Першая Усебеларуская канферэнцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Першая Усебеларуская канферэнцыя''', Першая Усебеларуская палітычная канферэнцыя, Нацыянальна-палітычная нарада — сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый і партый [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], [[Германія|Германіі]], [[Латвія|Латвіі]], [[Літва|Літвы]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]]. Адбылася 25—28 верасня (паводле іншых крыніц 26—29 верасня) [[1921]] года ў [[Прага|Празе]].
 
У яе рабоце ўдзельнічалі 37 чалавек. [[БПС-Р|Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] прадстаўлялі [[Сяргей Баран|С. Баран]], [[К. Душэўскі]] (Дуж-Душэўскі), [[Л. Заяц]], [[А. Карабач]], [[В. Ластоўскі]], [[Я. Мамонька]], [[М. Шыла]]; [[Вера Ігнатаўна Маслоўская |В. Маслоўская ]], [[Васіль Максімавіч Русак|В. Русак]] ды іншыя, [[БПС-Ф|Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў]] — [[В. Захарка]], [[К. Езавітаў]], [[П. Крачэўскі]], [[А. Цвікевіч]]; [[БСДП|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]] — [[Б. Тарашкевіч]]; [[Беларускі камітэт (Варшава)|Беларускі нацыянальны камітэт ў Варшаве]] [[Лявон Іванавіч Дубейкаўскі|Л. Дубейкаўскі]]. Дэлегатамі былі, таксама, прадстаўнікі сялянаў, што вялі партызанскую барацъбу ў Заходняй Беларусі.
 
Канферэнцыя прыняла рэзалюцыю аб [[Слуцкае паўстанне|Слуцкім паўстанні 1920]], у якой перасцерагала беларускі народ ад непажаданага праліцця крыві. У рэзалюцыі аб дзейнасці [[Барыс Савінкаў|Б. Савінкава]] адзначалася, што ён ''«Беларускім Нацыянальным Штандарам прыкрывае авантуры польскай і расійскай рэакцыі»'', ''«не мае ніякай сувязі з беларускімі палітычнымі і нацыянальнымі арганізацыямі і з'яўляецца правакатарам беларускай дзяржаўнасці і ворагам беларускага народа»''. У рэзалюцыі аб дзейнасці [[С. Булак-Балаховіч]]а сцвярджалася, што ён не мае ніякай падтрымкі з боку беларускіх нацыянальных палітычных арганізацый і з'яўляецца ''«узурпатарам і авантурнікам»''. Асобная рэзалюцыя датычылася [[Рыжскі мір|Рыжскага мірнага дагавора 1921]]. У ёй канферэнцыя пацвярджала вернасць [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяй Устаўнай грамаце]] Рады БНР. У рэзалюцыі аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі канферэнцыя абвяшчала, што Беларусь — край працоўнага сялянства, рабочых і працоўнай інтэлігенцыі, а таму павінна быць ''«дзяржавай працоўнага народа»''; пацвярджаўся прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. Канферэнцыя заявіла, што адзіным заканадаўчым органам Беларусі з'яўляецца [[Рада БНР|Рада Беларускай Народнай Рэспублікі]].