемстваў.
 
У маі 2003 г. быў праведзены міжнародны навукова-практычны семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў архіўнай справе», у лістападзе – рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Аўтаматызацыя дзяржаўных архіваў».
 
У верасні 2005 г. – міжнародны навукова-практычны семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў галіне дакументазнаўства і архіўнай справы».
 
У 2008 г. – семінар-нарада «Аб ходзе выканання праграмы па захаванню архіўнай дакументальнай падчыны – сколадовай часткі інфармацыйнага рэсуса грамадства на 2003-2010 гг.»
 
У верасні 2010 г. – рэспубліканскі навукова-адукацыйны семінар «Праблемы забеспячэння захаванасці і камплектавання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь электроннымі дакументамі і інфармацыйнымі рэсурсамі».
 
2011 г. – рэспубліканскі практычны семінар па пытаннях стварэння лічбавых копій архіўных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
 
У чэрвені 2016 г'''.''' – міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архівы ў свеце інфармацыйных тэхналогій» (у рамках работы 17-й Агульнай канферэнцыі ЕЎРАЗІКІ).
 
Пачынаючы з 2005 г. на сайце «Архівы Беларусі» (<nowiki>https://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh</nowiki>) пачалі з’яўляцца [https://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh спецыяльныя тэматычныя распрацоўкі] з віртуальнымі выставамі архіўных дакуметаў.
 
[https://archives.gov.by/be/home/organy-arhiunaj-spravy-i-spravavodstva-i-sistemy-dzyarzhaunyh-arhiunyh-ustanou/respublikanskiya-arhiunyya-ustanovy/dzyarzhaunaya-ustanova-belaruski-navukova-dasledchy-czentr-elektronnaj-dakumentaczyi-belndczed/belndczed-raspraczouki '''Распрацоўкі БелНДЦЭД'''].
 
== Кіраўніцтва ==