Опера: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
 
== Гісторыя ==
Опера ўзнікла ў канцы XVI стагоддзя ў [[Італія|Італіі]], як спроба групы навукоўцаў-гуманістаў, літаратараў і музыкантаў адрадзіць старажытнагрэчаскую трагедыю ў выглядзе ''dramma per musica'', рэалізаванай у творчасці [[К. Мантэвердзі]] («[[Арфей, опера|Арфей]]», «[[Арыядна, опера|Арыядна]]» і іншыя) у пачатку [[17 стагоддзе|17 стагоддзя]]. У 18 стагоддзі опера набыла прыкметы [[класіцызм]]у, а кампазітары неапалітанскай опернай школы ([[Алесандра Скарлаці]]) пачалі [[опера-серыя|оперу-серыю]]. У Францыі ўзнікла [[лірычная трагедыя]] ([[Ж.-Б. Люлі]], [[Жан-Філіп Рамо|Ж.-Ф. Рамо]]). У Англіі оперы ствараў [[Генры Пёрсел]], у Германіі — [[Р. Кайзер]]. У Іспаніі фарміраваўся жанр народнай оперы — [[сарсуэла|сарсуэлы]].
 
Імкненне наблізіць оперу да ідэй [[Асветніцтва|асветнікаў]] стала асновай опернай рэформы [[Х.-В. Глюк]]а, прывяло да фарміравання [[камічная опера|камічнай оперы]], баладнай оперы (Англія), [[опера-буфа|оперы-буф]] (Італія), [[камічная опера|оперы-комік]] (Францыя), [[зінгшпіль|зінгшпілю]] і інш. Вяршыняй развіцця оперы ў [[18 стагоддзе|18 стагоддзі]] стала творчасць [[Вольфганг Амадэй Моцарт|Вольфганга Амадэя Моцарта]].