Вятрак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vadzlm (размовы | уклад)
дапаўненне
др clean up, перанесена: globus.tut.by → globustut.by з дапамогай AWB
Радок 1:
[[Выява:Windmill Dudutki 04.jpg|thumb|[[Ветраны млын (Дудуткі)|Вятрак]] на тэрыторыі музейнага комплексу [[Дудуткі|«Дудуткі»]]]]
'''Вятрак, ветраны [[млын]]''' — вытворчая пабудова для памолу зерня з выкарыстаннем энергіі ветру.
 
Вярчальны момант ад парных крылаў (звычайна чатырох) каркаснай канструкцыі, умацаваных на гарызантальным вале, праз зубчатыя колы перадаваўся на вертыкальны вал і камяні паставоў. Паводле канструкцыі ветракі падзяляюцца на стрыжнёвыя (казловыя, слупавыя) і шатровыя. Сустракаліся і невялікія сядзібныя ветракі (казлоўкі), у т.л. на колах — для перавозкі з месца на месца.
Радок 12:
 
=== Стрыжнёвыя ===
Звычайна двух'ярусныя, квадратныя ў плане, вышынёй 8-12 м. Козлы, на якія абапіралася збудаванне, складаліся з магутных гарызантальных брусаў, якія ляжалі на зямлі, звычайна на каменным падмурку. У гарызантальныя брусы ўразаўся вертыкальны слуп (з хвоі, радзей з дубу) і падтрымліваючыя яго падкосы. Замацаваныя на слупе гарызантальныя бэлькі падтрымлівалі знізу корпус млына і з'яўляліся асновай першага яруса.
 
З-за таго, што практычна ўсе механізмы ветрака канцэнтраваліся бліжэй да наветранага боку, будынак даводзілася цэнтраваць. Корпус усталёўваўся на бэльках са зрухам на 30-50 см да ўваходнага боку, што забяспечвала ўстойлівасць збудавання. Да гэтых жа бэлек знізу прымацоўваўся брус-дышаль, з дапамогай якога млын паварочвалі па кірунку ветру. Уваход у млын заўсёды быў з боку, процілеглага наветранаму, дзе размяшчаліся крылы.
 
Крылы ўсталёўвалі на агалоўку гарызантальнага (злёгку нахіленага) вала, размешчанага пад дахам. Перадача вярчальнага руху звычайна разлічвалася такім чынам, каб за адзін абарот крылаў жоран рабіў 7-12 абаротаў. Сістэма дадатковых механізмаў дазваляла рэгуляваць хуткасць кручэння крылаў і тонкасць памолу мукі, забяспечвала падыманне мяшкоў з зернем на верхні ярус і г.д. Ярусы млына звязваліся па ўнутраных лесвіцах. Каркас рабіўся з брусаў, абшыўка — з дошак, радзей з гонту; козлы — часцей за ўсё з дуба; зубы колаў — з цвёрдых парод дрэва (граб, клён, яблыня).
Радок 73:
 
== Спасылкі ==
* {{Глобус Беларусі|https://globus.tutglobustut.by/type_tn_windmlyns.htm|Ветраныя млыны}}
 
== Гл. таксама ==