Магнус Карлсен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
Самы малады шахматыст, які пераадолеў планку у 2700 і 2800 пунктаў рэйтынгу Эла, самы малады шахматыст, які ўзначаліў афіцыйны рэйтынг ФІДЭ ва ўзросце 19 гадоў і 1 месяца (у неафіцыйным рэйтынга Эла LiveRating упершыню з’явіўся на першым месцы ўжо ў 17-гадовым узросце (5 верасня 2008 года)). З лютага 2013 — уладальнік самага высокага рэйтынга Эла за ўсю гісторыю яго існавання — 2872 пункты; Магнус пабіў рэкорд (2851 пункт), які трымаў [[Гары Каспараў]] на працягу 13 гадоў, спачатку ў студзені (набраўшы 2861), а затым у лютым (2872). У маі 2014 года дасягнуў абсалютнага піка рэйтынга — 2882 пункты.
 
Чэмпіён Нарвегіі 2006 года. Пераможца і прызёр шэрагу буйных турніраў. Чэмпіён свету па бліцы 2009 года. Адзін з прэтэндэнтаў на сусветнае шахматнае першынства 2007 і 2011 гадоў, пераможца турніру прэтэндэнтаў 2013 года. Уладальнік шахматных Оскараў — у 2009, 2010, 2011 і 2012 гадах.
 
У 2013 годзе часопіс «Time» уключыў Магнуса Карлсена ў спіс «100 самых уплывовых людзей у свеце» у катэгорыі «Тытаны».