Галавень: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Выдаленне гутарковых неалагізмаў., перанесена: напрыканцы → пад канец з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16:
}}
 
'''Галавень''' (''Leuciscus cephalus'') таксама '''Галавань''' — прэснаводная рыба з сямейства Карпавых, роду яльцоў.

== Апісанне ==
Дасягае ў даўжыню 80 см, вага да 8 кг. Масіўная галава крыху прыплюснутая зверху, лоб шырокі, луска дастаткова буйная. На бакавой лініі 44-46 луска; ёсць 8-11 кароткіх і вельмі грубых тычынак. Харчуецца паветранымі насякомымі, маладымі ракамі, [[Рыбы|рыбамі]], жабкамі.
 
== Распаўсюджванне ==
Радок 32 ⟶ 35:
Аддае перавагу ўчасткам з хуткай і мернай плынню. У стаялых вадаёмах, у тым ліку ў вадасховішчах не сустракаецца, сыходзячы з іх у прытокі. Любіць трымацца на водмелях з пясчаным, камяністым ці проста няроўным дном, часта сустракаецца і ў вірах на мяжы хуткай і зваротнай плыняў, у вусцях хуткіх рэк. Упадабанымі месцамі галаўня з'яўляюцца ўчасткі з навіслымі кустамі і кручамі, але асабліва густы падводны каражнік.
 
== РыбалкаПромысел ==
Галавень з'яўляецца аб'ектам аматарскага і спартовага [[рыбалоўства]]. Ловяць галаўня паплавочнай, правадочнай, доннай вудамі, [[спінінг]]ам, нахлыстам, а таксама выкарыстоўваецца лоўля перацягам.
 
Радок 38 ⟶ 41:
 
Асабліва прагна галавень бярэ ўвесну, у сярэдзіне траўня і з надыходам восені. Узімку яго клёў слабее, але напачатку і канцы лёдавага сезону назіраецца невялікае павышэнне дзейнасці. Злоўлены галавень — выдатны баец, ён вельмі моцна супраціўляецца напачатку і ў канцы вываджвання. Першыя рыўкі асабліва моцныя. Пашча ў галаўня дужая, але ён настолькі моцна б'ецца, што зрываецца вельмі часта.
 
{{Бібліяінфармацыя}}