Ваенна-прамысловы комплекс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Выдаляем: lt:Karinis-pramoninis kompleksas
M.L.Bot (размовы | уклад)
др clean up, replaced: Знешнія спасылкі → У Сеціве using AWB
Радок 1:
'''Ваенна-прамысловы комплекс''' (ВПК), сімбіятычны альянс [[Ваенная_прамысловасцьВаенная прамысловасць|ваеннай прамысловасці]], [[Узброеныя_сілыУзброеныя сілы|узброеных сіл]] і звязаных з імі [[Дзяржаўны_апаратДзяржаўны апарат|дзяржаўнага апарату]], [[Навука|навукі]] і [[Сродкі_масавай_інфармацыіСродкі масавай інфармацыі|сродкаў масавай інфармацыі]]. Пачаў фарміравацца ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Францыя|Францыі]] ў 1880—1890-х як следства іх ваенна-марскога суперніцтва. Падчас [[Другая_сусветная_вайнаДругая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] адпаведныя комплексы ўзніклі ў [[Германія|Германіі]], [[Японія|Японіі]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] і [[Саюз_Савецкіх_Сацыялістычных_РэспублікСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]].
 
Тэрмін уведзены амерыканскім прэзідэнтам [[Д. Эйзенхаўэр|Дуайтам Эйзенхаўэрам]] у [[1961]]. Тэрмінамі [[Ваенная_эканомікаВаенная эканоміка|«ваенная эканоміка»]] і [[Ваенны_карпаратызмВаенны карпаратызм|«ваенны карпаратызм»]] апісваюцца роднасныя паняцці.
 
ВПК асабліва актыўна развіваўся пасля Другой сусветнай вайны ў сувязі з нарастаннем супрацьстаяння дзвюх процілеглых сусветных сістэм. У ВПК выкарыстоўваліся найноўшыя дасягненні [[Навукова-тэхнічны_прагрэстэхнічны прагрэс|навукова-тэхнічнага прагрэсу]], ён быў асновай [[Мілітарызм|мілітарызацыі]] эканомікі. У канцы 1980-х па ўсім свеце ў ваеннай вытворчасці было занята каля 30 млн. чалавек і амаль столькі ж знаходзілася ва ўзброеных сілах, каля 500 тысяч вучоных займаліся ваенна-навуковымі распрацоўкамі. У сувязі з [[Раззбраенне|раззбраеннемраззбраенне]]м, асабліва пасля распаду СССР, [[Сусветная_сацыялістычная_сістэмаСусветная сацыялістычная сістэма|сусветнай сацыялістычнай сістэмы]] і яе [[Арганізацыя_Варшаўскага_дагаворуАрганізацыя Варшаўскага дагавору|ваеннага блока]] на многіх прадпрыемствах ВПК пачалася [[Канверсія|канверсія]], але ён па-ранейшаму мае магутны патэнцыял, выпускае вялікую колькасць [[Узбраенне|узбраенняў]] для сваіх краін і ваеннага бізнесу.
 
== Беларускі ВПК ==
 
=== Агульныя звесткі ===
 
У савецкі час у [[Беларусь|Беларусі]] на ВПК працавала больш за 100 прадпрыемстваў — пераважна [[Радыёэлектронная_прамысловасцьРадыёэлектронная прамысловасць|радыёэлектроннай прамысловасці]] і [[Прыладабудаванне|прыладабудавання]]. Беларуская эканоміка была састаўной часткай народнай гаспадаркі СССР, большасць функцыянальна завершаных узораў [[Баявая тэхніка|баявой тэхнікі]] выраблялася на тэрыторыі [[Расія|Расійскай Федэрацыі]].
 
Пасля распаду СССР Беларусь здолела захаваць матэрыяльна-тэхнічную базу для падтрымання ўзбраення ў баяздольным стане, а вытворцы абачліва ўстрымаліся ад суцэльнай канверсіі, правялі неабходныя рэформы, дзякуючы якім спад агульнага аб'ёма вытворчасці быў неістотны. Беларускія прадпрыемствы ВПК здолелі адаптавацца да новых эканамічных умоў: да 70% прадукцыі прызначаецца для экспарту і, перш за ўсё, у Расію. У той жа час у [[Мадэрнізацыя|мадэрнізацыі]] беларускага парка ўзбраенняў удзельнічаюць і расійскія прадпрыемствы (каля 200), развіваецца [[Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва|ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва]] з [[Украіна|украінскім]] бокам.
 
Найбольшага прагрэсу ВПК Беларусі ўдалося дасягнуць у накірунку распрацоўкі і стварэння перспектыўных [[Аўтаматызаваная сістэма кіравання войскамі|аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі]], [[Лічбавая картаграфічная сістэма|лічбавых картаграфічных сістэм]], [[Прыцэльны комплекс|прыцэльных комплексаў]] для [[Танк|танкаўтанк]]аў і [[Баявая машына пяхоты|баявых машын пяхоты]], базавых шасі пад мантаж разнастайных комплексаў ваеннага прызначэння, [[Разведвальна-дыверсійная машына|разведвальна-дыверсійных машын]], [[Навігацыйна-пілатажная сістэма|навігацыйна-пілатажных сістэм]], а таксама сучаснай [[Элементная база|элементнай базы]]: [[Інтэгральная мікрасхема|інтэгральных мікрасхем]] і іншых [[Паўправадніковыя элементы|паўправадніковых элементаў]].
 
Паспяхова ідзе мадэрнізацыя [[Ваенная тэхніка|ваеннай тэхнікі]], што знаходзіцца на ўзбраенні [[Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь|беларускай арміі]] і армій іншых краін свету. Сярод мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі варта адзначыць многафункцыянальныя [[Знішчальнік|знішчальнікізнішчальнік]]і МіГ-29БМ і Су-27БМ1, [[Верталёт|верталёт]] Мі-8МТКО1, [[Сістэма залпавага агню|сістэму залпавага агню]] «Град» на базе шасі [[«МАЗ»|«МАЗ»]] («БелГрад»), перасоўны пункт кіравання і навядзення знішчальнай авіяцыі, транспартна-зараджальная машына, [[Вылічальны комплекс|вылічальныя комплексы]] спецыяльнага прызначэння, аўтаматызаваная сістэма апрацоўкі палётнай інфармацыі «Дзвіна-М», прыцэльныя прыстасаванні да [[Стралковая зброя|стралковай зброі]], [[Поўнапрывадны аўтамабіль|поўнапрывадны аўтамабіль]] павышанай праходнасці «МАЗ» з калёснай формулай 4х4 грузападымальнасцю 6 т, сродкі радыёэлектроннага процідзеяння, спецыяльная тэхніка [[Пагранічныя войскі Рэспублікі Беларусь|Пагранічных войск]], трэнажорныя комплексы рознага прызначэння, імітацыйныя сродкі для навучання і падрыхтоўкі разлікаў і спецыялістаў [[Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь|Узброеных сіл]].
 
Практычна ўся наменклатура ўзбраення і тэхнікі сучаснай арміі (больш 4 тысяч найменаванняў) можа быць адрамантавана на беларускіх прадпрыемствах, што робіць Беларусь прывабным партнёрам па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву для многіх краін свету.
Радок 21 ⟶ 20:
===Дзяржаўнае кіраванне ВПК===
 
Для правядзення дзяржаўнай палітыкі ў ваенна-прамысловай сферы, каардынацыі дзейнасці [[Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання|рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання]], іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных [[Урад Рэспублікі Беларусь|Ураду Рэспублікі Беларусь]], па пытаннях ВПК у 2004 створаны [[Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь]]. На яго ўскладзены функцыі фарміравання праграм развіцця ВПК, арганізацыі і каардынацыі іх выканання, ліцэнзавання выпуску прадукцыі ваеннага прызначэння. У веданне Дзяржкамваенпрама былі перададзены унітарныя прадпрыемствы [[Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь|Міністэрства абароны]], а таксама шэраг прадпрыемстваў [[Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь|Міністэрства прамысловасці]]. У канцы 2004 прынята [[Канцэпцыя ваенна-тэхнічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь|Канцэпцыя ваенна-тэхнічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2005—2015]]. У 2005 — [[Дзяржаўная праграма ўзбраення|Дзяржаўная праграма ўзбраення на 2006—2015]].
 
 
== Знешнія спасылкі ==
 
== У Сеціве ==
* [http://schema-root.org/commerce/corporation/military/ Навіны ВПК (па-англійску)]
* [http://www.sourcewatch.org/wiki.phtml?title=Military-industrial_complex ВПК на SourceWatch (па-англійску)]
* [http://www.vpk.gov.by/ Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь]
 
[[CategoryКатэгорыя:Ваенна-прамысловы комплекс]]
[[CategoryКатэгорыя:Нацыянальная бяспека]]
[[CategoryКатэгорыя:Эканоміка Беларусі]]
 
[[bs:Vojno-industrijski kompleks]]