Любоніцкі сельсавет: Розніца паміж версіямі

763 байты дададзена ,  5 месяцаў таму
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
'''Любо́ніцкі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Кіраўскі раён|Кіраўскага раёна]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) [[Любонічы]].
 
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе [[Бабруйскі 2-гі раён|Бабруйскага 2-га раёна]] [[Бабруйская акруга|Бабруйскай акругі]] [[БССР]]. З 4 жніўня 1927 года ў складзе [[Бабруйскі раён|Бабруйскага раёна]] Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — [[Бабруйская вобласць|Бабруйскай вобласці]], з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з [[Бацэвіцкі сельсавет|Бацэвіцкага сельсавета]] [[Клічаўскі раён|Клічаўскага раёна]] перададзена вёска [[Ігнацоўка]]<ref>Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. У 1960 годзе ў склад сельсавета з [[Казуліцкі сельсавет|Казуліцкага сельсавета]] перададзена вёска [[Кострычы]]<ref>Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня і 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1257 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 91,0 % — [[беларусы]], 6,8 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]], 1,4 % — [[украінцы ў Беларусі|украінцы]], 0,4 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.