Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Гошчава): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40:
 
== Гісторыя ==
Пабудаваная ў [[1838]] г.
 
У 2009 годзе настаяцелем царквы, А. У. Аўсяннікавым, у парушэнне заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыне, у тым ліку падпісанага ім ахоўнага абавязацельства, без узгаднення з [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрствам культуры]] дэмантаваны драўляны будынак помніка архітэктуры 1838 года і на яго месцы ўзведзены новы цагляны храм. Міністэрствам культуры ў адрас уласніка, [[Івацэвіцкі райвыканкам|Івацэвіцкага райвыканкама]] і [[Брэсцкі аблвыканкам|Брэсцкага аблвыканкама]] было вынесена прадпісанне ад 29.07.2009 аб прыпыненні ўсіх відаў работ і ўказана на неабходнасць распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі і прадстаўлення яе на ўзгадненне ў Міністэрства культуры ва ўстаноўленым парадку, што настаяцелем не было выканана. За ажыццяўленне рамонтных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без распрацоўкі і ўзгаднення ва ўстаноўленым парадку навукова-праектнай дакументацыі і дазволу Мінкультуры, у адпаведнасці з артыкулам 19.3 [[КаАП Беларусі|КаАП]] Аўсяннікаў быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе штрафа ў памеры 10 базавых велічынь; па факту страты адметных вартасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці (знішчэння гісторыка-культурнай каштоўнасці) аддзелам унутранных спраў Івацэвіцкага райвыканкама былі праведзены тры праверкі, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да настаяцеля па артыкулам 344, 383, 428 [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь]] была адмоўлена.
 
15 снежня 2021 года царква была пазбаўлена ахоўнага статусу рашэннем [[Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны|Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Беларусі]], прынятым на падставе прапановы ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, вынікаў архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў кіраўніка архітэктурна-рэстаўрацыйнага накірунка [[Сінадальны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы|Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы]], архітэкгара [[А. І. Масліеў|А. І. Масліева]], а таксама з улікам рашэння Брэсцкага абласнога савета на пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 20.10.2021<ref name="spadczyna1">[https://t.me/spadczyna/6870 Рашэннем Рады пры Мінкультуры па прапанове упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама і Сінадальнага аддзела БПЦ была пазбаўленая статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Гошчава]</ref>.
 
== Архітэктура ==