Гісторыя футбола: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: па футболу → па футболе using AWB
арфаграфія, вікіфікацыя
Радок 3:
== Узнікненне гульні ў мяч ==
Рытуальныя гульні з мячом некалі былі распаўсюджаны на ўсіх [[кантынент]]ах.
Старажытныя скураныя мячы былі знойдзены пры раскопках у [[Старажытны Егіпет|Егіпце]] і [[Старажытная Грэцыя|Грэцыі]]. Згодна паданняў антычнасці, першы мяч дала Эрасу багіня [[Афрадыта]], сказаўшы яму такія словы: «Я даю табе цудоўную цацку: гэта шар хутка лятучы, іншай лепшай забавы табе не здабыць з рук [[Гефест]]а». У залежнасці ад рытуалу мяч мог сімвалізаваць і [[Сонца]], і [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяц]], і [[Планета Зямля|Зямлю]], і нават [[палярнае ззянне]].
 
У [[Аўстралія|Аўстраліі]] мячы рабілі са шкур сумчатых [[Пацукі|пацукоў]], мачавых пузыроў буйных жывёл, са скручаных валасоў.
[[Кітайцы|Кітайцам]] была вядома гульня цуцзю («штурхаць нагой»), якая ўваходзіла ў абавязковую праграму фізічнай падрыхтоўкі салдат. Згадкі пра цуцзю адносяцца да II стагоддзя да н.э. [[ФІФА]] ў [[2004]] годзе прызнала, што кітайскі варыянт футбола - — самы старажытны<ref>[http://www.newsland.ru/News/Detail/id/271499/cat/64/ Футбол прыдумалі кітайцы]{{ref-ru}}</ref>.
 
У [[Індзейцы|індзейцаў]] лакота гульня ў мяч называлася Тапа Банка Яп («кіданне мяча»). Яна з'явіласяз’явілася дзякуючы бачанню правадыра Уаскн Мані (які ідзе ў руху). Першапачаткова гэта гульня была накіравана на працвітанне племені. Для абраду неабходна была працяглая падрыхтоўка, на працягу якой будаваўся [[алтар]], які сімвалізаваў цэнтр Зямлі.
 
У [[Італія|Італіі]] гулялі ў кальчо. Гэта гульня можа лічыцца галоўным продкам [[футбол]]а, таму што ў ёй былі і нападаючыя, і абаронцы, і форварды, і суддзі.
 
У [[1313]] і [[1314]] гадах выйшлі ўказы англійскага [[Кароль|караля]] [[Эдуард II|Эдуарда II]], якія забаранялі ў [[Лондан]]е некантраляваную і небяспечную гульню, якая збірала вялікую колькасць людзей і заканчвалася шматлікімі пашкоджаннямі. Усяго да [[1667]] года ў Англіі выйшлі больш за 30 каралеўскіх указаў, якія ў тым ці іншым выглядзе забаранялі гульню ў [[футбол]]. Футбол (англ. football) станавіўся ўсё больш папулярным у [[Вялікабрытанія|Брытаніі]], футбалістам быў, у прыватнасці і сам, англійскі [[кароль]] [[Генрых VIII]]. Аб гульні згадвалі ў сваіх творах пісьменнікі XV-XVIIIXV—XVIII стагоддзяў такія як, [[Джуліян Барнс]] і [[Філіп Сідні]], драматургі [[Джон Дэй]] і сусветна вядомы [[Уільям Шэкспір]] (у п'есахп’есах «Кароль Лір» і «Камедыя памылак»).
 
== Арганізацыя футбола ==
 
=== Увядзенне ўніфікаваных правілаў гульні ===
Кембрыджскія правілы, першы ўніфікаваны збор футбольных правілаў, які быў складзены ў [[Кембрыджскі ўніверсітэт|Кембрыджскім універсітэце]] ў [[1848]] годзе. Стваральнікі Кембрыджскіх правілаў імкнуліся распрацаваць гульню, якая падыходзіла для студэнтаў, якія гулялі ў розныя формы гульні з мячом у прыватных школах. Да таго ж, амаль кожная школа і кожны [[футбольны клуб]] мелі свае ўласныя зборы правілаў. Адны правілы дапускалі вядзенне і перадачу мяча рукамі, іншыя - — забаранялі; у адных камандах колькасць гульцоў абмяжоўвалі, у іншых — не абмяжоўвалі; ў адных камандах дазвалялася штурхаць, рабіць падсечкі і біць саперніка па нагах, у іншых гэта было забаронена. Такім чынам, англійскі футбол знаходзіўся ў хаатычным стане. У [[1848]] годзе была зроблена першая сур'ёзнаясур’ёзная спроба выпрацаваць універсальны збор футбольных правілаў. Г. дэ Уінтан і Джон Чарльз Трынг з [[Кембрыджскі ўніверсітэт|Кембрыджскага ўніверсітэта]] сустрэліся з прадстаўнікамі прыватных школ Ітана, Хероў, Шрусберы, Рэгбі і Вінчэстара з мэтай сфармуліраваць і прыняць збор адзіных правілаў. Дыскусія працягвалася 7 гадзін і 55 мінут, у выніку якой быў апублікаваны дакумент пад назвай «Кембрыджскія правілы». Іх запазычылі многія каманды ў раёне Кембрыджа, але ўсеагульнага прызнання яны не атрымалі. Тым не менш, Кембрыджскія правілы сталі першымі распрацаванымі футбольнымі правіламі і прадвеснікамі сучаснага футбола. Яны адыгралі значную ролю ў фарміраванні сучасных футбольных правілаў.
 
У [[1863]] годзе Эбенізер Коб Морлі, адвакат з горада Кінгстан-апон-Хал, апублікаваў артыкул у газеце Белз лайф з прапановай стварыць кіруючы орган футбола. Ідэю Морлі падтрымалі кіраўнікі іншых футбольных клубаў, у выніку чаго такі кіруючы орган быў створаны. Морлі прымаў удзел у складанні першых Правілаў гульні ў футбол. Менавіта таму яго лічаць не толькі бацькам Футбольнай Асацыяцыі, але і бацькам футбола<ref>[http://www.timesonline.co.uk/tol/sport/football/article3694775.ece Бацька футбола заслугоўвае значна большага]{{ref-en}}</ref>. Морлі стаў першым сакратаром Футбольнай асацыяцыі Англіі (1863-18661863—1866) і другім яе прэзідэнтам ([[1867]]—[[1874]]).
 
26 кастрычніка [[1863]]  г. прадстаўнікі шэрагу футбольных клубаў сустрэліся ў карчме Муляроў (Freemasons 'Tavern) у [[Лондан]]е. Гэта было першапершае пасяджэнне Футбольнай асацыяцыі, першы афіцыйны футбольны орган. Па выніках сустрэчы ўдзельнікі пасяджэння звярнуліся з заклікам да прадстаўнікоў іншых прыватных школ Англіі далучыцца да асацыяцыі. За выключэннем Апінгема (Uppingham school), астатнія школы адмовіліся. Усяго было праведзена 6 сустрэчаў Футбольнай асацыяцыі з кастрычніка па снежань [[1863]] года. Найбольш прымальнымі для Асацыяцыі з'явілісяз’явіліся Кембрыджскія правілы, якія і былі прыняты за аснову 1 снежня [[1863]] года. Правілы забаранялі футбалістам перамяшчацца па полі з мячом у руках, блакіроўкі, штуршкі, падножкі і падсечкі, нанясенне ўдараў па нагах. Большасць дэлегатаў клубаў падтрымалі гэту прапанову за выключэннем Фрэнсіса Кэмпбела, прадстаўніка футбольнага клуба Блэкхет і першага кіраўніка фінансамі Футбольнай асацыяцыі. Падчас шостага і заключнага пасяджэння 8 снежня 1863 года, Фрэнсіс Кембелл паведаміў прысутным, што хоць [[футбольны клуб]] Блэкхет і зацвердзіў прынцыпы Асацыяцыі, але ён не можа пагадзіцца гуляць па новых правілах, якія забараняюць падножкі, падсечкі, і абвясціў аб выхадзе з арганізацыі. Па выніках сустрэчы 8 снежня Футбольная Асацыяцыя апублікавала [[Правілы гульні ў футбол]], першы падрабязны пералік правілаў, які пазней стаў вядомы пад назвай футбол.
 
Прынятыя членамі ФА Правілы гульні ў футбол вызначалі максімальную шырыню і даўжыню поля, працэдуру пачатку гульні з цэнтра поля, тлумачылі розныя тэрміны, уключаючы ўзяцце брамы, укідванні мяча ў гульню, становішча па-за гульні. Дотык да мяча і перадача мяча рукамі дазвалялася пры ўмове, што яго зловяць пасля першага адскоку. Нягледзячы на ўдакладненне характарыстык абутку (забаранялася нашэнне абутку з металічнымі шыпамі), не было канкрэтных правілаў па колькасці гульцоў, выканання пенальці, штрафных удараў, парушэнняў гульні або памераў [[Футбольны мяч|футбольнага мяча]]. Капітанам абедзвюх каманд неабходна было ўзгадняць гэтыя моманты перад пачаткам кожнага матча.
 
Устаноўленыя ФА правілы хутка ўступілі ў дзеянне, да якіх далучыліся клубы Шэфілд і Нотынгем. На працягу наступных двух гадоў далучыліся Чэстэрфілд і Стоўк. Зрэшты, ФА ў першыя дзесяць гадоў свайго існавання была не такая ўжо папулярная. За гэты перыяд у яе ўвайшло ўсяго 18 клубаў.
 
=== Першы афіцыйны турнір ===
У [[1867]] годзе быў уведзены першы ў свеце, як мяркуюць, афіцыйны футбольны турнір, кубак Юдана, найстарэйшы трафей, які існуе ў футболе, названы ў гонар мясцовага футбольнага энтузіяста і ўладальніка [[тэатр]]а Томаса Юдана. Спаборніцтвы праводзіліся ў два этапы. У першым праводзіліся стыкавыя матчы, г.зн. каманда, якая прайгравала, выбывала са спаборніцтва. У фінале сустрэліся тры каманды, якія згулялі па дзве сустрэчы паміж сабой па чарзе. На фінальнай стадыі турніру Хала нанёс два паражэнні клубам Норфалк і Макензі і атрымаў галоўны трафей. Другое месца заняў клуб Норфалк, які нанес паражэнне Макензі.
 
=== Першы Кубак футбольнай Асацыяцыі ===
20 ліпеня 1871 Чарльз Алкок выступіў з прапановай правядзення першага розыгрышу Кубка паміж членамі ФА. Кубак футбольнай Асацыяцыі ці, як яшчэ яго называюць, [[Кубак Англіі]], хутка набыў папулярнасць і праз некалькі гадоў усе клубы Англіі імкнуліся прыняць удзел у гэтых спаборніцтвах. Для гэтага яны павінны былі прыняць правілы ФА, што спрыяла хуткаму распаўсюджванню ўніверсальных футбольных правілаў. Гэтыя базавыя правілы сталі агульнапрызнанымі футбольнымі правіламі і сёння.
 
Першы турнір на Кубак Футбольнай Асацыяцыі Англіі быў праведзены ў [[1871]]—[[1872]] гадах. Каманда Куінс Парк у паўфінале першага розыгрышу Кубка Англіі згуляла ў нічыю з Уандэрэрс. У той перыяд правілы не прадугледжвалі дадатковы час або выкананне 11-метровых удараў для вызначэння пераможцы. Футбольны клуб Куінс Парк не здолеў знайсці грошы на паўторную паездку ў Лондан, і быў вымушаны зняцца са спаборніцтваў. Гэты выпадак паспрыяў фарміраванню Футбольнай асацыяцыі Шатландыі, хоць у далейшым Куінс Парк працягваў удзельнічаць у спаборніцтвах Кубка Англіі і нават двойчы выходзіў у фінал, пакуль у [[1887]] годзе ФА [[Шатландыя|Шатландыі]] забараніла сваім клубам удзельнічаць у іх.
 
У фінале розыгрышу першага Кубка Англіі ў прысутнасці 2000 балельшчыкаў сустрэліся каманды Уандэрэрс і Роял Інджынерс. Каманда Роял Інджынерс лічылася фаварытам гэтай сустрэчы, аднак адзін з гульцоў гэтай каманды атрымаў траўму і вымушаны быў пакінуць поле яшчэ ў пачатку гульні. Паколькі замен у тыя часы яшчэ не праводзілі, каманда гуляла ў меншасці і ў канчатковым выніку прайграла камандзе Уандэрэрс з лікам 1-0. У наступныя некалькі гадоў [[Кубак Англіі]] выйгравалі каманды Олд Эстоніянс, Уандэрэс, Роял Інджынерс і Оксфард Юніверсіці.
 
=== Першы рэгулярны чэмпіянат ===
Радок 44 ⟶ 45:
 
=== Арганізацыя міжнародных спаборніцтваў ===
Першая міжнародная гульня адбылася ў [[Шатландыя|Шатландыі]] 30 лістапада [[1872]]  г.. Чарльз Алкок, які быў абраны кіраўніком ФА ва ўзросце 28 гадоў, выступіў з ідэяй арганізацыі правядзення міжнародных спаборніцтваў. Таксама ен заснаваў штогадовыя сустрэчы паміж нацыянальнымі зборнымі [[Вялікабрытанія|Англіі]] і Шатландыі. У [[1870]]—[[1871]]-х ён размясціў рэкламныя аб'явыаб’явы ў газетах [[Эдынбург]]а і [[Горад Глазга|Глазга]], прапаноўваючы футбалістам правесці міжнародны матч паміж зборнымі дзвюх краін. Аднак належнай падтрымкі такая прапанова ў Шатландыі не атрымала. Па гэтай прычыне ў [[1870]] і [[1871]] гадах былі праведзены матчы, у якіх зборнай Англіі супрацьстаялі шатландцы, якія пражывалі выключна ў Англіі.
 
У [[1872]] годзе згуляць з футбалістамі зборнай Англіі пагадзіўся шатландскі клуб Куінс Парк. Першы міжнародны матч, прызнаны [[ФІФА]] як афіцыйны (які адбыўся 30 лістапада 1872 года ў Глазга, Шатландыя) скончыўся ўнічыю, паклаўшы гісторыю правядзення міжнародных матчаў паміж нацыянальнымі зборнымі. Другая гульня паміж дзвюма камандамі, 8 сакавіка [[1873]], скончылася з лікам 4-2 на карысць Англіі, затым шатландцы перамаглі ў наступнай сустрэчы 2-1. Чацвёртая гульня скончылася нічыёй 2-2, пасля якой Шатландыя выйграла тры матчы падрад.
Радок 50 ⟶ 51:
Першы не еўрапейскі міжнародны футбольны матч адбыўся 28 Лістапада 1885 ў горадзе [[Ньюарк]], [[Штат Нью-Джэрсі|Нью-Джэрсі]] паміж зборнымі [[ЗША]] і [[Канада|Канады]], канадцы перамаглі 1-0.
 
=== З'яўленнеЗ’яўленне прафесійнага футбола ===
Калі футбол набіраў папулярнасць у [[1870]]-х і [[1880]]-х, прафесіянальныя футбалісты не мелі права выступаць у Футбольнай асацыяцыі Англіі і Шатландыі. У пачатку 1880-х, калі футбольны клуб Уандэрэрс быў расфарміраваны і спыніў сваё існаванне, на поўначы Англіі каманды пачалі наймаць гульцоў, якіх называлі «футбольнымі спецыялістамі» (professors of footbal), пераважная большасць якіх былі з Шатландыі. Так футбол пачаў паступова пераходзіць на прафесійныя рэйкі. Клубы з паўночнай Англіі пачалі выплачваць футбалістам [[Грошы|грашовае]] ўзнагароджанне і каманды пачалі паступова пераважаць у класе аматараў з поўдня. Блэкберн Роверс стаў першым клубам з поўначы, які дайшоў да фіналу Кубка Англіі ў [[1882]] годзе і саступіў Олд Эстоніянс, апошні аматарскі клуб, які выйграў трафей.
 
Каб не дапусціць выкарыстанне прафесіянальных футбалістаў, у [[1882]] годзе да правілаў ФА, было дабаўлена яшчэ адно: «"Кожны гулец клуба, які атрымлівае ўзнагароду ў любой форме або грашовую кампенсацыю...кампенсацыю… аўтаматычна адхіляецца ад удзелу ў спаборніцтвах на Кубак, у любых спаборніцтвах пад эгідай ФА, і ў міжнародных турнірах. Клуб, які наняў такога гульца, аўтаматычна выключаецца з Асацыяцыі »".
 
У пачатку [[1884]] года, пасля матчу чацвёртага раунда розыгрышу Кубка Футбольнай асацыяцыі, клуб «Аптан Парк» з [[Лондан]]а падаў пратэст, сцвярджаючы, што за клуб «Прэстан Норт Энд» выступалі прафесіяналы. Уільям Садэл, прэзідэнт і менеджар «Прэстана», публічна прызнаў, што яго клуб плаціць сваім гульцам, але пры гэтым заявіў, што можа даказаць, што падобная практыка існуе амаль ва ўсіх найбуйнейшых клубах Ланкашыр і цэнтральных графствах Англіі.
 
Шчырыя заявы Садэла прымусілі кіраўніцтва Асацыяцыі ўсвядоміць новыя рэаліі. Вядучыя футбольныя клубы патрабавалі ад Футбольнай асацыяцыі прызнаць права футбалістаў атрымліваць грашовае ўзнагароджанне ў англійскім футболе, кульмінацыяй чаго стала пасяджэнне 20 ліпеня [[1885]], пасля якога было абвешчана, што "«легалізацыя выкарыстання прафесійных футбалістаў будзе служыць інтарэсам Асацыяцыі футбола, але толькі пры некаторых умовах"». Хоць і з пэўнымі абмежаваннямі, прафесійны футбол быў легалізаваны.
 
{{зноскі}}