Найвышэйшая рада БНР: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Прадстаўнікі [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] (БПС-Р) і [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]] (БПС-Ф) абвінавачвалі сацыял-дэмакратычнае кіраўніцтва Рады БНР у згодніцтве і супрацоўніцтве з польскімі акупацыйнымі ўладамі. У выніку бальшыня Рады (50 чалавек) абвясцілазасталася, сябестала неафіцыйна звацца [[Народная рада БНР|Народнай радай Беларускай Народнай Рэспублікі]], а меншыня (37 чалавек), выйшла з яе складу і стала называць сябе Найвышэйшай Радай БНР.
 
Старшынёй Найвышэйшай Рады БНР быў абраны [[Язэп Юр’евіч Лёсік|Язэп Лёсік]], які дагэтуль узначальваў Раду БНР. У прэзідыум увайшлі [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|Сымон Рак-Міхайлоўскі]], [[Іван Мікітавіч Серада|Ян Серада]], [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|Аляксандр Уласаў]], [[Кузьма Юр’евіч Цярэшчанка|Кузьма Цярэшчанка]]. Былі пацверджаныя паўнамоцтвы [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антона Луцкевіча]] ў якасці старшыні [[Рада Народных Міністраў БНР|Рады Міністраў]]. Польскія ўлады прызналі Найвышэйшую раду, аднак мала лічыліся з ёй. Гэта прымусіла Антона Луцкевіча 28 лютага 1920 года адмовіцца ад пасады старшыні Рады Міністраў.
 
Пасля падпісання польска-беларускай дамовы 24 сакавіка 1920 года (афіцыйная назва — «''Прапановы супольнай канферэнцыі прадстаўнікоў Беларусі і прадстаўнікоў польскага ўрада''», падпісаныя з беларускага боку [[Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі|Вацлавам Іваноўскім]] і [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Аркадзем Смолічам]]) Рада атрымала фінансавыя датацыі, што прывяло да істотнага росту яе ўплыву — праз стварэнне апарату і новыя магчымасці працаўладкавання для беларускіх дзеячаў у Менску. У чэрвені 1920 года Найвышэйшая рада БНР патрабавала ад Польшчы прызнаць незалежнасць БНР, мяркуючы што да выбараў Устаноўчага сойма Беларусі будзе знаходзіцца пад пратэктаратам [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]].
 
З пачаткам наступлення бальшавікоў бальшыня сяброў Найвышэйшай рады БНР эвакуявалася ў [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчу]]. Сярод іх пачаліся супярэчнасці. Прыхільнікі супрацоўніцтва з польскім урадам падтрымалі «бунт» [[Люцыян Жалігоўскі|Люцыяна Жалігоўскага]] і ўтварэнне [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]]. У [[Варшава|Варшаве]] быў створаны [[Беларускі палітычны камітэт]] пад кіраўніцтвам [[Павел Паўлавіч Аляксюк|Паўла Алексюка]], які пазней выконваў функцыі «беларускага ўрада» пры [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|Станіславу Булак-Балаховічу]] ў часе ягонага Палескага паходу.
 
Зразумеўшы памылковасць арыентацыі на Польшчу, сацыял-дэмакраты прынялі ўдзел у [[Нацыянальна-палітычная нарада (1920)|нацыянальна-палітычнай нарадзе 20 кастрычніка 1920 года]] ў [[Рыга|Рызе]], якую праводзілі БПС-Р і БПС-Ф. Сябра прэзідыума Найвышэйшай рады Кузьма Цярэшчанка ад яе імя прызнаў гэтак званую Народную раду БНР (ці проста Раду БНР) адзіным паўнамоцным прадстаўніком беларускага народа. Найвышэйшая рада спыніла сваё існаванне.
 
== Гл. таксама ==