Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: Выпраўлена памылка друку
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак Праўка праз дадатак Android
→‎Гісторыя: Выпраўлена памылка друку
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак Праўка праз дадатак Android
Радок 18:
 
== Гісторыя ==
Да восені 1918 БПС-Р значна пашырыла свой уплыў на сялянскія масы, замацавала палітычныя пазіцыі на акупіраванай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі. ЦК партыі прымкнуў да паўстаніцкага руху, спрабаваў устанавіць кантроль над партызанскімі атрадамі ў [[Мінская губерня|Мінскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губернях. Тут дзейнічалі «сялянскія дружыны», якія пазней былі зведзены ў «Сувязь беларускага працоўнага сялянства». Яны ў асноўным выконвалі функцыі атрадаў самаабароны — вялі барацьбу супраць бясчын-стваўбясчынстваў нямецкіх акупацыйных улад. У ліпені 1918 у Радзе БНР эсэраўская фракцыя выказала недавер ураду [[Р. Скірмунт]]а, сфарміраванаму з прадстаўнікоў памешчыцкіх арганізацый. Пад націскам эсэраў «кабінет міністраў» падаў у адстаўку. Быў сфарміраваны кааліцыйны ўрад, куды ўвайшлі і эсэраўскія прадстаўнікі на чале з сацыялістам-федэралістам [[І. Серада|I. Серадой]]. Але гэты ўрад хутка перадаў свае паўнамоцтвы новаму «Народнаму сакратарыяту» (чацвёртаму яго складу), які ўзначаліў лідар беларускіх сацыял-дэмакратаў [[А. Луцкевіч]]. Беларускія эсэры практычна не мелі ўплыву на гэты ўрад. Яны не змаглі змяніць і палітычную арыентацыю Рады БНР, што працягвала супрацоўнічаць з нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй. Гэта прымусіла ЦК БПС-Р перагледзець тактыку партыі ў барацьбе з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, якая ўсё больш зводзілася да ўзброеннага супраціўлення.
 
У кастрычніку 1918 ЦК БПС-Р выдаў адозвы «Час прабіў — далей чакаць нельга» і «Што рабіць». У іх ён заклікаў беларускіх сялян, рабочых і народную інтэлігенцыю правесці на ўсёй тэрыторыі Беларусі выбары ў мясцовыя валасныя, павятовыя і губернскія Саветы і па меры іх фарміравання перадаць ім усю паўнату ўлады. ЦК заклікаў таксама правесці 2-і Усебеларускі з'езд, які і павінен быў ад імя беларускага народа замацаваць незалежнасць БНР. Аднак ажыццявіць задуманае не ўдалося. У час адыходу нямецкіх войск з тэрыторыі Беларусі кіраўніцтва БПС-Р высунула лозунг барацьбы супраць 2 акупантаў — Германіі і Расіі. У сумеснай з [[БПС-Ф|сацыялістамі-федэралістамі]] дэкларацыі ЦК БПС-Р заявіў, што незалежнасці БНР можна дамагчыся толькі пры апоры на «ўласныя сілы беларускага працоўнага народа». У дэкларацыі была сфармулявана ідэя «трэцяй сілы» ў беларускай рэвалюцыі, пад якой меліся на ўвазе самі эсэры. Абвяшчаючы рэвалюцыйныя лозунгі, ЦК БПС-Р адначасова імкнуўся дамовіцца з нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй пра перадачу дзяржаўнай улады ў Беларусі Радзе БНР, якая ў канцы 1918 спрабавала разгарнуць сваю дзеннасць у Гродне. Нямецкая акупацыйная адміністрацыя адмовілася задаволіць патрабаванні ЦК БПС-Р. Тым не менш ён не пакінуў намераў вывесці з палітычнай ізаляцыі Раду БНР. 3 гэтай мэтай ЦК заклікаў нацыянальна-дэмакратычныя партыі вярнуць сваіх прадстаўнікоў у Раду і паставіў задачу ператварыць яе ў кіруючы нацыянальна-палітычны цэнтр барацьбы за «адраджэнне дзяржаўнасці беларускага народа». Такія прагматычныя імкненні падтрымлівалі [[Беларускі настаўніцкі саюз]], прафсаюзы чыгуначнікаў, паштова-тзлеграфных служачых і інш. Беларускія эсэры спрабавалі накіраваць у рэчышча барацьбы за «нацыянальныя ідэалы» і свае сялянскія дружыны. Але апошнія былі няўстойлівыя і не маглі адыграць вырашальнай ролі ў іх барацьбе. He падтрымала ЦК БПС-Р і земска-гарадское аб'яднанне палітычных партый ([[меншавікі]], [[эсэры|расійскія эсэры]], [[бунд]]аўцы), якое адстойвала ідэю аўтаноміі Беларусі ў межах Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі.