Емяльян Ігнатавіч Барыкін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rartat (размовы | уклад)
Rartat (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 74:
17 лістапада 1943 Барыкін ўзначаліў адну з партызанскіх брыгад пры захопе пераправы праз раку [[Рака Бярэзіна|Бярэзіну]] каля вёскі [[Вёска Горваль|Горваль]]. Гітлераўцы пабудавалі паром, навялі пераправу для адыходзячых войскаў. У выніку вокамгненнага штурму некалькіх брыгад у Горваль партызаны захапілі не толькі паром і пераправу, але і тэхніку, якая збіралася пераправіцца на заходні бераг. Супернік накіраваў вялікія сілы для таго, каб вярнуць пераправу, але партызаны пад кіраўніцтвам Барыкіна стварылі моцную абарону і тры дні ўтрымлівалі яе. 20 лістапада 1943 па захаванай партызанамі Горвальскай пераправе на заходні бераг пераправіліся ўжо савецкія войскі.
 
Указам [[Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР|Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР]] ад 1 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі ў тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства палкоўніку Барыкіна Емяльяну Ігнатавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3207)<ref>[https://sun.tsu.ru/mminfo/2020/000462771/1944/1944_001.pdf%7CУказ7C Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года] // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1</ref>.
 
З 1944 года палкоўнік Е. І. Барыкін — у запасе. Працягнуў працаваць сакратаром Гомельскага гаркама партыі. З 1948 года абраны сакратаром Баранавіцкага абкама ВКП(б). Дэпутат [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]] з 1947 года. Член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б з 1949<ref name="БС"/>. Узнагароджаны знакам «[[Ганаровы чыгуначнік]]».