Ян Гус: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
|Rodovid =
}}
'''Ян Гус''' ({{lang-cs|Jan Hus}}; [[1369]]/[[1371]], в. Гусінец, {{Месца нараджэння|Багемія|ў Паўднёвачэшскім краі|Чэхія, гістарычная вобласць}}, [[Свяшчэнная Рымская імперыя]] — {{ДС|6|7|1415}}, {{Месца смерці|Констанц|у Констанцы}}, [[Бадэн]], Свяшчэнная Рымская імперыя) — [[нацыянальны герой]] [[Чэхія|Чэхіі]], прапаведнік, мысляр, ідэолаг чэшскай [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], некаторы час быў рэктаамрэктарам [[Пражскі ўніверсітэт|Пражскага ўніверсітэта]].
 
== Жыццё і дзейнасць ==
Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1393), у 1394 годзе там жа стаў [[бакалаўр тэалогіі|бакалаўрам тэалогіі]], у [[1396]] годзе атрымаў ступень [[магістр вольных мастацтваў|магістра вольных мастацтваў]], у [[1401]]—[[1402]]1401—1402 гадах быў [[дэкан]]ам [[факультэт вольных мастацтваў|факультэта вольных мастацтваў]], у 1402—1403 і 1409—1410 гадах займаў пасаду [[рэктар]]а. У [[1402]] годзе Гус быў прызначаны [[плябан]]ам і [[прапаведнік]]ам Віфлеемскай капліцы ў старой частцы [[Прага|Прагі]], дзе займаўся ў асноўным чытаннем казанняў на чэшскай мове.
 
Яшчэ ў сяр.сярэдзіне [[1380-я|1380-х]] у Чэхіі пачалі распаўсюджвацца працы англійскага рэфарматара [[Джон Уікліф|Джона Уікліфа]]. Пад уплыў ідэй Уікліфа трапіў і Ян Гус. Падчас Вялікага расколу каталіцкай царквы Ян Гус быў у ліку тых, хто захоўваў нейтралітэт у дачыненні да супрацьлеглых бакоў.
 
У [[1409]] годзе [[Папа Рымскі]] выдаў булу супраць Гуса, якая дазволіла архібіскупу пражскаму, праціўніку рэфарматара, распачаць супраць яго карныя дзеянні. Казанні Яна Гуса былі забароненыя, усе падазроныя кнігі спаленыя. Аднак улады падтрымалі Яна Гуса, і яго ўплыў сярод вернікаў працягваў расці.
 
З [[1411]] угода ў Чэхіі ўзмацняюцца дыскусіі вакол інстытута [[індульгенцыя|індульгенцый]]. Ян Гус выступаў як супраць індульгенцый, так і супраць права іерархаў хрысціянскай царквы падымаць меч супраць сваіх ворагаў.
 
У [[1414]] годзе Гус быў выкліканы на [[Канстанцкі сабор]]. Імператар [[Жыгімонт Люксембургскі]] абяцаў яму бяспеку, але калі чэшскі рэфарматар у кастрычніку прыбыў у Констанц, яго ўзялі пад варту, а пасля прысудзілі да спалення разам з працамі як ерэтыка. Прысуд быў выкананы там жа, у Констанцы, 6 ліпеня 1415 года. Існуе паданне, што калі Ян Гус ужо стаяў на вогнішчы, адна бабулька падкінула ў агонь вязку галля, бо шчыра верыла, што спаленне чалавека ўгодна Богу і што вогнішча ачысціць яго душу. Убачыўшы гэта, Ян Гус сказаў толькі: «''O sancta simplicitas!''» ([[лацінская мова|па-лацінску]]: «''О, святая прастата!''»), што пазней стала выслоўем.
 
== Наступствы ==
Радок 50:
[[Катэгорыя:Палітыкі Чэхіі]]
[[Катэгорыя:Рэфармацыя]]
[[Катэгорыя:Падзеі 6 ліпеня|1415]]
[[Катэгорыя:Ліпень 1415 года|06]]
[[Катэгорыя:Адлучаныя ад царквы]]
[[Катэгорыя:Спаленыя на кастры]]