Маркграф: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Маркграф'''<ref>{{Крыніцы/Слоўнік іншамоўных слоў|2}}, С.31</ref> ({{lang-de|Markgraf}}, Margrave{{lang-en|margrave}}) — [[граф]] маркі (зямлі), кіраўнік пагранічнай зямельнай акругі (маркі) ў Франкскай дзяржаве ў [[VIII]] — [[IX]] ст.. Пазней прадстаўнік вышэйшага [[тытул]]аванага дваранства (князі ў Германіі; маркізы ў [[Францыя|Францыі]], [[Іспанія|Іспаніі]] і [[Італія|Італіі]]). Службовая асоба ў падначаленні караля, надзелена шырокімі адміністрацыйнымі, ваеннымі і судовымі паўнамоцтвамі ў марцы (зямлі).
 
У сярэдневяковай [[Германія|Германіі]] маркграфы сталі ўладарамі княства (маркграфства). На сваіх тэрыторыях маркграфы валодалі ўладай узроўню [[герцаг]]а за адзіным выключэннем: падчас ваенных паходаў маркграфа ішлі за герцагскім [[сцяг]]ам. Інстытут маркграфства паўстаў і быў уведзены ў праўленне [[Карл Вялікі|Карла Вялікага]] ў пачатку [[IX]] ст.. На межах сваёй дзяржавы Карл Вялікі стварыў: Аварскаю, Фрыульскую, [[Герцагства Саксонія|Саксонскаю]], Сорбскую і Іспанскую маркі (зямлі). На ўсходняй мяжы [[Баварыя|Баварыі]] была ўтворана Усходняя марка (пазней вядомая як [[Аўстрыя|Аўстрыйская]] марка). Для абароны [[Цюрынгія|Цюрынгіі]] і Саксоніі ад нападаў славян імператары Саксонскай дынастыі заснавалі Паўночную марку ({{lang-de|Nordmark}}), пазней ператвораную ў [[Брандэнбург]]скую, таксама Мейсенскую і Дацкую маркі. Пасля імператара Генрыха III на мяжы [[Карынтыя|Карынтыі]] была створана [[Штырыя|Штырыйская]] марка, а на захадзе маркграфства [[Горад Намюр|Намюр]]. Маркграф [[Брандэнбург]]а ў [[1356]] г. атрымаў непасрэдныя паўнамоцтвы імперскіх князёў - [[курфюрст]]аў, а маркграф [[Аўстрыя|Аўстрыйскій]] атрымаў тытул [[герцаг]]а (пазней [[эрцгерцаг]]а). Пасля распаду герцагстваў усе маркграфы атрымалі статус імперскіх князёў, а «маркграф» застаўся тытулам, які напрыклад, ад Брандэнбургскай дынастыі Гогенцалернаў перайшоў да Франконскай. У [[Італія|Італіі]], дзе імператары таксама ўвялі тытул маркграфа, a таксама ў [[Францыя|Францыі]], ад яго адбыўся дваранскі тытул [[Маркіз]] (ад слова "марка" - зямля).