Леанід Ніканоравіч Дробаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
Л. Дробаў да канца свайго жыцця не выпускаў з рук алоўка і пэндзаля. Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта, але найбольш значнае месца ў яго творчасці займаў пейзаж.
 
Аўтар сюжэтна-тэматычных работ «Камбед» (1968), «Партызанская кухня» (1965), «Аўтапартрэт» (1972), «Успаміны аб юнацтве» (1973), «Прэлюдыя» (1983), [[партрэт]]аў [[П. Ф. Глебка|П. Ф. Глебкі]] (1971), [[Анатоль Аляксандравіч Шаўня|А. А. Шаўні]] (1974), «Групавы партрэт беларускіх пісьменнікаў» (1987), [[пейзаж]]аў «Крым. Гурзуф» (1970-я гг.), «Роднае Палессе», «На рацэ Пціч», «Старая дарога на Парэчча», серыі «Міншчына», «Віцебшчына» (усе 1990-я гг.) і інш.
 
Творы Л. Дробава знаходзяцца ў [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь]], [[ Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава|Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава]], [[Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей|Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі]].
 
У г.п. Акцябрскі дзейнічае карцінная галярэя, якая з 2002 года носіць імя Леаніда Дробава<ref>[http://kulturaokt.by/2011-06-04-14-24-32/2011-06-04-14-36-03/2011-06-04-14-36-35.html Филиал ГУК «Центр истории и культуры Октябрьского района» Картинная галерея им. Дробова Леонида Никоноровича]</ref>. Менавіта тут знаходзіцца 120 карцін — самая вялікая калекцыя жывапісу мастака.
 
== Узнагароды і прэміі ==