Другая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
арфаграфія, вікіфікацыя
Радок 280:
}}
 
'''Другая сусветная вайна''' — [[Сусветная вайна|узброены канфлікт планетарнага маштабу]] з удзелам дзьвюх сусветных ваенна-палітычных кааліцый, які стаў найбуйнейшым у гісторыі чалавецтва ([[1 верасня]] [[1939]]  — [[2 верасня]] [[1945]]), але звязаныя канфлікты пачаліся раней. У ёй прымала ўдзел [[Другая сусветная вайна паводле краін|пераважная большасць краін свету]]  — у тым ліку ўсе [[вялікія дзяржавы|буйныя дзяржавы]]  — якія ў канчатковым выніку ўтварылі два супрацьлеглыя [[Ваенны блок|ваенныя лагеры]]: «[[Антыгітлераўская кааліцыя|саюзнікі]]» ({{lang-en|Allies}}) і [[краіны Восі]]. Гэта была найбуйнейшая вайна ў гісторыі чалавецтва, непасрэдны ўдзел у якой прынялі больш за 100 мільёнаў чалавек з больш чым 30 краін. У стане «[[Татальная вайна|татальнай вайны]]» асноўныя ўдзельнікі кінулі ўсе свае эканамічныя, прамысловыя і навуковыя магчымасці на ваенныя дзеянні, сцёршы грань паміж грамадзянскімі і ваеннымі рэсурсамі. Вайна была адзначана масавай гібеллю грамадзянскага насельніцтва, у тым ліку [[Халакост]]ам (у выніку якога загінулі каля 11 мільёнаў чалавек) і [[Стратэгічнае бамбардзіраванне падчас Другой сусветнай вайны|стратэгічнымі бамбардзіроўкамі прамысловых і населеных пунктаў]] (у якіх былі забітыя каля мільёна чалавек і якія ўключалі ў сябе [[атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі]]), што прывяло, паводле ацэнак, да агульнай колькасці загінулых [[Страты ў Другой сусветнай вайне|ад 50 да 80 мільёнаў]]. Гэта зрабіла Другую сусветную вайну [[Спіс войнаў і антрапагенных катастроф паводле колькасці загінулых|самым смяротным канфліктам]] у [[Сусветная гісторыя|гісторыі чалавецтва]].
 
[[Японская Імперыя]] задалася мэтай дамінавання ў [[Азія|Азіі]] і [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]] і ўжо ў 1937 годзе знаходзілася ў [[Другая япона-кітайская вайна|стане вайны]] з [[Кітайская Рэспубліка, 1912–1949|Кітайскай Рэспублікай]]. Але звычайна лічыцца, што 2-я сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года з [[Польская абарончая вайна, 1939|уварвання]] [[Трэці рэйх|Германіі]] ў [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польшчу]] і наступнага аб'яўленняаб’яўлення [[Трэцяя Французская рэспубліка|Францыяй]] і [[Вялікабрытанія]]й вайны Германіі. З канца 1939 да пачатку 1941 года, дзякуючы серыі кампаній і [[Берлінскі пакт, 1940|дамоваў]], Германія захапіла або кантралявала вялікую частку кантынентальнай Еўропы і сфармавала альянс Восі з [[Каралеўства Італія, 1861—1946|Італіяй]] і [[Японская імперыя|Японіяй]]. На падставе [[Пакт Молатава — Рыбентропа|пакта Молатава-Рыбентропа]] ў жніўні 1939 года Германія і [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] падзялілі і далучылі да сябе тэрыторыі сваіх еўрапейскіх суседзяў: [[Уварванне СССР у Польшчу|Польшчы]], [[Савецкая акупацыя Бесарабіі і Паўночнай Букавіны|Румыніі]], [[Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940|Фінляндыі]] і [[Акупацыя Балтыйскіх дзяржаў|краін Балтыі]]. Вайна працягвалася, перш за ўсё, паміж краінамі Восі і кааліцыяй Вялікабрытаніі і [[Садружнасць нацый|Брытанскай Садружнасці]], і ўключала ў сябе [[Кампанія ў Заходняй пустыні|заходнеафрыканскую]] і [[Усходнеафрыканская кампанія|ўсходнеафрыканскую]] кампаніі, [[Бітва за Брытанію|бітву за Брытанію]], [[Бліц|кампанію бамбардзіровак «бліц»]], [[Балканская кампанія, Другая сусветная вайна|балканскую кампанію]] і працяглую [[Бітва за Атлантыку, 1939—1945|бітву за Атлантыку]]. У чэрвені 1941 года войскі краін Восі распачалі [[План Барбароса|ўварванне ў СССР]], адкрываючы [[Усходні фронт Другой сусветнай вайны|найвялікшы тэатр ваенных дзеянняў у гісторыі]], які ўцягнуў вялікую частку ваенных сілаў Восі ў [[Вайна на знясіленне|вайну на знясіленне]]. У снежні 1941 года Японія [[Напад на Пёрл-Харбар|напала на ЗША]] і [[Уварванне Японіі ў Малаю|еўрапейскія тэрыторыі]] ў Ціхім акіяне і хутка падпарадкавала яго заходнюю частку. Еўрапейская вайна ператварылася ў канфлікт планетарнага маштабу.
 
Прасоўванне Восі было спынена ў 1942 годзе, калі Японія пацярпела паражэнне ў [[Бітва за Мідуэй|бітве за Мідуэй]] недалёка ад [[Гаваі|Гаваяў]], а Германія была пераможана ў [[Сталінградская бітва|бітве за Сталінград]] у СССР, а таксама [[Другая бітва за Эль-Аламейн|ў Паўночнай Афрыцы]] . У 1943 годзе пасля шэрагу паразаў Германіі на [[Усходні фронт Другой сусветнай вайны|Усходнім фронце]], [[Аперацыя Хаскі|уварвання саюзных войскаў у Італію]], што прывяло да капітуляцыі Італіі, і перамог саюзнікаў у Ціхім акіяне, краіны Восі страцілі ініцыятыву і пачалі стратэгічнае адступленне на ўсіх франтах. У 1944 годзе заходнія саюзныя войскі здзейснілі [[Аперацыя «Нептун»|ўварванне ў захопленую Германіяй Францыю]] ў той час, як СССР аднавіў усе свае тэрытарыяльныя страты і пачаў наступленне на тэрыторыю Германіі і яе саюзнікаў. Цягам 1944 і 1945 гадоў Японія панесла буйныя страты ў мацерыковай Азіі, у [[Другая Гуансійская кампанія|паўднёвым Кітаі]] і [[Бірманская кампанія|Бірме]], а саюзнікі знішчылі [[Імперскі флот Японіі|японскі флот]] і авалодалі ключавымі выспамі ў заходняй частцы Ціхага акіяна.
 
Вайна ў Еўропе скончылася [[Цэнтральна-Еўрапейская аперацыя|ўварваннем заходніх саюзнікаў і СССР у Германію]], якое прывяло да [[Бітва за Берлін|ўзяцця Берліна]] войскамі СССР і Польшчы і наступнай [[Акт капітуляцыі Германіі|безумоўнай капітуляцыі Германіі]] [[Дзень Перамогі ў Еўропе|8 мая 1945 года]]. Пасля апублікавання [[Патсдамская дэкларацыя, 1945|Патсдамскай дэкларацыі]] 26 ліпеня 1945 года і адмовы Японіі капітуляваць на яе ўмовах ЗША [[Атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі|скінулі атамныя бомбы]] на японскія гарады [[Горад Хірасіма|Хірасіму]] і [[Горад Нагасакі|Нагасікі]] 6 і 9 жніўня адпаведна. Пасля [[Савецка-японская вайна|аб'яўленняаб’яўлення СССР вайны Японіі]] і [[Маньчжурская аперацыя|ўварвання ў Маньчжурыю]] і з улікам [[Аперацыя «Даўнфол»|непазбежнага ўварвання ў японскі архіпелаг]], а таксама магчымасці іншых атамных бамбардзіровак [[Капітуляцыя Японіі|Японія капітулявала]] 15 жніўня 1945 года. Такім чынам, скончылася вайна ў Азіі, замацаваўшы агульную перамогу саюзнікаў у вайне.
 
Другая сусветная вайна змяніла палітычную расстаноўку і сацыяльную структуру свету. Дзеля садзейнічання развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і прадухілення будучых канфліктаў была створана [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый]] (ААН). [[Вялікія дзяржавы]]-пераможцы  — ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, СССР і Кітай  — сталі [[Пастаянныя члены Савета Бяспекі ААН|пастаяннымі членамі]] [[Савет Бяспекі ААН|Савета Бяспекі ААН]]. ЗША і СССР сталі канкуруючымі [[звышдзяржава]]мі і праціўнікамі ў [[Халодная вайна|халоднай вайне]], якая доўжылася на працягу наступных 46 гадоў. Між тым сусветны ўплыў еўрапейскіх дзяржаў саслабеў разам з пачаткам [[Дэкаланізацыя|дэкаланізацыі]] [[Дэкаланізацыя Азіі|Азіі]] і [[Дэкаланізацыя Афрыкі|Афрыкі]].
 
== Храналогія ==
{{main|Храналогія Другой сусветнай вайны}}
 
Пачаткам вайны ў Еўропе звычайна лічыцца 1 верасня 1939 года<ref>Weinberg, Gerhard L. (2005) ''A World at Arms: A Global History of World War II'' (2nd ed.). Cambridge University Press. pp. 6.</ref><ref>Wells, Anne Sharp (2014) ''Historical Dictionary of World War II: The War against Germany and Italy''. Rowman & Littlefield Publishing. pp. 7.</ref>  — [[Польская кампанія|напад Нацысцкай Германіі на Польшчу]]; Вялікабрытанія і Францыя абвясцілі Германіі вайну праз два дні. Датамі пачатку вайны ў Ціхім акіяне часам называюць пачатак [[Другая япона-кітайская вайна|Другой япона-кітайскай вайны]] 7 ліпеня 1937 года<ref name="För&Ges 2005 64">{{Harvnb|Förster|Gessler|2005|p=64}}.</ref> і нават [[Японская інтэрвенцыя ў Маньчжурыю, 1931|японскую інтэрвенцыю ў Маньчжурыю]] 19 верасня 1931 года<ref>Ghuhl, Wernar (2007) ''Imperial Japan'sJapan’s World War Two'' Transaction Publishers pg 7, pg. 30</ref><ref>Polmar, Norman; Thomas B. Allen (1991) World War II: America at war, 1941-19451941—1945 ISBN 978-0394585307</ref>.
 
Адзін з вядучых брытанскіх гісторыкаў [[Алан Тэйлар, гісторык|Алан Тэйлар]] лічыў, што япона-кітайская вайна і вайна ў Еўропе і яе калоніях праходзілі адначасова, і зліліся ў адну ў 1941 годзе<ref>{{кніга|аўтар=Taylor, A.J.P.|загаловак=How wars begin|месца=New York|Atheneum=Rosen Pub. Group|год=1979|старонак=180|старонкі=124}}</ref>. Іншыя даты пачатку Другой сусветнай вайны часам уключаюць [[Другая італа-эфіёпская вайна|ўварванне Італіі ў Абісінію]] 3 кастрычніка 1935 года<ref>{{Harvnb|Ben-Horin|1943|p=169}}; {{Harvnb|Taylor|1979|p=124}}; Yisreelit, Hevrah Mizrahit (1965). ''Asian and African Studies'', p. 191.<br />
For 1941 see {{Harvnb|Taylor|1961|p=vii}}; Kellogg, William O (2003). ''American History the Easy Way''. Barron'sBarron’s Educational Series. p. 236 ISBN 0-7641-1973-7.<br />
There is also the viewpoint that both World War&nbsp;I and World War&nbsp;II are part of the same "«[[European Civil War]]"» or "«[[Second Thirty Years War]]"»: {{Harvnb|Canfora|2006|p=155}}; {{Harvnb|Prins|2002|p=11}}.</ref>. Брытанскі гісторык [[Энтані Бівар]] разглядае пачатак Другой сусветнай вайны як [[баі на рацэ Халхін-Гол]] паміж Японіяй і войскамі [[Манголія|Манголіі]] і СССР, якія адбываліся з мая па верасень 1939 года<ref name="Beevor 2012 10">{{Harvnb|Beevor|2012|p=10}}.</ref>.
 
Дата заканчэння вайны таксама дакладна не ўзгоднена. Апроч самай распаўсюджанай версіі, якой з'яўлеццаз’яўлецца дата фармальнай капітуляцыі Японіі (2 верасня 1945 года), шырока разглядаецца дзень падпісання [[Перамір'е|перамір'яперамір’я]] 14 жніўня 1945 года. У 1951 годзе быў падпісаны [[Сан-Францыскі дагавор|мірны дагавор з Японіяй]], які афіцыйна вызначыў прававы статус пераможаных краін, а таксама кампенсацыі, якія выплачваліся саюзным ваеннапалонным, якія сталі ахвярамі зверстваў<ref name="Masaya 1990 4">{{Harvnb|Masaya|1990|p=4}}.</ref>. [[Дагавор аб канчатковым урэгуляванні ў адносінах да Германіі|Дагавор аб будучыні Германіі]] 1990 года [[Аб'яднанне Германіі, 1990|дазволіў уз'яднаццауз’яднацца]] [[Усходняя Германія|Усходняй]] і [[Заходняя Германія|Заходняй]] Германіям, а таксама вырашыў іншыя пасляваенныя пытанні<ref>{{cite web|title=History of German-American Relations » 1989–1994 – Reunification » "Two-plus-Four-Treaty": Treaty on the Final Settlement with Respect to Germany, September 12, 1990|url=http://usa.usembassy.de/etexts/2plusfour8994e.htm|publisher=usa.usembassy.de|accessdate=6 May 2012}}</ref>.
 
== Удзельнікі ==
Радок 308:
У [[Антыгітлераўская кааліцыя|антыгітлераўскую кааліцыю]] ўваходзілі: [[Польшча]], [[Вялікабрытанія]], [[Францыя]] (з 1939 года), [[СССР]], [[ЗША]] (з 1941), [[Кітай]], [[Аўстралія]], [[Канада]], [[Югаславія]], [[Нідэрланды]], [[Нарвегія]], [[Новая Зеландыя]], [[Паўднёва-Афрыканскі Саюз]], [[Чэхаславакія]], [[Бельгія]], [[Грэцыя]], [[Эфіопія]], [[Данія]], [[Бразілія]], [[Мексіка]], [[Манголія]], [[Люксембург]], [[Непал]], [[Панама]], [[Аргенціна]], [[Чылі]], [[Куба]], [[Перу]], [[Гватэмала]], [[Калумбія]], [[Коста-Рыка]], [[Дамініканская рэспубліка]], [[Албанія]], [[Гандурас]], [[Сальвадор]], [[Рэспубліка Гаіці|Гаіці]], [[Парагвай]], [[Эквадор]], [[Сан-Марына]], [[Турцыя]], [[Уругвай]], [[Венесуэла]], [[Ліван]], [[Саудаўская Аравія]], [[Нікарагуа]], [[Ліберыя]], [[Балівія]]. У ходзе вайны да іх далучыліся некаторыя дзяржавы, якія выйшлі з нацысцкага блоку: [[Іран]], [[Ірак]] (з 1941 года), [[Італія]] (з 1943), [[Румынія]] (з 1944), [[Балгарыя]] (з 1944), [[Фінляндыя]] (у 1945).
 
З іншага боку ў вайне ўдзельнічалі [[Краіны Восі|краіны нацысцкага блока]]: [[Трэці рэйх|Германія]], [[Каралеўства Італія|Італія]] (да 1943 года), [[Японская імперыя|Японія]], [[Фінляндыя]] (да 1944), [[Трэцяе баргарскае царства|Балгарыя]], [[Каралеўства Румынія|Румынія]] (да 1944), [[Каралеўства Ірак|Ірак]] (да 1941), [[Харцісцкая Венгрыя|Венгрыя]], [[Першая Славацкая рэспубліка|Славакія]], [[Тайланд]], [[Маньчжоу-Го]], [[Незалежная дзяржава Харватыя|Харватыя]], а таксама (да 1941 года) [[Іран]], які не ўваходзіў у нацысцкі блок. На тэрыторыі акупаваных краін ствараліся марыянетачныя дзяржавы, якія па сваім сэнсе не з'яўлялісяз’яўляліся паўнавартаснымі ўдзельнікамі вайны і далучаліся да фашысцкай кааліцыі: [[Рэжым Вішы|Вішысцкая Францыя]], [[Грэчаская дзяржава]], [[Італьянская сацыяльная рэспубліка]], [[Венгерская дзяржава]], [[Сербія]], [[Албанскае каралеўства|Албанія]], [[Незалежная дзяржава Чарнагорыя|Чарнагорыя]], [[Незалежная рэспубліка Македонія|Македонія]], [[Мэнцзян]], [[Дзяржава Бірма|Бірма]], [[Другая Філіпінская рэспубліка|Філіпіны]], [[В'етнамская імперыя|В'етнамВ’етнам]], [[Камбоджа]], [[Лаос]].
 
На боку Германіі і Японіі змагалася таксама мноства калабарацыянісцкіх войскаў, створаных з грамадзян краін-праціўнікаў: [[РВА]], замежныя дывізіі [[СС]] (руская, украінская, эстонская, 2 латышскія, нарвежска-дацкая, 2 галандскія, 2 бельгійскія, 2 баснійскія, франузская, албанская), шэраг замежных легіёнаў і іншыя фарміраванні. Таксама ва ўзброеных сілах краін нацысцкага блока змагаліся добраахвотныя фарміраванні дзяржаў, якія фармальна заставаліся нейтральнымі: [[Іспанія|Іспаніі]] ([[Блакітная дывізія]]), [[Швецыя|Швецыі]] і [[Партугалія|Партугаліі]].
Радок 316:
Перадумовы Другой сусветнай вайны непасрэдна выцякаюць з г. зв. [[Версальска-Вашынгтонская сістэма міжнародных адносін|Версальска-Вашынгтонскай сістэмы]] — міравога парадку, які склаўся пасля заканчэння [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]. Галоўныя пераможцы ([[Францыя]], [[Вялікабрытанія]], [[ЗША]]) не здолелі стварыць новую сістэму светаўпарадкавання ўстойлівай — пераможаныя былі максімальна прыніжаныя, дзве ключавыя дзяржавы-супраціўнікі ([[Аўстра-Венгрыя]] і [[Асманская імперыя]]) падзеленыя. [[Германія]] была пазбаўлена магчымасці паўнавартасна ўдзельнічаць у міжнародных справах, абмежаваная ў стварэнні паўнавартасных узброеных сіл і абкладзеная значнай [[кантрыбуцыя]]й, але не была падзелена.
 
Пасля таго як [[7 мая]] [[1919]] года сталі вядомыя ўмовы [[Версальскі дагавор|мірнага дагавора]] ў Версалі, на наступны ж дзень прэзідэнт [[Фрыдрых Эберт|Эберт]] заявіў, што гэтыя ўмовы і рэпарацыі, якія ў іх агавораныя, не могуць быць выкананыя нямецкім народам нават пры крайнім напружанні сіл. Ён падкрэсліў, што на такіх умовах немагчыма забеспечыць захаванне працяглага міру ў Еўропе на базе супрацоўніцтва паміж народамі, і што новая кравапралітная вайна стане непазбежнай<ref name="GB">Gerhart Binder Epoche der Entscheidungen (Eine Geschichte des 20 Jahrhunderts mit Dokumenten in Text und Bild) −6 Auflage Stuttgart-Degerloch: Seewald Verlag. 1960</ref>. Між тым у стане краін-пераможцаў таксама не было адзінага погляду на пасляваеннае ўпарадкаванне. Італьянскі прэм'ерпрэм’ер міністр [[Віторыа Арланда]] дэманстратыўна пакінуў [[Парыжская мірная канферэнцыя|Парыжскую канферэнцыю]] пасля адмовы іншых пераможцаў задаволіць усе тэрытарыяльныя прэтэнзіі Італіі, а [[Кангрэс ЗША]] адмовіўся ратыфікаваць пагадненне аб стварэнні [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]] — новага міжнароднага органа, які павінен быў вырашаць міжнародныя спрэчкі.
 
Пры гэтым перад пераможцамі паўстала складаная дваякая задача — ліквідаваць пагрозу з боку Германіі і новую небяспеку — распаўсюджванне [[камунізм]]у з Савецкай Расіі. Выхад быў знойдзены ў стварэнні буферных дзяржаў — былі ўзаконены распад [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]], незалежнасць [[Венгрыя|Венгрыі]], стварэнне [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]]. Было прызнана ўзнаўленне [[Польшча|Польшчы]] (яе незалежнасць, па іроніі лёсу, была абвешчана яшчэ ў [[1916]] годзе нямецкімі акупантамі), якой былі перададзены некаторыя ўсходнегерманскія землі і выдзелены «калідор» да [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Былі прызнаныя прыбалтыйскія дзяржавы, якія аддзяліліся ад Расіі. У той жа час [[Віленскі край]], большасць насельніцтва ў якім складалі [[беларусы]] і [[палякі]]<ref>[http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_lan_97.php?reg=32 Вынікі перапісу 1897 года па Віленскай губерні]</ref><ref>{{Cite book|author= Michał Eustachy Brensztejn|year=1919 |title=Spisy ludności m. Wilna za okupacji niemieckiej od. 1 listopada 1915 r. |publisher=Biblioteka Delegacji Rad Polskich Litwy i Białej Rusi, Warszawa |id= }}</ref>, першапачаткова перададзены [[Літва|Літве]], у выніку апынуўся ў складзе Польшчы, а нямецкі [[Мемельскі край]], наадварот адышоў да Літвы. [[Румынія]] атрымала [[Трансільванія|Трансільванію]] — рэгіён, населены пераважна [[венгры|венграмі]]. Яшчэ адзін венгерскі рэгіён — [[Ваяводзіна]] — апынуўся ў складзе новаўтворанага [[Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў]] — будучай [[Югаславія|Югаславіі]]. Такім чынам, была створана крыніца пастаяннага напружання для Германіі на ўсходзе і бальшавісцкай Расіі на захадзе. Расія была наогул выключаная з Версальскага працэсу. Заходнія краіны лічылі бальшавікоў часовым, нелегітымным і да таго ж варожым урадам, і не збіраліся надаваць ім дадатковую легітымнасць, запрашаючы ў Парыж. «Белыя» ж на працягу канферэнцыі цярпелі паражэнні ад «чырвоных», пры гэтым моцна залежалі ад замежнай дапамогі і не ўяўлялі сабой выразнага суб'ектасуб’екта. Акрамя таго, Расія з-за заключэння [[Брэсцкі мір|сепаратнага міру]] лічылася краінай, якая прайграла вайну. [[Турцыя]] была пазбаўлена тэрыторый за межамі [[Малая Азія|Малой Азі]], а ў ходзе канферэнцыі ледзь не згубіла дзяржаўнасць. У выніку атрымалася, што ледзь не ўсе краіны [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропы]] маюць прэтэнзіі адна да адной. Таксама па-за межамі канферэнцыі засталася сітуацыя ў Азіі — японскія захады на кіраванне Кітаем, які ў той час стаяў на шляху бязладдзя і хаосу.
 
Увогуле, пытанне пра прычыны Другой сусветнай вайны з'яўляеццаз’яўляецца ў гістарычнай навуцы досыць дыскусійным і неадназным. Але большасць даследчыкаў вылучаюць наступныя прычыны:
 
* Версальска-Вашынгтонская сістэма, якая ўстанавіла несправядлівыя межы, што ігнаравалі этнічны прынцып, і такую ж несправядлівую сістэму эканамічных і палітычных узаемаадносін;
Радок 330:
 
== Перадумовы ==
[[Першая сусветная вайна]], пасля паражэння [[Цэнтральныя дзяржавы|Цэнтральных дзяржаў]] ([[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]], [[Германія|Германіі]] і [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]) і захопу ўлады ў [[Расія|Расіі]] [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза#Бальшавікі ў РСДРП|бальшавікамі]] ў [[1917]] годзе, карэнным чынам змяніла дыпламатычную і палітычную сітуацыю ў [[Еўразія|Еўразіі]] і [[Афрыка|Афрыцы]]. Да таго ж поспехі сіл аб'яднанайаб’яднанай [[Антанта|Антанты]] ([[Вялікабрытанія]], [[Францыя]], [[ЗША]], [[Італія]], [[Сербія]] і [[Румынія]]) і стварэнне новых дзяржаў пасля распаду Аўстра-Венгрыі і [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] прывялі да фундаментальных змен на карце [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропы]]. У пасляваенны перыяд распачаўся значны рост хваляванняў у Еўропе, асабліва на глебе [[Ірэдэнтызм|ірэдэнтысцкага]] і [[Рэваншызм|рэваншысцкага]] нацыяналізму і класавай барацьбы. Асаблівую моц ірэдэнтызм і рэваншызм набылі ў Германіі як галоўнай прайграўшай краіне. Згодна з умовамі [[Версальскі дагавор|Версальскага дагавора]] Германія згубіла 13  % еўрапейскай тэрыторыі, [[Германская каланіяльная імперыя|усе калоніі]] ды ўсе анексіі, зробленыя падчас вайны. Да таго ж на яе былі накладзены значныя рэпарацыі і абмежаванні на памер і баяздольнасць узброеных сіл<ref>Kantowicz, Edward R (1999). The rage of nations. Wm. B. Eerdmans Publishing. ISBN 0802844553.</ref>. [[Грамадзянская вайна ў Расіі]] прывяла да стварэння першай камуністычнай дзяржавы — [[СССР]]. Пасля смерці [[Ленін]]а ў 1924 годзе і прыходу да ўлады [[Сталін]]а дзяржава ўзяла курс на паскораныя індустрыялізацыю і мілітарызацыю<ref>Davies, Norman (2008). No Simple Victory: World War II in Europe, 1939—1945. Penguin Group. ISBN 0143114093</ref>.
 
Германская імперыя падчас [[Лістападаўская рэвалюцыя|Лістападаўскай рэвалюцыі]] была ліквідавана, краіна перайшла да рэжыму парламенцкай дэмакратыі вядомага як [[Веймарская рэспубліка]]. У міжваенны час асноўныя ўнутраныя грамадзянскія канфлікты адбываліся ў Германіі з удзелам нацыяналістаў і рэакцыянераў з аднаго боку, і камуністаў і ўмераных дэмакратаў — з іншага. Па гэтым жа сцэнарыі адбываліся падзеі і ў Італіі. Хоць Італія як удзельнік Антанты і зрабіла некаторыя тэрытарыяльныя набыткі, італьянскія нацыяналісты былі абураны тым, што ўмовы [[Лонданскі дагавор, 1915|Лонданскага дагавора]], па якому краіна згадзілася ўступіць і Першую сусветную вайну, не былі выкананы пасля яе заканчэння. З 1922 па 1925 год італьянскія фашысты пад кіраўніцтвам [[Беніта Мусаліні]] захапілі ўладу ў Італіі і стварылі нацыяналістычны, таталітарны і [[Карпаратывізм|карпаратывісцкі]] рэжым. Ён скасаваў прадстаўнічую дэмакратыю, пачаў рэпрэсіі супраць палітычных сіл, якія падтрымлівалі класавую барацьбу і лібералізм, і звярнуўся да агрэсіўнай знешняй палітыкі, накіраванай на пераўтварэнне Італіі ў сусветную сілу і стварэнне «[[Італьянская каланіяльная імперыя|Новай Рымскай імперыі]]»<ref>Shaw, Anthony (2000). World War II Day by Day. MBI Publishing Company. ISBN 0760309396.</ref>. [[НСДАП|Нацысцкая партыя]] на чале з [[Адольф Гітлер|Адольфам Гітлерам]] дамагалася стварэння такога ж фашысцкага ўрада ў Германіі. З пачаткам [[Вялікая дэпрэсія|Вялікай дэпрэсіі]], якая асабліва моцна закранула Германію, падтрымка нацыстаў у грамадстве пачала хутка расці, у выніку чаго ў 1933 годзе Гітлер быў прызначаны кіраўніком урада — канцлерам Германіі. Пасля зладжанай правакацыі — [[Падпал Рэйхстага|падпалу Рэйхстага]], нацысты здолелі ліквідаваць усе апазіцыйныя сілы і стварыць таталітарную аднапартыйную сістэму<ref>Bullock, A. (1962). Hitler: A Study in Tyranny. Penguin Books. ISBN 0140135642</ref>.
 
Партыя [[Гаміньдан]] у [[Кітай|Кітаі]] арганізавала [[Паўночны паход|аб'яднальнуюаб’яднальную кампанію]] супраць г. зв. [[Бэянскія мілітарысты|Бэянскіх мілітарыстаў]] і фактычна аб'ядналааб’яднала Кітай у сярэдзіне [[1920-я|1920-х]] гадоў, але разрыў саюза з [[Камуністычная партыя Кітая|камуністамі]] выклікаў пачатак [[Грамадзянская вайна ў Кітаі|грамадзянскай вайны]] ў 1927 годзе<ref>Preston, Peter (1998). 'Pacific Asia in the global system: an introduction, Wiley-Blackwell. Oxford: Blackwell. p. 104. ISBN 0631202382.</ref>. У 1931 годзе [[Японская імперыя|Японія]], якая працягвала хуткую мілітарызацыю і доўгі час шукала падстаў для пашырэння свайго ўплыву ў Кітаі як першага кроку да рэалізацыі [[:en:Hakko ichiu|права на панаванне ў Азіі]], выкарыстала [[Мукдэнскі інцыдэнт]] як апраўданне ўварвання ў [[Маньчжурыя|Маньчжурыю]], дзе стварыла [[Марыянетачная дзяржава|марыянетачную дзяржаву]] [[Маньчжоу-Го]]<ref>Smith, Winston; Steadman, Ralph (2004). All Riot on the Western Front, Volume 3. Last Gasp. ISBN 0867196165.</ref>. Занадта слабы для супраціву Японіі, Кітай папрасіў дапамогі ў [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]]. Японія выйшла з Лігі Нацый пасля яе [[Справаздача Літана|асуджэння]] за ўварванне ў Маньчжурыю. [[Перамір'е Тангу|Мірны дагавор]] паміж дзвюма краінамі быў падпісаны ў 1933 годзе, але і пасля гэтага асобныя антыяпонскія фарміраванні працягвалі супраціў у Маньчжурыі і [[Унутраная Манголія|Унутранай Манголіі]]<ref>{{Cite journal|title=The Volunteer Armies of Northeast China|url=http://www.questia.com/googleScholar.qst?docId=5000186948 |first=Anthony|last=Coogan|journal=History Today|volume=43|date=July 1993|accessdate=14 November 2009|quote= Although some Chinese troops in the Northeast managed to retreat south, others were trapped by the advancing Japanese Army and were faced with the choice of resistance in defiance of orders, or surrender. A few commanders submitted, receiving high office in the puppet government, but others took up arms against the invader. The forces they commanded were the first of the volunteer armies |ref=harv}}</ref>.
 
Гітлер, пасля [[Піўны путч|няўдалай спробы захопу ўлады]] ў 1923 годзе і некалькіх гадоў турэмнага зняволення, у 1933 годзе стаў германскім канцлерам. Ён ліквідаваў дэмакратыю, падтрымаў радыкальны, расава матываваны перагляд сусветнага парадку — г. зв. «[[:en:New Order (Nazism)|Новы парадак]]», і ў хуткім часе пачаў масіраваную кампанію па пераўзбраенні Германіі<ref>Brody, J Kenneth (1999). The Avoidable War: Pierre Laval and the Politics of Reality, 1935—1936. Transaction Publishers. p. 4. ISBN 0765806223.</ref>. У той жа час Францыя, спадзяючыся на дапамогу Італіі ў справе памяншэння пагрозы з боку Германіі, падпісвае з ёй [[Франка-італьянскае пагадненне|саюзнае пагадненне]] і, тым самым, развязвае рукі італьянскім мілітарыстам, які праз некалькі месяцаў [[Другая італа-эфіопская вайна|захопліваюць Эфіопію]]. Сітуацыя яшчэ больш пагоршылася ў пачатку 1935 года, калі ў выніку плебісцыту [[Саар|тэрыторыя Саарскага басейна]] была вернутая ў склад Германіі. Амаль адразу пасля гэтага Гітлер канчаткова перастаў зважаць увагу на ўмовы Версальскага дагавора, паскараючы ўласную праграму пераўзбраення і ўвядзення воінскай павіннасці<ref>Zalampas, Michael (1989). Adolf Hitler and the Third Reich in American magazines, 1923—1939. Bowling Green University Popular Press. ISBN 0879724625.</ref>.
 
Спадзяючыся стрымаць Германію, Злучанае Каралеўства, Францыя і Італія ствараюць «[[Фронт Стрэзы]]». Савецкі Саюз, занепакоены памкненнямі Германіі да [[Націск на ўсход|захопу вялікіх тэрыторый ва Усходняй Еўропе]], падпісаў [[Франка-савецкі пакт аб узаемадапамозе|дагавор аб узаемадапамозе з Францыяй]], які, аднак, для пачатку свайго дзеяння павінен быў быць ухвалены Лігай Нацый і з'яўляўсяз’яўляўся па сутнасці дэкларатыўным<ref>Record, Jeffery (2005) (PDF). [http://www.strategicstudiesinstitute.army.mil/pdffiles/PUB622.pdf Appeasement Reconsidered: Investigating the Mythology of the 1930s]. DIANE Publishing. p. 50. ISBN 1584872160. Retrieved 15 November 2009.</ref><ref>Mandelbaum, Michael (1988). The Fate of Nations: The Search for National Security in the Nineteenth and Twentieth Centuries. Cambridge University Press. p. 96. ISBN 052135790X.</ref>. У той жа час, у чэрвені 1935 года, Злучанае Каралеўства заключыла з Германіяй [[Англа-германскае марское пагадненне 1935 года|незалежнае марское пагадненне]], якое фактычна ліквідавала абмежаванні, накладзеныя на флот Германіі згодна з умовамі Версальскага дагавора. Злучаныя Штаты, устрывожаныя ростам напружанасці ў Еўропе, ратыфікуюць серыю [[Акты аб нейтралітэце, 1930-я|Актаў аб нейтралітэце]], накіраваных на прадухіленне ўцягвання ЗША ў замежныя канфлікты<ref>{{Cite book|last=Schmitz |first=David F |title= The First Wise Man|publisher= Rowman & Littlefield|year= 2001|isbn= 0842026320|page=124}}</ref>. У кастрычніку 1935 года Італія ўварвалася ў Эфіопію; Германія стала адзінай з асноўных еўрапейскіх краін, якая падтрымала ўварванне. Пасля гэтага Італія зняла свае пярэчанні па намерах Гітлера па паглынанню [[Аўстрыя|Аўстрыі]]<ref>Kitson, Alison (2001). Germany 1858—1990: Hope, Terror, and Revival. Oxford: Oxford University Press. ISBN 9780199134175.</ref>.
 
Гітлер кінуў выклік версальскім і [[Лакарнскія дагаворы|лакарнскім]] дамовам, пачаўшы [[Рэмілітарызацыя Рэйнскай вобласці|рэмілітарызацыю Рэйнскай вобласці]] ў сакавіку 1936 года, і паспяхова перамог, атрымаўшы ў адказ толькі нязначныя пратэсты<ref>Adamthwaite, Anthony P (1992). The Making of the Second World War. New York: Routledge. ISBN 0415907160.</ref>. Калі ў ліпені ўспыхнула [[грамадзянская вайна ў Іспаніі]], Гітлер і Мусаліні падтрымалі барацьбу нацыяналістычных сіл на чале з генералісімусам [[Франсіска Франка]] (франкістаў) супраць [[Другая Іспанская рэспубліка|Іспанскай рэспублікі]], якая падтрымлівалася СССР. Абедзве стараны выкарыстоўвалі канфлікт для тэсціравання новых узбраенняў і метадаў вядзення вайны<ref>Graham, Helen (2005). The Spanish Civil War: A Very Short Introduction. Oxford University Press, USA. ISBN 0192803778.</ref>. У пачатку 1939 года нацыяналісты перамаглі ў вайне і ў краіне ўсталявалася дыктатура Франка. Нарастанне напружанасці прывяло да некалькіх спроб па кансалідацыі сіл. У кастрычніку 1936 года Германія і Італія стварылі «Вось Рым-Берлін». Месяцам пазней Германія і Японія падпісалі [[Антыкамінтэрнаўскі пакт]], да якога ў 1937 годзе далучылася Італія. У Кітаі пасля [[Сіаньскі інцыдэнт|Сіаньскага інцыдэнту]] Гаміньдан і камуністы дамовіліся аб узаемным спыненні агню, каб выступіць супраць Японіі [[Другі аб'яднаны фронт|адзіным фронтам]]<ref>Busky, Donald F (2002). Communism in History and Theory: Asia, Africa, and the Americas. Praeger Publishers. ISBN 0275977331.</ref>.
Радок 344:
З 1938 года падзеі пачынаюць развівацца ўсё хутчэй. 12-13 сакавіка Германія з маўклівай згоды Лігі Нацый [[Аншлюс|анексіруе Аўстрыю]]. Пасля першай няўдалай спробы ў сакавіку далучыць да Германіі [[Судэцкая вобласць|Судэцкую вобласць]] [[Чэхаславакія|Чэхаславікіі]], населеную пераважна немцамі, у верасні Гітлер праводзіць паспяховую анексію, заканадаўча аформленую [[Мюнхенскі дагавор 1938 года|Мюнхенскага дагавора]]. Гэта стала пачаткам канца для Чэхаславакіі: 30 верасня [[Польшча]] акупіравала [[Цешынская Сілезія|Цешынскую вобласць]], пад германскім ціскам чэхаславацкі ўрад быў вымушаны даць аўтаномію [[Славакія|Славакіі]] і [[Падкарпацкая Русь|Падкарпацкай Русі]], якія ў сакавіку 1939 года абвясцілі сваю незалежнасць, 30 лістапада згодна з умовамі [[Першы Венскі арбітраж|Першага Венскага арбітражу]] да [[Венгрыя|Венгрыі]] адышлі паўднёвыя раёны Славакіі і Падкарпацкай русі, а 14 сакавіка 1939 года [[Чэхія]], вымушаная прыняць умовы ўльтыматума, згадзілася на акупацыю Германіяй; на яе тэрыторыі быў створаны [[пратэктарат Багеміі і Маравіі]]. Мюнхенскі дагавор стала кульмінацыяй англійскай «[[палітыка замірэння|палітыкі замірэння]]», якая дазволіла Гітлеру значна ўзмацніць Германію і беспакарана захапіць значную частку Еўропы. Адзінай буйной еўрапейскай краінай, якая выказала пратэст супраць расчлянення Чэхаславакіі і яе фактычнай анексіі, стаў СССР<ref>[[Служба знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі|СЗР РФ]]: [http://svr.gov.ru/smi/2009/delvt20090915.htm «Польский след в трагедии XX века. Служба внешней разведки РФ опубликовала архивные материалы, относящиеся к внешнеполитическим маневрам Варшавы в период 1935—1945 годов»], 15 сентября 2009</ref><ref name="Сіпалс">''Я. В. Сиполс.'' [http://militera.lib.ru/research/sipols1/01.html «Дипломатическая борьба накануне второй мировой войны»]</ref>.
 
Японія, якая здаўна планіравала анексію [[Далёкі Усход|Далёкага Усходу]], вымушаная была адмовіцца ад сваіх планаў пасля паражэння ў пагранічных сутыкненнях з савецкімі войскамі [[Хасанскія баі, 1938|каля возера Хасан]] (ліпень-жнівень 1938 года) і на [[Баі на Халхін-Голе|Халхін-Голе]] (вясна-восень 1939 года). Японцы пераканаліся, што не ў стане весці паўнамаштабную вайну з СССР<ref>[http://web.archive.org/web/20100429013416/http://www.expert.ru/printissues/expert/2010/17/chudesa_i_anomalii_velikoi_voiny?esr=17 ''Максим Рубченко'' Чудеса и аномалии великой войны// Эксперт ONLINE]: Через несколько дней после получения советской разведкой информации о том, что весной 1941 года в Берлине немцы и японцы обсуждают возможность одновременного нападения на СССР летом 1941 года, посол Японии в СССР Мацуока был приглашен на беседу к наркому иностранных дел Вячеславу Молотову. В этой беседе беседе участвовал и начальник Генерального штаба Георгий Жуков, которого японцы хорошо знали по Халхин-Голу. Молотов и Жуков напрямую обвинили Японию в тайном сговоре с Гитлером с целью агрессии против Советского Союза. По-видимому в ходе беседы у Мацуоки сложилось впечатление, что, во-первых, советская разведка посвящена во все секреты Гитлера, во-вторых, Красная армия готова принять превентивные меры, устроив японцам второй Халхин-Гол. Прямым результатом этого стало подписание 13 апреля 1941 года советско-японского Договора о ненападении — основного фактора, удержавшего Японию от вступления в войну против СССР.</ref>. У сакавіку 1939 года Германія анексіруе [[Мемельскі край]] [[Літва|Літвы]], а яшчэ ў кастрычніку 1938 года Германія запатрабавала ўключэння [[Вольны горад Данцыг|вольнага горада Данцыга]] ў склад Рэйха і стварэння да яго сухапутнага калідора па тэрыторыі Польшчы, што апошняя катэгарычна адхіліла. Стала зразумела, што вайна Германіі з Польшчай непазбежная і з'яўляеццаз’яўляецца толькі пытаннем часу<ref name="Shirer-Poland">[http://wunderwaffe.narod.ru/HistoryBook/Rise_Fall/Poland.htm Уильям Ширер. Взлет и падение Третьего рейха. На очереди — Польша]</ref>.
 
Адчуваючы нарастаючую пагрозу з боку Германіі, паспрабаваў стварыць траісты саюз з Англіяй і Францыяй, які б, да таго ж, прадугледжваў гарантыі для малых краін Еўропы, але правал [[Маскоўскія перамовы 1939 года|Маскоўскіх перамоў]] прывёў да падпісання 23 жніўня 1939 года паміж Германіяй і СССР [[Пакт Молатава-Рыбентропа|пакта аб ненападзе]], які да таго ж, прадугледжваў падпісанне сакрэтных пратаколаў аб размежаванні сфер уплыву ва Усходняй Еўропе<ref>Ю. В. Рубцов. [http://www.naukaxxi.ru/materials/154/ «Клим, Коба сказал, чтобы ты сворачивал шарманку» Почему сорвалось подписание военной конвенции СССР, Великобритании и Франции в августе 1939 года]</ref><ref>[http://ru.wikisource.org/wiki/Секретный_дополнительный_протокол_к_Договору_о_ненападении_между_Германией_и_СССР Секретный дополнительный протокол к Договору о ненападении между Германией и Советским Союзом]</ref>. Ліквідаваўшы пагрозу з боку Савецкага Саюза, 1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу.
Радок 352:
[[Image:Landings at St Aubin-sur-Mer.jpg|thumb|Еўропа: высадка брытанскіх салдат у Нармандыі, 6 чэрвеня 1944 года]]
[[Image:Sixteen-inch guns of the USS Iowa firing.jpg|thumb|Ціхі акіян: залпавы агонь з амерыканскага ваеннага карабля [[USS Iowa]], 1944]]
Пачаткам вайны ў [[Еўропа|Еўропе]] стаў напад гітлераўскай [[Германія|Германіі]] [[1 верасня]] [[1939]] года без папярэдняга аб'яўленняаб’яўлення вайны на [[Польшча|Польшчу]], на [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]] — японскай арміі на амерыканскую базу [[Пёрл–Харбар]] [[7 снежня]] [[1941]] года. Некаторыя даследчыкі кропкай адліку Другой сусветнай вайны ў [[Азія|Азіі]] называюць пачатак [[Другая япона-кітайская вайна|Другой япона-кітайскай вайны]] [[7 ліпеня]] [[1937]] года. Вайна скончылася [[8 мая]] [[1945]] года ў Еўропе і [[2 верасня]] 1945 года ў Азіі падпісаннем [[капітуляцыя|капітуляцыі]] адпаведна Германіі і [[Японія|Японіі]].
 
Ініцыятарам вайны стала так званая «[[краіны Восі|Вось]]» — Германія, [[Італія]] і Японія, якія ставілі перад сабой мэту захопу тэрыторый суседніх краін і іх падпарадкаванне ўласным інтарэсам. Асноўным іх ваенным супраціўнікам на пачатковым этапе канфлікту з'яўлялісяз’яўляліся [[Францыя]], [[Вялікабрытанія]] і [[Рэспубліка Кітай]]. Савецкі Саюз з свайго боку пачаў рабіць першыя крокі да шырокасштабнай экспансіі на захад, падрыхтоўкай да якой стала падпісанне пакта паміж [[Сталін]]ам і [[Гітлер]]ам, больш вядомага пад назвай [[Пакт Молатава-Рыбентропа]]: у [[верасень|верасні]] 1939 года [[СССР]] анексіруе ўсходнюю Польшчу, у [[сакавік]]у 1940 года — частку [[Фінляндыя|Фінляндыі]] і затым у [[красавік]]у [[1940]] года — [[Прыбалтыка|краіны Прыбалтыкі]] ([[Літва|Літву]], [[Латвія|Латвію]] і [[Эстонія|Эстонію]]), а таксама частку [[Румынія|Румыніі]] ([[Бесарабія]] і [[Букавіна]]). Пасля заканчэння «[[Зімняя вайна|зімняй вайны]]» ў Фінляндыі ў сакавіку 1940 года, [[анексія|анексіі]] краін Прыбалтыкі і румынскіх тэрыторый галоўныя ваенныя мэты і тэрытарыяльныя амбіцыі Савецкага Саюза на той час былі задаволены і ваенныя дзеянні з боку СССР былі спынены. Пасля парушэння дасягнутага Гітлерам і Сталінам пагаднення з боку Германіі — пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], у далейшае развіццё ваенных дзеянняў уцягваецца і Савецкі Саюз. Апошні з буйных удзельнікаў — ЗША — уступіў у вайну пасля нападзення на яго Японіі.
 
У Другой сусветнай вайны загінула ад [[Ахвяры Другой сусветнай вайны|55 да 60 мільёнаў чалавек]]. З боку краін Восі канфлікт вызначаўся развітой [[расізм|расісцкай]] [[ідэалогія]]й, што выклікала неверагодную колькасць [[ваеннае злачынства|ваенных злачынстваў]] і жорсткае, гвалтоўнае і пераважна сістэматычнае вынішчэнне грамадзянскага насельніцтва. Адной з прычын значнага павелічэння колькасці ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва ў параўнанні з [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайной]] стала акрамя таго дынамічнае развіццё [[Ваенна-прамысловы комплекс|ваенна-прамысловага комплексу]]. Развіццё ваеннай прамысловасці дазваляла шырокамасштабныя бамбардзіроўкі цэлых жылых кварталаў гарадоў Еўропы і Азіі, асабліва ў апошнія гады вайны.
 
== Першы перыяд вайны (1939—1941) ==
 
=== Уварванне ў Польшчу ===
{{Асноўны артыкул|Польская кампанія вермахта, 1939}}
Радок 364 ⟶ 365:
[[Выява:Polish border 1939.jpg|thumb|Немцы пераходзяць польскую мяжу]]
[[Выява:23425565672 polish army.jpg|thumb|Польская пяхота на маршы, 1939]]
[[23 мая]] [[1939]] года ў кабінеце Гітлера ў прысутнасці шэрагу вышэйшых афіцэраў адбылася нарада. Было адзначана, што польская праблема цесна звязана з непазбежным канфліктам з Англіяй і Францыяй, хуткая перамога над якімі будзе праблематычнай. Пры гэтым Польшча наўрад ці зможа выконваць ролю бар'ерабар’ера супраць бальшавікоў. На той час у сферы знешнязнешняй палітыцыпалітыкі Германіі прыярытэтнымі задачамі былі пашырэнне жыццёвай прасторы на Усход, забеспячэнне харчаваннем насельніцтвам і ліквідацыя пагрозы з Усходу.
 
[[31 жніўня]] нямецкія медыі паведамілі аб [[Глейвіцкі інцыдэнт|нападзенні]] войска польскага на [[радыёстанцыя ў Глейвіцах|радыёстанцыю]] ў [[Глейвіцы|Глейвіцах]]. На самой справе гэта былі пераапрануты ў польскую форму [[СС|эсэсаўцы]] на чале з [[Ота Скарцэні]], якія правакавалі Польшчу на вайну. [[1 верасня]] ў 4 гадзіны 45 хвілін у [[Данцыг]] прыбыў з сяброўскім візітам і з натхненнем сустрэчы з мясцовым насельніцтвам нямецкі вучэбны карабель — састарэлы браняносец «Шлезвіг-Гольштэйн», які неўзабаве адкрыў агонь па польскім умацаванням на [[Вестэрплатэ]]. Узброеныя сілы Германіі ўрываюцца ў Польшчу. У баявых дзеяннях на баку [[Вермахт]]а прымаюць удзел войскі [[Славакія|Славакіі]]. У той жа дзень у [[Рэйхстаг]]у Гітлер выступае ў ваенным мундзіры. Галоўнай прычынай вайны ён называе інцыдэнт у Глейвіцах, пры гэтым ён старанна пазбягае тэрміна «вайна», асцерагаючыся ўступлення ў канфлікт Англіі і Францыі, якія далі Польшчы адпаведныя гарантыі. У выдадзеным ім загадзе гаварылася толькі аб «актыўнай абароне» супраць польскай агрэсіі.
Радок 370 ⟶ 371:
[[Беніта Мусаліні|Мусаліні]] прапанаваў склікаць канферэнцыю дзеля мірнага вырашэння польскага пытання, што сустрэла падтрымку з боку заходніх дзяржаў, але Гітлер адмовіўся, заявіўшы, што нядобра прадстаўляць атрыманым дыпламатыяй тое, што заваявана зброяй<ref>Christian Zentner/ CHRONICK ZWEITER WELTKRIEG / Otus Verlag AG, St.Gallen, S. 20-22, 2007 ISBN 978-3-907200-56-8</ref>. 1 верасня ў Савецкім Саюзе была ўведзена ўсеагульная ваенная павіннасць. Пры гэтым узрост вылучэння ў войска быў зніжаны з 21 да 19 гадоў, а для некаторых катэгорый — да 18 гадоў. Закон неадкладна ўступіў у сілу і ў кароткі час колькасны склад войска дасягнуў 5 мільёнаў чалавек, што склала каля 3 % насельніцтва.
 
Гітлер і яго набліжэнне да апошняга дня спадзяваліся, што саюзнікі не вырашацца ўступіць у вайну і справа скончыцца другім [[Мюнхен]]ам. Галоўны перакладчык міністэрства замежных спраў Германіі апісваў стан шоку, у які прыйшоў Гітлер, калі пасол Брытаніі, з'явіўшысяз’явіўшыся ў Рэйхсканцылярыі а 9 гадзіне раніцы 3 верасня, перадаў ультыматум свайго ўрада з патрабаваннем адвесці войскі з польскай тэрыторыі на зыходныя пазіцыі. Толькі прысутны пры гэтым [[Герман Герынг|Герынг]] здолеў вымавіць: «Калі мы прайграем гэту вайну, то нам застанецца спадзявацца толькі на ласку Божую»<ref>Gerhart Binder. Epoche der Entscheidungen/ Eine Geschichte des 20. Jahrhunderts. Sechste Auflage. Stuttgart-Degerloch: Seewald Verlag. 1960.</ref>. У той дзень Англія, а праз пару гадзін і Францыя абвясцілі вайну Германіі. Да іх далучыліся таксама [[Аўстралія]] і [[Новая Зеландыя]]. На працягу некалькіх дзён да іх далучаюцца [[Канада]], [[Ньюфаўндленд]], [[Паўднёва-Афрыканскі Саюз]] і [[Непал]]<ref>II. Weltkrieg / Dokumentation Das III.Reich. Gütersloch : Mohndruck Graphische Betriebe GmbH,. 1989 ISBN 3-88199-536-6</ref>.
 
[[3 верасня]] ў горадзе ва ўсходняй [[Прусія|Прусіі]] [[Быдгашч]] (былы Бромберг), які паводле [[Версальскі дагавор 1919 года|Версальскага дагавора]] перайшоў да Польшчы, адбылося масавае забойства па нацыянальнай прыкмеце — [[Бромбергскі пагром]]. У горадзе, насельніцтва якога на 3/4 складалася з немцаў, было забіта некалькі сотняў чалавек грамадзянскага насельніцтва нямецкага паходжання. Іхняя колькасць вар'іраваласявар’іравалася ад адной да трох сотняў загінулых — паводле польскай версіі<ref>Christopher R. Browning, [http://books.google.com/books?id=jHQdRHNdK44C&pg=PA441&dq=Das+Unternehmen+%E2%80%9EBromberger+Blutsonntag%22.&sig=Kgo7LnFcaIRepczO6wr7mMmAzPQ#PPA441,M1 The Origins of the Final Solution: The Evolution of Nazi Jewish Policy, University of Nebraska Press], ст.441</ref>, і ад адной да пяці тысяч — паводле версіі нямецкага боку<ref>Reinhard Pözorny (Hg). Deutsches National -Lexicon- DSZ-Verlag ISBN 3-925924-09-4</ref>. Таксама па-рознаму трактаваліся чыннікі гвалту. Польскі бок настойваў на тым, што частка забітых польскіх грамадзян нямецкага паходжання стала ахвярай ваенных удараў па горадзе, а іншая частка апынулася «[[пятая калона|пятай калонай]]» і пачала страляць у спіну польскім салдатам — і тым самым, дэ-факта, стаўшы [[камбатант]]най з адпаведнай рэакцыяй польскага насельніцтва і ваенных. Нямецкі бок прытрымліваўся пункт гледжання, што ўсе загінулыя былі выключна мірнымі грамадзянамі, цалкам лаяльнымі да польскай дзяржавы. Міністэрства прапаганды [[Іозеф Гебельс|Гебельса]] выкарыстоўвала гэту трагічную гісторыю дзеля ўзмацнення антыпольскіх настрояў у Германіі і апраўдання вайны супраць Польшчы.
 
Наступ нямецкіх войскаў развіваўся па плане. Польскія войскі апынуліся слабой ваеннай сілай у параўнанні з узгоднена дзеючымі [[танк]]авымі злучэннямі і [[люфтвафэ]]. Аднак на Заходнім фронце саюзныя англа-французскія войскі не прымалі ніякіх актыўных дзеянняў, распачаўшы гэтым самым чынам гэтак званую [[Дзіўная вайна|Дзіўную вайну]]. Толькі на моры вайна пачалася адразу ж: [[3 верасня]] нямецкая падводная лодка [[U-30]] без папярэджання нападае на англійскі пасажырскі лайнер «Атэнія». [[5 верасня]] ЗША і Японія абвясцілі аб сваім нейтралітэце ў еўрапейскай вайне. У Польшчы за першы тыдзень баёў нямецкія войскі ў некалькіх месцах рассяклі польскі фронт і часткова занялі [[Мазовія|Мазовію]], заходнюю Прусію, [[Сілезія|Верхнесілезскі]] прамысловы раён і заходнюю [[Галіцыя|Галіцыю]]. Да [[9 верасня]] немцы здолелі зламаць польскі супраціўленне па ўсёй лініі фронту і падысці да [[Варшава|Варшавы]]. [[10 верасня]] польскі галоўнакамандуючы [[Эдвард Рыдз-Сміглы]] аддаў загад аб агульным адступленні ў паўднёва-ўсходнюю Польшчу, але асноўная частка яго войскаў, не здолеўшы адысці за [[Вісла|Віслу]], аказваецца ў апанаванні. Да сярэдзіны верасня, так і не атрымаўшы падтрымкі з захаду, узброеныя сілы Польшчы перастаюць існаваць як адзінае цэлае; захоўваюцца толькі лакальныя цэнтры супраціўлення.
Радок 408 ⟶ 409:
У канцы [[1939]]—пачатку [[1940]] у кіравальных колах [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Францыя|Францыі]] існавала думка, што вайну можна выйграць, не пачынаючы шырокамаштабных ваенных дзеянняў, а толькі трымаючы эканамічную [[Блакада|блакаду]] [[Трэці Рэйх|Германіі]]. Меркавалася, што час працуе супраць Германіі<ref>Taylor, A.J.P.The Second World war: An ill. history / A.J.P. Taylor. — London: Hamish Hamilton, 1975. — 234, [6] p. — P.404, 405. — ISBN 0-241-89205-8.</ref>. Аднак, з аднаго боку, саюзніцкія ацэнкі магчымасцей Германіі былі моцна заніжаныя, з іншага, [[эмбарга]] парушалі [[Італія]] і [[СССР]] (якія ў той час фармальна не былі «ў стане вайны»).
 
Распрацоўваліся і сілавыя варыянты блакады. Напрыклад, каб адрэзаць Германію ад паставак высокаякаснай [[Швецыя|шведскай]] [[Жалезная руда|жалезнай руды]], [[Чэрчыль]] (у той час яшчэ не прэм'ерпрэм’ер-міністр) прапаноўваў паслаць [[Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі|брытанскі флот]] у [[Балтыйскае мора]] ({{нп3|Аперацыя Катрын|аперацыя «Катрын»|en|Operation Catherine}}), потым прапанаваў [[марская міна|мінную]] блакаду або захоп порту [[горад Нарвік|Нарвік]] нейтральнай [[Нарвегія|Нарвегіі]] (але гэты праект быў адхілены {{нп3|Другі ўрад Невіла Чэмберлена|кабінетам міністраў|en|Chamberlain war ministry}})<ref>Taylor, A.J.P.The Second World war… — P. 406.</ref>. Французы прапаноўвалі «пазбавіць Германію каўказскай нафты» і адначасна аслабіць [[СССР|Савецкі Саюз]], разбамбіўшы [[Бакінскі нафтагазаносны раён|нафтаздабыўныя комплексы Баку]]. Гэты праект быў цалкам нерэальным, бо не ўлічваў шэрагу ваенна-тэхнічных фактараў, і скончыўся адзінкавым пралётам французскага самалёта-разведніка<ref name="ReferenceA">Taylor, A.J.P.The Second World war… — P. 405.</ref>.
 
{{Асноўны артыкул|Бітва ля Ла-Платы}}
Радок 414 ⟶ 415:
 
{{Асноўны артыкул|Інцыдэнт Альтмарк}}
Кіраўніцтва Германіі ў пачатку вайны лічылі нейтралітэт Нарвегіі і Швецыі карысным для сябе, і былі ўстрывожаны магчымасцю ўмяшальніцтва саюзнікаў у [[Фінляндыя|Фінляндыю]] і [[Нарвегія|Нарвегію]]. Гітлер загадаў распрацаваць захоп Нарвегіі і [[Данія|Даніі]] [[1 сакавіка]] [[1940]]. Тым часам, пасля змены французскага [[Пяты ўрад Даладзье|ўрада Э. Даладзье]] на [[Урад Рэйно|ўрад прыхільнікаў актыўных ваенных і дыпламатычных дзеянняў]] на чале з [[Поль|П. Рэйно]], і пасля страты саюзнікамі прэстыжу з-за іх заяўленага, але няздзейсненага ўмяшальніцтва ў Польшчы, быў актывізаваны план саюзніцкага ўмяшальніцтва ў Нарвегію. Мініраванне нарвежскіх водаў пачалося [[8 красавіка]] [[1940]], і быў падрыхтаваны саюзніцкі экспедыцыйны корпус, для магчымай абароны супраць нямецкай арміі. Аднак, нямецкае камандаванне апярэдзіла дзеянні саюзнікаў «на 24 гадзіны», і брытанскі ўрад Н. Чэмберлена пайшоў у адстаўку, а прэм'ерпрэм’ер-міністрам стаў [[Уінстан Чэрчыль|У. Чэрчыль]]<ref>Taylor, A.J.P.The Second World war… — P. 407—409.</ref>.
 
[[9 красавіка]] [[1940]] года Германія ўрываецца ў [[Данія|Данію]] і [[Нарвегія|Нарвегію]]. У Даніі немцы марскім і паветраным дэсантамі безьперашкодна займаюць усе найважнейшыя гарады і за некалькі гадзін знішчаюць дацкую авіяцыю. Пад пагрозай бамбардзіровак грамадзянскага насельніцтва дацкі кароль [[Крысціян X]] вымушаны быў падпісаць капітуляцыю і аддаць загад арміі аб здачы зброі.
Радок 422 ⟶ 423:
Пасля акупацыі Даніі брытанскія і амерыканскія войскі, каб не дапусціць уварванне Германіі на дацкія некантынентальныя ўладанні, акупавалі яе заморскія тэрыторыі, якія маюць важнае стратэгічнае значэнне — [[Фарэрскія астравы]], [[Ісландыя|Ісландыю]] і [[Грэнландыя|Грэнландыю]].
 
[[Вярхоўнае камандаванне сухапутных войск|Вярхоўнае камандаванне сухапутных войск (ОКХ)]] выношвала план акупацыі [[Францыя|Францыі]], [[Бельгія|Бельгіі]], [[Нідэрландаў]] і [[Люксембурга]] яшчэ ў кастрычніку [[1939]]. Задачай германскіх войскаў з'яўляласяз’яўлялася разгром значнай часткі саюзніцкіх армій і захоп тэрыторыі Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембурга і паўночнай Францыі, што павінна было забяспечыць правядзенне паспяховых паветраных і марскіх аперацый супраць Вялікабрытаніі, а таксама стварыць шырокую ахоўную зону для [[Рурская вобласць|Рурскай вобласці]]. Гэты план нагадваў [[План Шліфена|план]] графа [[Альфрэд фон Шліфен|А. фон Шліфена]] часоў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]. Спачатку планавала ажыцявіць план [[12 лістапада]] [[1939]], але потым дата была перанесена на студзень 1940. Саюзнікі меркавалі, што Германія захопіць Бельгію, так як лабавая атака на [[Лінія Мажыно|французскія прыгранічныя ўмацавання Мажыно]] была нерэальная. Французы, якія панеслі найцяжэйшыя страты ў Першай сусветнай вайне, не хацелі, каб на іх зямлі разгарнуліся новыя кровапралітныя бітвы. Таму было вырашана, што абарончыя баі павінны весціся ўздоўж ўмацаванняў «лініі Мажыно». Але не ўсе военачальнікі былі задаволены планам ОКХ, у т.л. і сам [[А. Гітлер]]. Таму, начальнікам штаба [[Група армій «A»|групы армій «А»]] [[Эрых фон Манштэйн|Э. фон Манштэйнам]] былі зроблены некаторыя значныя змены: наступ праз [[Ардэны]].
 
[[10 мая]] 1940 года нацысцкая Германія сіламі 135 дывізій урываецца ў [[Бельгія|Бельгію]], [[Нідэрланды]] і [[Люксембург]]. 1-я група саюзных армій высоўваецца на тэрыторыю Бельгіі, але яны не паспяваюць на дапамогу Нідэрландам, паколькі нямецкая [[Група армій «B»|група армій «В»]] ажыццяўляе імклівы кідок у паўднёвую частку краіны і ўжо [[12 мая]] захоплівае [[Ротэрдам]]. [[15 мая]] Нідэрланды капітулююць. [[Другі ўрад дэ Гера|Галандскі ўрад]] [[Дырк Ян дэ Гер|Д. Я. дэ Гера]] і каралеўская сям'ясям’я выехалі ў Вялікабрытанію. Лічылася, што ў адплату за нечаканы для немцаў упарты супраціўленне нідэрландцаў, Гітлер ужо пасля падпісання акта аб капітуляцыі загадаў падвергнуць бамбаванням Ротэрдам, што не было выклікана ваеннай неабходнасцю і прывяло да велізарных разбурэнняў і ахвяр сярод мірнага насельніцтва. На [[Нюрнбергскі працэс|Нюрнбергскім працэсе]] высветлілася, што бамбардзіроўка Ротэрдама адбывалася [[14 мая]], а ўрад Нідэрландаў капітуляваў толькі пасля бамбардзіроўкі і пагрозы бамбардзіровак [[Амстэрдам]]а і [[Гаага|Гаагі]].
 
У Бельгіі нямецкія дэсантнікі [[10 мая]] захапілі масты праз [[Альберт-канал]], што дало магчымасць буйным нямецкім танкавым сілам фарсіраваць яго да падыходу саюзнікаў і выйсці на бельгійскую раўніну. [[17 мая]] капітулюваў [[Брусель]].
 
Але галоўны ўдар нанесла [[Група армій «A»|група армій «А»]]. Акупаваўшы [[10 мая]] Люксембург, тры танкавых дывізіі Гудэрыяна перасяклі паўднёвыя [[Ардэны]] і [[14 мая]] пераправіліся праз раку [[Маас]] з захада ад [[Седан (горад)|СеданСедана]]а. Адначасова танкавы корпус [[Герман Гот|Г. Гота]] прарываецца праз цяжкапраходныя для цяжкай тэхнікі паўночныя Ардэны і [[13 мая]] фарсіруе раку Маас на поўнач ад [[Дзінан]]а. Нямецкая танкавая армада накіроўваецца на захад. Запозненыя атакі французаў, для якіх прарыў немцаў праз [[Ардэны]] аказваецца поўнай нечаканасцю, не ў стане стрымаць яе. Фартыфікацыйныя ўмацаванні, на якія ўскладаліся вялікія спадзяванні, [[Штурм форта Эбен-Эмаэль|выявіліся малакарыснымі]]. [[16 мая]] часці Гудэрыяна дасягаюць Уазы; [[20 мая]] яны выходзяць да ўзбярэжжа [[Па-дэ-Кале]] недалёка ад [[Абвіль|Абвіля]] і паварочваюць на поўнач у тыл саюзным войскам. 28 англа-франка-бельгійскіх дывізій аказваюцца ў апанаванні.
 
Спроба французскага камандавання арганізаваць [[21 мая|21]]—[[23 мая]] контрудар у [[Арас]]а магла б быць паспяховай, але Гудэрыян коштам амаль цалкам знішчанага танкавага батальёна спыняе яе. [[22 мая]] Гудэрыян адразае саюзнікам шляхі адступлення да [[Булонь-сюр-Мер|Булоні]], [[23 мая]] — да Кале і выходзіць да [[Граўлін]]а ў 10 кіламетрох ад [[Дзюнкерк]]а, апошняга порта, праз які англа-французскія войскі маглі эвакуіравацца, аднак [[24 мая]] ён вымушаны спыніць наступ на двое сутак па цяжкавытлумачальным асабістым загадзе Гітлера («Цуд пад Дзюнкеркам», па іншай версіі, прычынай прыпынку быў не загад Гітлера, а ўваход танкаў у зону дзеяння карабельнай артылерыі англійскага флоту, якая магла расстрэльваць немцаў практычна беспакарана). Перапынак дазволіў саюзнікам умацаваць абарону Дзюнкерка і пачаць [[Дзюнкеркская аперацыя|аперацыю «Дынама»]] па эвакуацыі сваіх сіл морам. [[26 мая]] нямецкія войскі прарываюць бельгійскі фронт у Заходняй [[Фландрыя|Фландрыі]], і [[28 мая]] Бельгія насуперак патрабаванням саюзнікам капітулюе. [[Трэці ўрад П'ерло|Бельгійскі ўрад]] [[Юбер П'ерло|Ю. П'ерлоП’ерло]] выехаў у Францыю, потым у Вялікабрытанію; а кароль [[Леапольд III, кароль Бельгіі|Леапольд III]] застаўся ў краіне ў якасці [[Ваеннапалонны|ваеннапалоннага]]. У той жа дзень у раёне [[Ліль]] немцы атачаюць буйную французскую групоўку, якая здаецца [[31 мая]]. Частка французскіх войскаў і амаль уся англійская армія (224 тыс.) былі вывезены на брытанскіх караблях праз Дзюнкерк. Немцы захопліваюць усю брытанскую і французскую артылерыю і бронітэхніку, транспартныя сродкі, кінутыя саюзнікамі пры адступленні. Пасля Дзюнкерка Вялікабрытанія апынулася практычна бяззбройнай, нягледзячы на тое, што захавала асабісты склад арміі. Аднак некаторыя замежныя гісторыкі схільныя да думкі, што менавіта пад Дзюнкеркам Германія прайграла вайну. Французы лічылі, што Вялікабрытанія прыкладае мала намаганняў да абароны Францыі, напр., ашчаджае свае паветраныя сілы і экспедыцыйны корпус. Брытанцы лічылі, што важней працягваць вайну, а дзеля гэтага трэба захаваць сілы.
 
[[5 чэрвеня]] нямецкія войскі пачалі наступ на ўчастку [[Лан (горад)|Лан]] — [[Абвіль]]. Спробы французскага камандавання спешна закрыць пралом у абароне непадрыхтаванымі дывізіямі не маюць плёну. Французы прайграюць адну бітва за адной. Абарона французаў распадаецца, і камандаванне спешна адводзіць войскі на поўдзень.
 
[[10 чэрвеня]] [[Італія]] аб'яўляеаб’яўляе вайну Вялікабрытаніі і Францыі. Італьянскія войскі ўрываюцца ў паўднёвыя раёны Францыі, аднак далёка прасунуцца не змаглі. У той жа дзень французскі ўрад эвакуіруецца з [[Парыж]]у. [[11 чэрвеня]] немцы перапраўляюцца праз Марна ў [[Шато-Цьеры]]. [[Чэрчыль|У. Чэрчыль]], [[Эдуард Вуд, 1-ы граф Галіфакс]] і [[Уільям Эйткен, 1-ы барон Бівербрук]] у апошні раз, і безвынікова, сустракаліся з [[Поль Рэйно|П. Рэйно]] [[13 чэрвеня]] 1940 у [[Горад Тур|Туры]], спрабуючы дамагчыся пераходу французскага флоту ў брытанскія парты. Апошняя спроба ўтрымаць саюз ад распаду, прапануючы «непарушны саюз дзвюх краін», была зроблена [[16 чэрвеня]] 1940, але французы ад гэтага адмовіліся. [[14 чэрвеня]] нямецкія войскі без бою ўступаюць у Парыж, а праз два дні выходзяць у даліну Роны. [[16 чэрвеня]] маршал [[Анры Петэн|Петэн]] фарміруе [[Урад Петэна|новы ўрад Францыі]], які ўжо ў ноч на [[17 чэрвеня]] звяртаецца да Германіі з просьбай аб перамір'іперамір’і. [[18 чэрвеня]] французскі генерал [[Шарль дэ Голь]], які збег у [[Лондан]], заклікае французаў працягваць супраціўленне. [[21 чэрвеня]] немцы, не сустракаючы ўжо практычна ніякага супраціўлення, дасягаюць [[Луара|Луары]] на ўчастку [[Нант]] — [[Тур (горад)|Тур]], у той жа дзень іх танкі займаюць [[Ліён]].
 
[[22 чэрвеня]] ў [[Камп'ен]]е ў тым жа вагоне, у якім была падпісана капітуляцыя Германіі ў 1918, было падпісана [[Камп'енскае перамір'е 1940]], па якім Францыя згаджалася на акупацыю большай часткі сваёй тэрыторыі, дэмабілізацыю амаль усяго сухапутнага войска і інтэрнаванне ВМФ і авіяцыі. У свабоднай зоне ў выніку дзяржаўнага перавароту [[10 ліпеня]] ўсталёўваецца аўтарытарны [[рэжым Вішы]], які ўзяў курс на цеснае супрацоўніцтва з Германіяй. Нягледзячы на ​​ваенную слабасць Францыі, паражэнне гэтай краіны было настолькі раптоўным і поўным, што не паддавалася ніякаму рацыянальнаму тлумачэнню. Перамір'еПерамір’е не было прызнана часткай палітычных дзеячаў і ваенных. Значнай постаццю сярод іх быў [[Шарль дэ Голь|Ш. дэ Голь]], які ўцёк у апошні момант у Вялікабрытанію, і адтуль звярнуўся па радыё са зваротам да французаў працягваць барацьбу: «Францыя прайграла бітву, але не вайну». Брытанскі ўрад прызнаў дэ Голя кіраўніком сіл [[Свабодная Францыя|Свабоднай Францыі]], якая проціпастаўлялася ўраду Вішы.
 
Галоўнакамандуючы ВМС вішыцкай Францыі [[Франсуа Дарлан]] аддаў загад аб адводзе ўсяго французскага флоту да берагоў [[Французская Паўночная Афрыка|Французскай Паўночнай Афрыкі]]. Паводле абяцання А. Гітлера, французскі флот заставаўся ў французскіх руках. Але небяспека захопу яго немцамі была рэальнай. У Вялікабрытаніі не ведалі пра дырэктыву ад 24 чэрвеня 1940 [[Франсуа Дарлан|Ф. Дарлана]] на патапленне флоту ў выпадку такой небяспекі, і, відавочна, не сталі б спадзявацца ані на яе, ані на абяцанне А. Гітлера. З-за асцярогі, што ўвесь французскі флот можа патрапіць пад кантроль Германіі і Італіі, [[3 ліпеня]] 1940 года брытанскія ваенна-марскія сілы і авіяцыя ў рамках [[Аперацыя Катапульта|аперацыі «Катапульта»]] нанеслі [[Атака на Мерс-эль-Кебір|ўдары па французскіх караблях]] у [[Мерс-эль-Кебір]]ы. Да канца ліпеня брытанцы знішчылі альбо нейтралізавалі амаль увесь французскі флот. Урад вішыцкай Францыі не абвясціў вайны, але разарваў дыпламатычныя зносіны з Вялікабрытаніяй.
Радок 443 ⟶ 444:
{{Асноўны артыкул|Далучэнне Прыбалтыкі да СССР|Анэксія СССР Бесарабіі і Паўночнай Букавіны}}
[[Выява:Riga 1940 Soviet Army.jpg|thumb|Савецкія войскі ўступаюць у [[Рыга|Рыгу]]. [[17 чэрвеня]] [[1940]]]]
Яшчэ ўвосень [[1939]] года [[Эстонія]], [[Латвія]] і [[Літва]] падпісалі з СССР дагаворы пра ўзаемадапамогу, таксама вядомыя як дагаворы пра базы, у адпаведнасці з якімі на тэрыторыі гэтых краін былі размешчаны савецкія ваенныя базы. [[17 чэрвеня]] [[1940]] года СССР прад'яўляепрад’яўляе прыбалтыйскім дзяржавам ультыматум, патрабуючы адстаўкі ўрадаў, фарміраванні замест іх народных урадаў, роспуску парламентаў, правядзенні пазачарговых выбараў і згоды на ўвод дадатковага кантынгенту савецкіх войскаў. У такім становішчы прыбалтыйскія ўрады былі вымушаны прыняць гэтыя патрабаванні. Пры актыўнай падтрымцы з Масквы, у Эстоніі, Латвіі і Літве адначасова адбываюцца дзяржаўныя [[Сонечная рэвалюцыя, Эстонія|перавароты]]. Да ўлады прыходзяць камуністычныя, прамаскоўскія ўрады.
 
Пасля ўводу на тэрыторыю Прыбалтыкі дадатковых часцей Чырвонай Арміі, у сярэдзіне ліпеня 1940 года ў Эстоніі, Латвіі і Літве, ва ўмовах значнай савецкай ваеннай прысутнасці, праводзяцца [[Выбары ў Рыйгівалікагу, 1940|безальтэрнатыўныя]] выбары ў вярхоўныя органы ўлады. Камуністычна настроеныя партыі былі адзінымі партыямі, дапушчанымі да выбараў. У сваіх перадвыбарных праграмах яны ні словы не згадвалі пра планы далучэння да СССР<ref name="semirjaga">Семірага М. І. [http://militera.lib.ru/research/semiryag11/app.html#664 Таямніцы сталінскай дыпламатыі 1939—1941] — М.: Вышэйшая школа., 1992.</ref>. [[21 ліпеня]] 1940 года зноў абраныя парламенты, у складзе якіх апынулася прасавецкі настроеная большасць<ref name="semirjaga" />, абвяшчаюць стварэнне савецкіх сацыялістычных рэспубалік і накіроўваюць Вярхоўным Савеце СССР прашэння пра ўступ у Савецкі Саюз. [[3 жніўня]] [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Літоўская ССР]], [[5 жніўня]] — [[Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Латвійская ССР]], а [[6 жніўня]] — [[Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Эстонская ССР]] былі прыняты ў склад СССР.
Радок 452 ⟶ 453:
{{Асноўны артыкул|Бітва за Брытанію|аперацыя «Марскі леў»}}
[[File:News. V.E. Day BAnQ P48S1P12270.jpg|thumb|''Montreal Daily Star'': «Germany Quit», May 7, 1945]]
У канцы мая 1940, пасля прайгранай кампаніі ў Францыі, у брытанскіх вярхах існавала думка ([[Эдуард Вуд, 1-ы граф Галіфакс|Э. Галіфакс]], [[Невіл Чэмберлен|Н. Чэмберлен]]) пра магчымасць падпісання міру з Германіяй. Аднак, такія дзеячы, як [[Чэрчыль|У. Чэрчыль]], [[Грынвуд]], [[Этлі]], рашуча выступілі супраць. У сваю чаргу, Германія не спяшалася рабіць рашучых ваенных крокаў супраць Вялікабрытаніі, мяркуючы, што тая, пазбаўленая кантынентальнага саюзніка, выйдзе з барацьбы. Апроч таго, [[А. Гітлер]] лічыў самым пажаданым для Германіі мір менавіта з Вялікабрытаніяй, што стварала б буферную зону на захадзе Еўропы, і практычна ліквідавала б ваенную пагрозу Германіі з гэтага боку. А. Гітлер выступіў з прамовай у [[рэйхстаг]]у [[19 ліпеня]] [[1940]], заклікаючы Вялікабрытанію да «розуму і здаровага сэнсу», не прапануючы, аднак, умеркаваных умоў, а толькі пагражаючы Брытаніі «бясконцымі пакутамі і няшчасцямі» ў выніку адмовы. Чэрчыль у пачатку жніўня 1940, сфармуляваў патрабаванні Вялікабрытаніі да Германіі  — вярнуць усе ваенныя тэрытарыяльныя здабыткі, і даць гарантыі непаўтарэння падобнага, дзеля таго, каб Вялікабрытанія наогул пачала размовы. Мэта Вялікабрытаніі, такім чынам, вызначылася як «безагаворачная капітуляцыя Германіі»<ref>Taylor, A.J.P. The Second World war... war… — P. 424, 425.</ref>.
 
Пасля капітуляцыі Францыі Германія прапануе Вялікабрытаніі скласці мір, аднак атрымлівае адмову. [[16 ліпеня]] [[1940]] А. Гітлер выдае дырэктыву пра захоп Вялікабрытаніі пад кодавай назвай [[аперацыя «Марскі леў»|«Марскі леў»]]. Аднак камандаванне [[крыгсмарынэ|нямецкіх ВМС]] і сухапутных сіл, спасылаючыся на моц брытанскага флоту і адсутнасць у [[вермахт]]у досведу дэсантных аперацый, патрабуе ад ВПС спачатку забяспечыць [[панаванне ў паветры]]. Са жніўня немцы пачынаюць бамбаванні Вялікабрытаніі з мэтай падарваць яе ваенна-эканамічны патэнцыял, дэмаралізаваць насельніцтва, падрыхтаваць уварванне і ў канчатковым рахунку прымусіць яе да капітуляцыі. [[Люфтвафэ]] і ВМС здзяйсняюць сістэматычныя напады на англійскія караблі і канвоі ў [[Ла-Манш]]ы. З [[4 верасня]] нямецкая авіяцыя прыступае да масіраваных бамбардзіровак англійскіх гарадоў на поўдні краіны: [[Лондан]], [[Горад Рочэстэр, Кент|Рочэстэр]], [[Бірмінгем]], [[Манчэстэр]].
Радок 458 ⟶ 459:
Нягледзячы на тое, што англічане панеслі падчас бамбардзіровак вялікія страты сярод мірнага насельніцтва, ім у сутнасці атрымліваецца выйграць Бітву за Брытанію — Германія вымушана адмовіцца ад правядзення дэсантнай аперацыі. Са снежня актыўнасць германскіх ВПС значна змяншаецца з-за пагаршэлых пагодных умоў. Дамагчыся сваёй галоўнай мэты — вывесці Вялікабрытанію з вайны — немцам так і не атрымалася.
 
=== Бітвы ў Афрыцы, Міжземнамор'іМіжземнамор’і і на Балканах ===
{{Асноўны артыкул|Паўночна-Афрыканская кампанія|Усходне-Афрыканская кампанія|Італа-грэчаская вайна}}
Пасля падзення Францыі ў [[Міжземнамор'е|Міжземнамор'іМіжземнамор’і]] заставаліся брытанскія флот і армія, якая стаяла ў [[Егіпет|Егіпце]] дзеля абароны [[Суэцкі канал|Суэцкага канала]]. З шэрагу прычын брытанскія ўлады жадалі ўтрымліваць брытанскую прысутнасць у Міжземнамор'іМіжземнамор’і, не зважаючы на патрэбныя дзеля гэтага траты, і нават ахвяруючы ваеннымі інтарэсамі ў іншых рэгіёнах. Сярод прычын называліся: утрыманне суднаходства праз Міжземнае мора і Суэцкі канал (хоць пасля ўступлення Італіі ў вайну такое суднаходства і так было спынена, да 1943), намер не прапусціць немцаў да нафты Іраку і Ірану (хоць немцы і не мелі намеру такога руху). Больш важлівымі былі надзеі брытанцаў зрабіць сваімі саюзнікамі каланіяльныя ўладанні Францыі ў Заходняй Афрыцы і Турцыю, але і гэтыя надзеі не спраўдзіліся. Нарэшце, брытанцы не жадалі траціць магчымасці ўдару, з цягам часу, у «мяккае чэрава Еўропы» ― Балканы<ref>Taylor, A.J.P. The Second World war... war… — P. 439.</ref>. Пасля таго, як пачатковыя нямецкія планы перадачы Салонікаў ад Грэцыі да Балгарыі былі адкінуты, і пасля таго, як Грэцыя адмовілася ад пасрэдніцтва Германіі ў перагаворах між ёй і Італіяй<!-- датычна чаго? --> (снежань 1940), быў укладзены план акупацыі ўсёй Грэцыі<ref>Taylor, A.J.P. The Second World war... war… — P. 442.</ref>. У гэтым Германія разлічвала на дапамогу Балгарыі. Са студзеня 1941 на Балгарыю чыніўся ціск, і краіна ўвайшла ў [[Траісты пакт]]. Германскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Балгарыі 1 сакавіка 1941<ref>Фуллер, Дж. Ф.  С.  Вторая мировая война 1939-1945 1939—1945 гг.: Стратегический и тактический обзор / Дж. Ф.  С.  Фуллер; Пер. с англ. В.  А.  Герасимова и Н.  Н.  Яковлева; Под ред. [и с предисл.] полк. А.  Д.  Багреева.  — М.: Изд-во иностранной литературы, 1956.  — 550 с.  — С. 138, 139.</ref>.
 
Германія, са свайго боку, разглядала магчымасць захопу [[Гібралтар]]у і Паўночнай Афрыкі, і А. Гітлер спрабаваў далучыць да гэтай кампаніі [[Франка]] і [[Петэн]]а (сустрэчы ў Андаі, кастрычнік 1940). Франка адмовіўся, а Петэн быў прыхільнікам гэтай ідэі, разлічваючы на пераход Францыі са стану пераможаных у саюзнікі пераможцаў. Аднак, маючы на ўвазе верагодныя канфлікты з-за дзяльбы тэрыторый, і магчымае ўмяшальніцтва амерыканцаў, якое прывяло б да страты зручнай нейтральнасці [[Канарскія астравы|Канарскіх]] і [[Азорскія астравы|Азорскіх]] а-воў, такую кампанію адклалі, а пасля нападу на СССР і не разглядалі<ref>Taylor, A.J.P. The Second World war... war… — P. 433, 434.</ref>.
 
Пасля ўступа Італіі ў вайну, італьянскія войскі пачынаюць баявыя дзеянні за кантроль над [[Міжземнае мора|Міжземнамор'емМіжземнамор’ем]], [[Паўночная Афрыка|Паўночнай]] і [[Усходняя Афрыка|Усходняй Афрыкай]]. [[11 чэрвеня]] італьянская авіяцыя наносіць удар па брытанскай ваенна-марской базе на [[Мальта|Мальце]]. [[13 чэрвеня]] італьянцы бамбуюць брытанскія базы ў [[Кенія|Кеніі]]. Напачатку ліпеня італьянскія войскі ўрываюцца з тэрыторыі [[Эфіопія|Эфіопіі]] і [[Самалі]] ў брытанскія калоніі [[Кенія|Кенію]] і [[Судан]], аднак з-за нерашучых дзеянняў далёка прасунуцца ім не атрымліваецца. [[3 жніўня]] 1940 італьянскія войскі ўрываюцца ў [[Брытанскае Самалі]]. Карыстаючыся колькаснай перавагай, ім атрымліваецца выцесніць брытанскія і паўднёваафрыканскія войскі праз праліў у брытанскую калонію [[Адэн]].
 
Пасля капітуляцыі Францыі адміністрацыі некаторых французскіх калоній адмовіліся прызнаць [[Рэжым Вішы|вішыскі ўрад]]. У [[Лондан]]е генерал [[Шарль дэ Голь]] сфарміраваў рух «[[Змагарная Францыя]]», які не прызнаў ганебную капітуляцыю. Брытанскія ўзброеныя сілы разам з атрадамі «Змагарнай Францыі» пачынаюць барацьбу з вішыскімі войскамі за кантроль над калоніямі. Да верасня ім атрымліваецца мірным шляхам усталяваць кантроль практычна над усёй [[Французская Экватарыяльная Афрыка|Французскай Экватарыяльнай Афрыкай]]. [[27 кастрычніка]] ў [[Бразавіль|Бразавіле]] ўтвораны вышэйшы орган кіравання французскімі тэрыторыямі, занятымі войскамі Дэ Голя, — Рада абароны Імперыі. [[24 верасня]] брытанскія войскі і часці «Змагарнай Францыі» трываюць паражэнне ад вішыскіх войскаў у [[Сенегал]]е ([[Дакарская аперацыя]]). Аднак у лістападзе ім атрымліваецца захапіць [[Габон]] ([[Габонская аперацыя]]).
 
[[13 верасня]] італьянцы ўрываюцца з тэрыторыі [[Лівія|Лівіі]] ў брытанскі [[Егіпет]]. Заняўшы [[16 верасня]] [[Сідзі-Барані]], італьянцы спыняюцца, а англічане адыходзяць да [[Мерса-Матрух]]. Каб палепшыць сваё становішча ў [[Афрыка|Афрыцы]] і [[Міжземнае мора|Міжземнамор'іМіжземнамор’і]], італьянцы вырашаюць захапіць [[Грэцыя|Грэцыю]]. Пасля адмовы грэчаскага ўрада прапусціць італьянскія войскі на сваю тэрыторыю, [[28 кастрычніка]] 1940 Італія пачынае наступ. Італьянцам атрымліваецца захапіць частку грэчаскай тэрыторыі, аднак да [[8 лістапада]] яны спынены, а [[14 лістапада]] грэчаскае войска пераходзіць у контрнаступленне, цалкам вызваляе тэрыторыю краіны і ўступае ў [[Албанія|Албанію]].
 
[[Выява:Awm 005392 2nd11th.jpg|thumb|Аўстралійскія салдаты ў Паўночнай Афрыцы. [[21 студзеня]] [[1941]]]]
Радок 475 ⟶ 476:
Напачатку студзеня англічане прадпрымаюць таксама наступ ва Усходняй Афрыцы. Адбіўшы [[21 студзеня]] ў італьянцаў [[горад Касала|Касалу]], яны ўрываюцца з [[Судан]]а ў [[Эрытрэя|Эрытрэю]], захопліваюць [[Керэн]] ([[27 сакавіка]]), [[Асмера|Асмеру]] ([[1 красавіка]]) і порт [[Масава]] ([[8 красавіка]]). У лютым брытанскія войскі з [[Кенія|Кеніі]] пранікаюць у [[Італьянскае Самалі]]; [[25 лютага]] яны займаюць порт [[Магадзіша]], а затым паварочваюць на поўнач і ўступаюць у [[Эфіопія|Эфіопію]]. [[16 сакавіка]] англійскі дэсант высаджваецца ў [[Брытанскае Самалі|Брытанскім Самалі]] і неўзабаве наносіць там паражэнне італьянцам. Разам з англійскімі войскамі ў Эфіопію прыбывае зрынуты італьянцамі ў [[1936]] годзе імператар [[Хайле Селасіе]]. Да англічанін далучаюцца шматлікія атрады эфіопскіх партызан. [[17 сакавіка]] брытанскія і эфіопскія войскі займаюць [[Джыджыга|Джыджыгу]], [[29 сакавіка]] — [[Харар]], [[6 красавіка]] — сталіцу Эфіопіі [[Адыс-Абеба|Адыс-Абебу]]. Італьянская каланіяльная імперыя ва Усходняй Афрыцы спыняе існаванне. Рэшткі італьянскіх войскаў працягваюць супраціўленне на тэрыторыі Эфіопіі і Самалі да [[27 лістапада]] 1941 года.
 
Са студзеня [[1941]] брытанскі ўрад разглядаў магчымасць ваеннага ўмяшання ў Грэцыю. Такое ўмяшанне было палітычна прывабным для брытанцаў, якія далі Грэцыі ў свой час гарантыі бяспекі, і стваралі тэарэтычныя магчымасці для ажыццяўлення чэрчылеўскага плану балканскай антынямецкай кааліцыі (Турцыя, Грэцыя, Югаславія). Войскі і авіяцыю дзеля высадкі ў Грэцыі брытанцы забралі з Паўночнай Афрыкі, пакідаючы там мінімум сіл, а свой паспяховы наступ у Паўночнай Афрыцы спынілі, не давёўшы да канца (сярэдзіна лютага 1941). Высадка ў Грэцыі пачалася 7 сакавіка 1941<ref>Лиддел Гарт, Б. Вторая мировая война: [Очерк] / Б. Лиддел Гарт; Пер. с англ. В.  В.  Борисова [и др.]; Под ред. и с предисл. О.  А.  Ржешевского.  — М.: Воениздат, 1976.  — 679 с.  — С. 143.</ref>. У сакавіку 1941 года ў марской бітве каля астравы [[Крыт]] англічане наносяць чарговую паражэнне італьянскаму флоту. [[9 сакавіка]] італьянскія войскі прадпрымаюць новы наступ супраць грэкаў, аднак падчас шасцідзённых бязлітасных баёў яны трымаюць поўную паражэнне і да [[26 сакавіка]] вымушаны адысці на зыходныя пазіцыі. Таксама на Балканах Германія разлічвала на спрыяльны нейтралітэт Югаславіі, якую, пасля моцнага нямецкага дыпламатычнага ціску ў сакавіку 1941, удалося схіліць да ўваходжання ў склад краін Восі (25 сакавіка 1941), і атрымаць магчымасць пропуску войскаў праз яе тэрыторыю, хоць і не праз югаслаўскую чыгунку<ref>Фуллер, Дж. Ф.  С.  Вторая мировая война 1939-1945 гг...1939—1945 гг… — С. 139; Taylor, A.J.P. The Second World war... war… — P. 442.</ref>.
 
Пацярпеўшы поўную паражэнне на ўсіх франтах, [[Беніта Мусаліні]] вымушаны прасіць дапамогі ў А. Гітлера. У лютым 1941 года ў [[Лівія|Лівію]] прыбывае нямецкі экспедыцыйны корпус пад камандаваннем генерала [[Эрвін Ромель|Э. Ромеля]]. [[31 сакавіка]] 1941 года італа-нямецкія войскі пераходзяць у наступ, адбіваюць у англічанін [[Кірэнаіка|Кірэнаіку]] і выходзяць да меж Егіпту, пасля чаго фронт у Паўночнай Афрыцы стабілізуецца да лістапада 1941 года. Ва Усходняй Афрыцы італьянцы былі разбітыя, іх апошнія войскі там здаліся [[19 мая]] 1941. Урад ЗША зняў статус ваеннай зоны з Чырвонага мора, і амерыканскія судны пачалі давозіць грузы да Суэцкага канала<ref>Taylor, A.J.P. The Second World war... war… — P. 443, 444.</ref>. Каб прадухіліць магчымае ўступленне ў вайну Турцыі, брытанскія войскі разам з сіламі Свабоднай Францыі захапілі падкантрольную ўраду Вішы Сірыю (8 чэрвеня―14 ліпеня 1941), устанавілі там саюзніцкі акупацынйы рэжым<ref>Фуллер, Дж. Ф.  С.  Вторая мировая война 1939-1945 гг...1939—1945 гг… — С. 152.</ref>.
 
Хутка пасля падпісання Югаславіяй Траістага пакту, югаслаўскія ваенныя, незадаволеныя гэтым, учынілі вайсковы пераварот (27 сакавіка 1941). Новы ўрад выйшаў з пакту. Германскія войскі, якія рыхтаваліся да нападу на СССР, былі павернуты на Югаславію, і Германія пачала сваю балканскую кампанію адначасным нападам на Грэцыю і Югаславію (6 красавіка 1941)<ref>Фуллер, Дж. Ф.  С.  Вторая мировая война 1939-1945 гг...1939—1945 гг… — С. 139.</ref>. Югаслаўскія войскі супраціўляліся да [[17 красавіка]] [[1941]]. Падзенне Югаславіі пагоршыла і стратэгічную сітуацыю ў Грэцыі. Грэчаскія войскі ў [[Эпір]]ы здаліся [[21 красавіка]] 1941, нямецкія войскі ўступілі ў [[Афіны]] [[27 красавіка]] 1941. Брытанскі экспедыцыйны корпус быў эвакуіраваны 26—28 красавіка 1941, значная яго частка ― на востраў Крыт (заняты брытанцам з 1 лістапада 1940).
 
Пасля падзення Францыі і Галандыі, і ва ўмовах паветрана-марской блакады Вялікабрытаніі, на Далёкім Усходзе стварыўся вакуум улады. Без падтрымкі сваіх [[Метраполія, дзяржава|метраполій]] засталіся [[Французскі Індакітай]] і [[Галандская Вест-Індыя]], брытанскія ўладанні на [[Малайскі паўвостраў|Малайскім паўвостраве]].
Радок 487 ⟶ 488:
Так, у верасні 1940 японцы вымусілі французскі ўрад Вішы згадзіцца на «ахоўную» акупацыю партоў Французскага Індакітая (у 1941 ― і тэрыторыі), якія былі ў далейшым выкарыстаны японцамі для баявых дзеянняў супраць Паўднёвага Кітая, а з лістападу 1940 ― і для перагрупіроўкі войскаў, прызначаных для ўварвання ў [[Філіпіны]] і Галандскую Ост-Індыю.
 
ЗША меркавалі, што падтрымка імі Вялікабрытаніі з'яўляеццаз’яўляецца абсалютна неабходнай, і, хоць быўшы тады нейтральнай краінай, дапамагалі Вялікабрытаніі ваеннымі рэсурсамі. З Японіяй ЗША жадалі падпісаць пагадненне. Аднак, разуменне такога пагаднення амерыканцамі было практычна процілеглым японскаму, закладаючы, напрыклад, сыход Японіі з усяго Кітая, апроч Маньчжурыі, аднаўленне [[Палітыка адчыненых дзвярэй у Кітаі|палітыкі «адчыненых дзвярэй»]]. Пры гэтым, [[Рузвельт]], насупор спадзяванням японцаў, імкнуўся да пагаднення так, што <u>ўзмацняў</u> амерыканскі фінансавы і эканамічны ціск на Японію пры кожным яе ваенным ажыўленні на Далёкім Усходзе ўзмацняўся, што, у выніку, прывяло да дыпламатычнага тупіка<ref>Taylor, A.J.P. The Second World war... war… — P. 436.</ref>.
 
У канцы сакавіка—1 чэрвеня 1941 адбываліся антыбрытанскія ваенныя выступленні ў Іраку, інспіраваныя Германіяй, якія, аднак, скончыліся паразай пранямецкіх сіл<ref>Фуллер, Дж. Ф.  С.  Вторая мировая война 1939-1945 гг...1939—1945 гг… — С. 148.</ref>.
 
=== Змены ў складзе кааліцый ===
Паступова пачынае пераглядаць свой знешнепалітычны курс урад [[ЗША]]. Ён усё больш актыўна падтрымлівае Вялікабрытанію, становячыся яе «неваюючым саюзнікам» (гл. [[Атлантычная хартыя]]). У маі [[1940]] года [[Кангрэс ЗША]] сцвярджае суму ў 3 млрд долараў на патрэбы войска і флоту, а ўлетку — у 6,5 млрд, у тым ліку 4 млрд на будаўніцтва «флоту двух акіянаў». Павялічваюцца пастаўкі ўзбраення і рыштункі для Вялікабрытаніі. [[2 верасня]] 1940 ЗША перадаюць Вялікабрытаніі 50 эсмінцаў у абмен на арэнду 8 ваенных баз у англійскіх калоніях у Заходнім паўшар'іпаўшар’і. Паводле прынятага кангрэсам ЗША [[11 сакавіка]] 1941 года закону пра перадачу ваенных матэрыялаў ваюючым краінам у пазыку ці ў арэнду (гл. [[Ленд-ліз]]), Вялікабрытаніі асігнавана 7 млрд долараў. Пазней ленд-ліз распаўсюджваецца на [[Кітай]], [[Грэцыя|Грэцыю]] і [[Югаславія|Югаславію]]. Паўночная Атлантыка абвешчана «зонай патруліравання» ваеннага флоту ЗША, які адначасова прыступае да канваіравання гандлёвых судоў, якія накіроўваюцца ў Вялікабрытанію.
 
Тым часам, пасля правалу аперацыі па захопу Вялікабрытаніі, Гітлер вырашыў далучыць да вайны супраць Вялікабрытаніі СССР, з якім былі ўсталяваны сяброўскія адносіны год назад. У перамовах 12 і 13 кастрычніка [[1940]] года нямецкія дыпламаты прапануюць СССР далучыцца да {{comment|[[Берлінскі пакт|Берлінскага пакту]]|Берлінскі пакт - дагавор аб падзеле свету паміж прадстаўнікамі Германіі (Рыбентроп), Італіі (Чыяна) і Японіі (Курусу), заключаная 27 верасня 1940 года ў Берліне тэрмінам на 10 гадоў}} ў надзеі, што Савецкі Саюз прыме ўдзел у стварэнні магутнага «Кантынентальнага блока» ({{lang-de|Gewaltigen Kontinentalblock}}). У выпадку згоды, свет быў бы падзелены так, што Германія атрымлівала б Еўропу, Італія ― Міжземнамор'еМіжземнамор’е, Японія ― Далёкі Усход, СССР ― Іран і Індыю, што ў канчатковым рахунку прывядзе да капітуляцыі Вялікабрытаніі і яе саюзнікаў.
 
Нямецкім Генеральным штабам яшчэ да перамоў быў [[13 ліпеня]] складзены план ваенных дзеянняў супраць СССР. Тады Гітлеру стала ясна, што Англія сур'ёзнасур’ёзна разлічвае на дапамогу з боку СССР. Таксама да 12 лістапада Гітлерам было падпісана ўказанне ({{lang-de|Weisung Nr.18}}), паводле якога ўсе аддадзеныя раней вусновыя распараджэнні пра падрыхтоўку да вайны, павінны былі выконвацца, незалежна ад вынікаў перамоў<ref name="Chr.1940">Chronik 1940. Chronik Verlag. Dortmund 1989. ISBN 3-611-00075-2.</ref>.
 
На перамовах у Берліне [[12 лістапада]] [[Вячаслаў Молатаў]] падкрэсліў, што Савецкі Саюз слаба зацікаўлены ў праяве актыўнасці ў Азіі і не супраць далучыцца да «Пакта Восі» як партнёр, але пры ўмовах далучэння да сферы інтарэсаў СССР, акрамя Ірану, яшчэ Фінляндыі, Румыніі, Балгарыі і астатніх краін Балканскага паўвострава, а таксама Турцыі, і дазволіць працяглую прысутнасць савецкіх войскаў на пралівах [[Басфор]] і [[Дарданэлы]]. Гітлер стараўся зменшыць апетыты СССР, матывуючы гэта тым, што Фінляндыя істотна для Германіі пастаўкамі нікеля, а Румынія — нафтай, замест гэтага СССР прапаноўваўся Бліжэйшы Усход, Індыя і Іран. У выніку перамовы скончыліся [[14 лістапада]] нічым і ў «халоднай атмасферы».
 
[[25 лістапада]] [[Сталін]] змякчыў патрабаванні, паказаўшы, што ўмовай уступа СССР у пакт з'яўляеццаз’яўляецца згода на аб'явуаб’яву зонай інтарэсаў СССР Фінляндыі, Балгарыі, а таксама правы на стварэнне апорных пунктаў у Турцыі. Але нямецкі бок не адказаў наогул.
 
Пасля гэтага Гітлер сцвярджае план нападу на СССР. Для гэтых мэт Германія пачынае шукаць сабе саюзнікаў ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]]. [[20 лістапада]] да Траістага саюза далучаецца [[Венгрыя]], [[23 лістапада]] — [[Румынія]], [[24 лістапада]] — [[Славакія]], у [[1941]] годзе — [[Балгарыя]], [[Фінляндыя]] і [[Іспанія]]. [[25 сакавіка]] 1941 года да пакта далучаецца [[Югаславія]], аднак [[27 сакавіка]] ў [[Бялград]]зе адбываецца ваенны пераварот, і да ўлады прыходзіць урад [[Душан Сімавіч|Сімавіча]], якое аб'яўляеаб’яўляе каралём юнага [[Пётр II Карагеоргіевіч|Пятра II]] і абвяшчае нейтралітэт Югаславіі. [[5 красавіка]] Югаславія падпісвае з СССР [[дагавор пра дружбу і ненапад паміж СССР і Каралеўствам Югаславія|дагавор пра дружбу і ненапад]]. З прычыны непажаданага для Германіі развіцця падзей, Гітлер прымае рашэнне пра правядзенне ваеннай аперацыі супраць Югаславіі і дапамогу італьянскім войскам у Грэцыі.
 
== Гл. таксама ==
Радок 526 ⟶ 527:
[[Катэгорыя:Войны XX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Другая сусветная вайна| ]]
[[Катэгорыя:Войны Аўстраліі‎Аўстраліі]]
[[Катэгорыя:Войны Аўстрыі]]
[[Катэгорыя:Войны Балгарыі‎Балгарыі]]
[[Катэгорыя:Войны Бельгіі]]
[[Катэгорыя:Войны Бразіліі]]
[[Катэгорыя:Войны Венгрыі‎Венгрыі]]
[[Катэгорыя:Войны Вялікабрытаніі‎Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Войны Германіі]]
[[Катэгорыя:Войны Грэцыі]]
[[Катэгорыя:Войны Егіпта‎Егіпта]]
[[Катэгорыя:Войны ЗША]]
[[Катэгорыя:Войны Ірака‎Ірака]]
[[Катэгорыя:Войны Італіі]]
[[Катэгорыя:Войны Канады]]
Радок 548 ⟶ 549:
[[Катэгорыя:Войны СССР]]
[[Катэгорыя:Войны Славакіі]]
[[Катэгорыя:Войны Турцыі‎Турцыі]]
[[Катэгорыя:Войны Фінляндыі]]
[[Катэгорыя:Войны Францыі]]