Яжовыя імяніны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 12:
 
== Гісторыя ==
Падчас напісання вершаў Ян Чачот знаходзіўся ў [[Мінск]]у як пісар Радзівілаўскай пракураторыі, створанай па загаду [[Імператар Расіі|імператарімператара]]а [[Аляксандр I (імператар расійскі)|Аляксандра I]] у лютым [[1814]] для ўпарадкавання спадчыны апошняга прадстаўніка нясвіжскай галіны [[Радзівілы|Радзівілаў]] [[Дамінік Геранім Радзівіл|Дамініка Радзівіла]]. Адсюль паэт адаслаў твор сябрам у [[Вільня|Вільню]], выказаўшы ў паэтычнай форме лёгкае шкадаванне, што ў той час, як яго прыяцелі «апаражняюць бутэлькі» ў вясёлым застоллі, ён «посціць, як святы», у Мінску, дзе яго прымушае «маршчыніць чало мазольная пасада пісара»<ref name=art19>{{артыкул|аўтар=[[Кастусь Цвірка|Цвірка, К.]]|загаловак=След на цаліку. Творчы шлях Яна Чачота|арыгінал=|спасылка=|аўтар выдання=|выданне=Роднае слова|тып=|месца=Мінск|выдавецтва=|год=1995|выпуск=|том=|нумар=3|старонкі=19|isbn=}}</ref>. Дасланыя вершы Яна Чачота на ўрачыстасці зачытвалі [[Адам Міцкевіч]] і [[Тамаш Зан]].
 
== Апісанне ==
Твор пабудаваны ў форме дыялогу, у якім прамаўляюць беларускія сяляне, што прыйшлі павіншаваць Яжоўскага на сваёй уласнай мове. Дзейнымі асобамі паэмы з’яўляюцца [[цівун]], [[войт]], дзясятнік, хор хлопцаў і дзяўчат і спеў Мікіты.
 
Як адзначае даследчык польскай літаратуры [[Станіслаў Лявонавіч Станкевіч|Станіслаў Станкевіч]], гэта была першапершая спроба Яна Чачота пісаць па-беларуску<ref name=stan38>{{кніга|аўтар = [[Станіслаў Станкевіч (кнігар)|Станкевіч, С]].|частка = Ян Чачот|загаловак = Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі|арыгінал = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej|адказны = Валерый Булгакаў|выданне = 1-е выд.|месца = Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства|год = 2010|старонкі = 38|старонак = 211|isbn = 83-60456-21-6}}</ref>. Уважаючы на тое, што ў той час не было ўнармаванага беларускага правапісу і граматыкі, паэт здолеў з нешматлікімі выняткамі дакладна перадаць [[Беларуская фанетыка|фанетычныя]] і марфалагічныя асаблівасці навагрудскай гаворкі беларускай мовы<ref name=stan38/>.
 
{{зноскі}}