Галічына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 1:
{{не блытаць|Галіцкая зямля}}
[[File:Ukraine-Halychyna.png|thumb|Галічына на карце Украіны]]
'''Галічына́''' ({{lang-uk|Галичина́}}, {{lang-pl|Galicja}}, {{lang-de|Galizien}}, {{lang-ru|Галиция}})  — [[гістарычная вобласць]] ва Усходняй Еўропе, якая сёння падзеленая паміж [[Польшча]]й і [[Украіна]]й. Тэрыторыя Галічыны  — паўночныя схілы [[Карпаты|Карпатаў]], басейн верхняга і сярэдняга цячэння [[Рака Днестр|Днястра]], верхняга цячэння [[Рака Заходні Буг|Заходняга Бугу]], верхняга цячэння [[Рака Сан (прыток Віслы)|Сану]]. У склад Галічыны цяпер уваходзяць тэрыторыі [[Львоўская вобласць|Львоўскай]], [[Івана-Франкоўская вобласць|Івана-Франкоўскай]] і [[Цярнопальская вобласць|ТэрнопальскайЦярнопальскай]] (за выняткам яе паўночнай часткі, што належыць да [[Валынь|Валыні]]) абласцей Украіны, а таксама некаторыя паветы [[Падкарпацкае ваяводства|Падкарпацкага ваяводства]] Польшчы.
 
Гістарычным, палітычным і культурным цэнтрам края прынята лічыць горад [[Львоў]], хоць сама назва Галічына, хутчэй за ўсё, паходзіць ад мястэчка [[Горад Галіч, (Івана-Франкоўская вобласць)|Галіч]], які калісьці быў сталіцай [[Галіцкае княства|Галіцкага ўдзельнага княства]]. Сучасныя межы Усходняй Галічыны ў цэлым супадаюць з межамі [[Заходне-Украінская Народная Рэспубліка|Заходне-Украінскай народнай рэспублікі]], якая была абвешчана [[1 лістапада]] [[1918]] года.
 
З-за частковай лібералізацыі нацыянальнай палітыкі ў [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]] пасля «[[Вясна народаў|Вясны народаў]]» [[1848]] года Галічына стала цэнтрам развіцця ўкраінскай літаратуры і навукі, у той час як у расійскай Украіне выходзілі ўказы аб забароне ўкраінскай мовы, праводзілася палітыка жорсткай [[русіфікацыя|русіфікацыі]] і дыскрымінацыі ўкраінскай культуры. Таму Галічыну яшчэ называюць «украінскім [[П'емонт]]ам».