Кастрычніцкая рэвалюцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
 
== Перадгісторыя ==
Ва ўмовах татальнага эканамічнага і палітычнага крызісу, у якім знаходзілася Расійская дзяржава, скарыстаўшы няздольнасць дэмакратычных сіл сфарміраваць устойлівыя ўрадавыя структуры і вывесці краіну з крызісу, радыкальная [[Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (бальшавікоў)|партыя бальшавікоў]] змагла поўнасцю выкарыстаць дадзеную сітуацыю і ажыццявіць рэвалюцыю, якую самі называлі доўгі час дзяржаўным пераваротам. Гэтае паўстанне павінна было быць прымеркавана да 2-га Усерасійскага з'ездаз’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які павінен быў легімітызаваць юрыдычна новую сістэму ўлады. Крайне нізкі ўзровень прававой свядомасці расійскіх рабочых, сялян, салдатаў — сацыяльнай апоры бальшавікоў — дазволіў РСДРП (б) разгарнуць агітацыю за неадкладнае ажыццяўленне папулісцкіх лозунгаў «Мір — народам!», «Зямля — сялянам!», «Фабрыкі — рабочым!», «Права нацый на самавызначэнне!».
 
== Рэвалюцыя ==
[[Файл:Stormningen av vinterpalatset.jpg|міні|281x281пкс|Штурм Зімняга палаца]]
25 кастрычніка ([[7 лістапада]]) 1917 ў [[Петраград]]зе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. Атрады рабочай чырвонай гвардыі і матросаў Балтыйскага флоту, пад кіраўніцтвам [[Петраградскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт|ВРК]], зводзілі разведзеныя [[Аляксандр Фёдаравіч Керанскі|Керанскім]] масты, раззброівалі выстаўленыя урадам каравулы, бралі пад свой кантроль вакзалы, электрастанцыю, тэлефонную станцыю, тэлеграф і стратэгічна важныя кропкі Петраграда. Неўзабаве наступствы ўсяго гэтага адчуў [[Зімовы палац]], у якім сядзелі чальцы Часовага ўрада на чале з Керанскім. Спроба народнага [[Сацыяліст|сацыяліста]] [[Уладзімір Бенедзіктавіч Станкевіч|У.  Б.  Станкевіча]], які камандаваў атрадам юнкераў, адбіць тэлефонную станцыю скончылася няўдала. На шляхах да Петраграда бальшавікі выставілі вайсковыя заслоны. Насустрач выкліканым урадам часткам былі пасланы агітатары, калі не ўдавалася ўтрымаць іх словамі, то ў ход пускалася зброя. Раніцай 25 кастрычніка пад кантролем Часовага ўрада застаўся толькі Зімовы палац.
 
У 10 гадзін раніцы 25 кастрычніка Ваенна-рэвалюцыйны камітэт выпусціў заклік «Да грамадзян Расіі!», дзе абвяшчаў пра звяржэнне Часовага ўрада.
Радок 37:
У ноч з 25 на 26 кастрычніка Зімовы палац быў захоплены з другога штурму, а Часовы ўрад скінуты.
 
У той жа дзень (25 кастрычніка) адкрыўся II з'ездз’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. З'ездЗ’езд прыняў пастанову пра пераход улады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з [[У. Ленін]]ым, абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.
 
== Вынікі ==
У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі быў скінуты Часовы ўрад, а да ўлады прыйшоў урад, створаны II з'ездамз’ездам Саветаў, большасць у якім незадоўга да перавароту атрымала партыя бальшавікоў — РСДРП(б).
 
У першых дэкрэтах аб міры і зямлі бальшавікі толькі на словах улічвалі настрой і пажаданні простага народа, пры гэтым абсалютна не лічыліся з тым, што рэалізацыя дадзеных законаў можа прывесці да расколу ў грамадстве. Гэта і выклікала ў выніку [[грамадзянская вайна ў Расіі|грамадзянскую вайну ў Расіі]]. Прыватная ўласнасць была выкаранена. Палітычная апазіцыя была знішчана. Улада ў краіне была засяроджаная ў руках партыі бальшавікоў. Рэлігійнасць і праваслаўе імкнуліся замяніць атэізмам і марксізмам-ленінізмам.
 
== Гл. таксама ==
Радок 49:
 
== Літаратура ==
* История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б.  Зубов.  — Москва : АСТ, 2009.  — Т. I. 1894—1939  гг.  — 1024 с.
 
== Спасылкі ==
{{Вікіцытатнік|Кастрычніцкі пераварот}}
 
{{Расійскія паўстанні}}
{{Першая сусветная вайна}}
{{Расійская апазіцыя}}
{{Гісторыя Еўропы|state=collapsed}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}