Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
У 1910 годзе скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у школах [[Літва|Літвы]]. У 1913—1915 гг. вучыўся на Петраградскіх політэхнічных курсах. З 1915 г. у арміі. Скончыў Казанскае ваеннае вучылішча. Накіраваны прапаршчыкам на фронт. Ваяваў у [[Галіцыя|Галіцыі]] і пад [[Вільня]]й. Капітан.
 
З 1917 года жыў на сваім хутары. У жніўні [[1918]] г. выехаў у [[Растоў-на-Доне]]; уступіў у армію генерала Дзянікіна. Потым вярнуўся дадому, быў прызваны ў Чырвоную Армію, адкуль уцёк і перайшоў у армію генерала Юдзеніча, якая дзейнічала ў [[Эстонія|Эстоніі]]. Летам [[1920]] г. вярнуўся ў [[Беларусь]]. Знаходзіўся на тэрыторыях БНР акупаваных пілсудчыкамі. У снежні 1920 г. узначаліў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення [[Слуцкае паўстанне|Слуцкага паўстання]] разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу і да мая [[1921]] г. быў інтэрнаваны.
 
У 1921—1939 гг. быў праваслаўным святаром, настаўнічаў. Да 1931 года захоўваў [[Сцяг Першага Слуцкага палка стральцоў БНР|cцяг Першага Слуцкага палка стральцоў БНР]].<ref>Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. — Мінск : — «Медысонт», 2006. — 188 с. — ISBN 985-6530-37-7</ref>
Ананімны ўдзельнік