Вера Ігнатаўна Маслоўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др зноска
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
[[Файл:Фракцыя Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.jpg|thumb|410px|Вера Маслоўская сярод чальцоў фракцыі [[БПСР|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] на [[Першая Усебеларуская канферэнцыя|Першай Ўсебеларускай палітычнай канфэрэнцыі]] ў [[Прага|Празе]] (1921).]]
Вера Матэйчук нарадзілася ў сялянскай сям'і. Атрымала пачатковую адукацыю ў Агароднічках і Супраслеўскай школе для дзяўчат, затым працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Вызначылася як арганізатар забастоўкі работнікаў, за што была звольнена з працы. Матэрыяльнае становішча не дазваляла на далейшую нармальную вучобу, Вера вучылася дома і ў 1914 здала экстэрнам выпускныя экзамены ў [[Свіслацкая настаўніцкая семінарыя|Свіслацкай настаўніцкай семінарыі]]. Але, калі дыплом настаўніцы быў ужо на руках, выбухла вайна. У канцы 1915 нямецкія акупацыйныя ўлады пастанавілі, што школьныя заняткі павінны адбывацца на роднай мове насельніцтва. Так паўстала магчымасць арганізацыі беларускіх школ. У 1917 Вера зноў у [[горад Свіслач|Свіслачы]], на чатырохмесячных педагагічных курсах, якія працавалі пры новаарганізаванай [[Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя|беларускай настаўніцкай семінарыі]]. Закончыўшы іх, накіроўваецца ў вёску Грабавец Арлянскай гміны (цяпер Дубіцкая гміна, Гайнаўскі павет, Польшча), дзе арганізуе беларускую народную школу, якой кіруе на працягу двух гадоў. У жніўні 1919 павышае свай кваліфікацыі на [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)|беларускіх настаўніцкіх курсах]] у [[Вільня|Вільні]], дзе ўключаецца ў рэвалюцыйны рух. На працягу 1919/20 школьнага года настаўнічала на Міншчыне (в. [[Карма]] Ігуменскага павета), была школьным інструктарам на [[Барысаўскі павет|Барысаўскі]] і [[Дзісенскі павет (Расійская імперыя)|Дзісенскі павет]]ы. Адна з заснавальніц і старшыня Цэнтральнага саюза беларусак, створанага вясной 1920 ў Мінску. Прымкнула да [[БПС-Р]], пад уплывам [[П. Бадунова]]й напісала свой першы верш «Ідзі!», надрукаваны 27 чэрвеня 1920 ў мінскай газеце [[Беларусь (1919, Мінск)|«Беларусь»]].
 
Радок 20 ⟶ 21:
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|10|||188}}
* {{Крыніцы/ЭГБ|5|||90}}
* Туронак Ю. Забытая ліра Веры Мурашкі // Ніва. 1978. 5 сакавіка.
* Гайдук М. З горда ўзнятым чалом // Ніва. 1978. 30 ліпеня.
* Туронак Ю. Непакорная Вера // Беларускі каляндар. Беласток: БГКТ, 1990.
* {{крыніцы/БЭ|10|Маслоўская Вера Ігнатаўна}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Маслоўская}}
 
* {{крыніцы/БЭ|10|DEFAULTSORT:Маслоўская Вера Ігнатаўна}}
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Педагогі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)]]